На главную страницу На главную страницу  
На главную страницу На главную страницу
На главную страницу На главную страницу   На главную страницу
На главную страницу   На главную страницу


ПУБЛИЦИСТИКА

ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ I АЙЧЫННАЯ СЛАВЕСНАСЦЬ

Удивительно, но и сегодня, в начале ХХI века, история и значение Православия на белорусской земле оцениваются неоднозначно. Зачастую приходится слышать исторически необоснованные суждения о некой «навязанности» Православной веры белорусам со стороны России. Нередко звучат и обвинения в адрес Церкви в нежелании проповедовать и служить на белорусском языке. Хотя духовная литература на белорусском языке уже появляется, ее не так много, как на русском. Для этого, конечно, есть серьезные причины: исторически сложилось, что таких книг практически не было, то есть необходимо перевести все богослужебные тексты, а это работа серьезная и кропотливая. А что у появившихся книг невелики тиражи — так ведь и спрос не так велик, как на русскоязычные книги. Печалит и другое: чаще всего подобные вопросы поднимают не те люди, которые искренне переживают о духовном просвещении белорусов, а те, кто сознательно или бессознательно ищут «камешки», чтобы бросить их в церковный огород.
Мыслями о проблемах духовного возрождения Беларуси мы попросили поделиться человека, не понаслышке знакомого с данными вопросами. Профессор Иван Алексеевич Чарота — доктор филологических наук, зав. кафедрой славянских языков БГУ, секретарь Белорусской Библейской комиссии, составитель книг: Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі. Мн.: Ураджай, 2001; Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы. Мн.: Ураджай, 2003; Слово и Дух. Антология русской духовной поэзии. X -XX вв. Мн.: Свято-Елизаветинский монастырь, 2003.

Заяўленая тэма патрабуе перш за усе удакладніць вынесеныя у загаловак паняцці духоунасць, адраджэнне, славеснасць, якія, на жаль, выкарыстоўваюцца у нас па-рознаму. Усе мы свае асабістае стаўленне да іх так ці інакш суадносім з існуючымі традыцыямі, спадчынай рода і народа, вопытам чалавецтва. Дык вось што, як мне здаецца, немагчыма ні праігнараваць, ні, нават абмінуць.

Духоунасць для хрысціяніна - не адкуль інакш, як ад купелі (хрышчэння) і чашы (прычашчэння). Гэта ж не што іншае, як благадаць Святога Духа. Яе кожны чалавек можа атрымаць і захоўваць. Аднак у нас ужо некалькім пакаленням, народжаным і выгадаваным ва ўмовах зацята-ваяунічага атэізму, усе ўяуляецца не зусім так, ці зусім не так. I за гэта, бясспрэчна, асаблівую адказнасць нясе інтэлігенцыя. Тая, што засвойвала, распаўсюджвала, зацята адстойвала і сама стварала культуру без Культу, асвету без Святла, духоўнасць без Духа Святога..., перастаўшы зважаць нават на першасны сэнс гэтых паняццяу, пры такім падыходзе цалкам абессэнсоўленых. У выніку — неадэкватнасць прынятага светапогляду, светаадчування, светаадлюстравання.

Адраджэнне, такім чынам, заключаецца найперш у вяртанні блудных сыноў, адным з якіх і я з'яуляюся. Вяртанне да каго, чаго? Да спадчыны рода і народа, векавых устояў і традыцый, якіх трымаліся нашы продкі на зямлі, а таксама да Айца Нябеснага.

Веравызнаучыя погляды — пры усім тым, што змест іх універсальны, а рытуалы і абрады, як правіла, саборныя, г.зн. масавыя — маюць інтымны характар. Таму я не збіраюся, ды і не маю права, з-за сваей грэшнасці і малавернасці, прапаведаваць, а тым больш «дзяліцца вопытам». Тут, бадай, дарэчы меркаванне А.Разанава наконт таго, што усе мы на аднолькавай аддегласці ад Бога, аднак на рознай — да Бога. Разам з тым я мушу згадаць пра ўсвядомленую патрэбу, не толькі для сябе, задумацца пра накірунак руху па жыцці (ад Бога — да Бога). Перш за ўсе мяне бянтэжыла і бянтэжыць тое, як стаў ужывацца выраз: "На пачатку было слова...» У звароце апошніх дзесяцігоддзяу змест яго абмяжоувалі ўмоўнай нібыта-філалогіяй, Ігнаруючы сапраўдны тэкст і кантэкст першакрыніцы, Свяшчэннага Пісання: "На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было на пачатку ў Бога. Усе праз Яго начало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць. У ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей; і святло ў цемры свеціць, і цемра не ахапіла яго» (1н, 1-5). На павярхоўны погляд, не адбывалася нічога асаблівага: проста скарачалі цытату і у Слова адбіралі вялікую літару... Па сутнасці ж такім чынам ад Бога-Слова адчужалася Славеснасць, якая зыходна мела, а таксама, дзякуючы больш чым тысячагадовай традыцыі нашага народа, захоўвала духоўныя, сакральныя функцыі.

Рыхтуючы паэтычныя анталогіі, прыйшлося шукаць азначэнне — што есць паэзія. Паэтычная творчасць - паводле азначэння! — уяўляе сабою значна большае, запраграмаванае на зваротную сувязь з Тварцом, памкненне да Бога, набліжэнне да Яго, вяртанне падабенства з Вобразам Яго. Блажэнны Аўгусцін у свой час адзначыў, што праз музыку мы пазнаем Тварца. Абапіраючыся на яго сапраўды мудрае меркаванне, нам свае развагі можна ўдакладніць так: прызначэнне паэзіі — у тым, каб пазнаваць Тварца, каб вызнаваць Любоў, Ісціну, Хараство, Сумленне, каб сцвярджаць Духоўнасць, каб напамінаць грэшнаму чалавеку пра Неба, а у жыцці зямным падтрымліваць сілы стваральныя і супрацьстаяць сілам разбуральным. I вось, рыхтуючы анталогію, трэба было шукаць адказ, ці адпавадае такому высокаму прызначэнню наша паэзія і літаратура наогул, а у гэтых пошуках імкнуцца пазбегнуць суб'ектыунасці, тэндэнцыйнасці. Апошняе ж, па вялікім рахунку, у прынцыпе немагчыма. Хоць бы таму, што ўвесь час даводзілася пераадольваць вынікі тэндэнцыйнасці савецкай эпохі — распаусюджанае меркаванне, быццам бы наша літаратура цалкам бязбожніцкая. Ды сабраны матэрыял — хоць і без належнай паўнаты — сведчыць сам за сябе.

Задача, за якую мне давялося ўзяцца, вымагала таго, каб айчынная славеснасць была прадстаўлена у развіцці, а гэта значыць, найперш, з увагай і павагай да хрысціянскасці народнага светапогляду, інакш кажучы — да народнага хрысціянства беларусаў, глыбока і шматстайна адлюстраванага вуснай народнай творчасцю. Нас доўга, і не без вынікау, пераконвалі, нібыта беларускі фальклор цалкам атэістычны. Што ж, у ім, як і ў фальклоры іншых народаў, хапае ўсяго, уключаючы высмейванне служыцеляў Царквы, тых ці іншых абрадаў, зборы розных часоў фіксуюць праявы бязбожніцтва і нават багахульства. Ды хіба гэта вызначальнае? Тады, можа, гэтаксама ўсе багацці роднай мовы звядзем да брыдкаслоўя і будзем ганарыцца менавіта ім? Абсурд. Як бы ні было, а развіццё славеснасці ва усіх яе родах і відах немагчыма асэнсоўваць без уліку рэальнага значэння духоуна-рэлігійных чыннікау. А каб улічваць іх, неабходна вярнуць — калі не ў паўсядзённы ўжытак, дык хоць бы ў спадчынную памяць — той фонд твораў адпаведнага зместу, які назапасіўся больш чым за тысячагоддзе. I, што не меней важна, пачнем ставіцца да яго не як да фонду музейнага, а як да дзейснай традыцыі, якая належным чынам успрымаецца і развіваецца, увасабляючы нашу самасвядомасць. Вось дзеля чаго найперш задумваліся і складаліся зборнікі паэзіі і прозы хрысціянскай тэматыкі.

Прыкладна тое ж самае магу сказаць і пра яшчэ адну сваю кнігу — Беларуская мова і Царква. Мн.: Св. Петра-Паулаўскі сабор, 2000. Яна, па сутнасці, з'яуляецца "дадатковым прадуктам" маёй працы у Беларускай Біблійнай Камісіі (ББК). Паколькі дзейнасць Камісіі ў масавым друку асвятляецца часцей за ўсе не толькі без ведання справы, але і з моцнай залежнасцю ад розных пабочных чыннікау, пастараюся даць адпаведную інфармацыю, што называецца, з сярэдзіны — як яе сакратар. ББК створана ў 1989 годзе па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Яго Высокапраасвяшчэнства Мітрапаліта Філарэта дзеля падрыхтоукі перакладу Свяшчэннага Пісання на сучасную беларускую мову, а таксама распрацоукі багаслоўскай тэрміналогіі. Дарэчы, у цяперашнім складзе ББК працуе чатыры выпускнікі філфака БДУ, двое з якіх маюць навуковыя ступені па філалогіі, трэці — па багаслоўі, а чацвёрты — у свяшчэнніцкім сане. Працуе Камісія не толькі рэгулярна, збіраючыся штотыдня, але сапрауды рупліва. На дадзены момант вынікі яе працы наступныя: пераклады усіх чатырох Евангелляу і Літургіі, шэрагу асноуных чынаў і трэбаў, асобных малебнаў і акафістаў, а таксама беларускамоўны багаслоўскі слоунік). Удакладню яшчэ, што усе пераклады здзяйсняюцца з моў арыгіналаў і праходзяць апрабацыю непасрэдна ў богаслужэннях. Рабочая група Камісіі пры перакладзе рознааспектна абгрунтоўвае — нярэдка ў напружаных дыскусіх - кожнае слова і кожны пунктуацыйны знак Пісання, свае рашэнне звяраючы з дзесяткамі варыянтау іншамоўных і беларускамоўных, ужытых папярэднікамі — так што за дзень нам удаецца адолець, як правіла, радкоў дзесяць. Прычым, на нашу думку, гэта плен зусім не кепскі. Хоць складанасцяў, якія узнікаюць перад Камісіяй, вельмі многа. Таму, набыўшы за восем гадоў працы ў Беларускай Біблійнай Камісіі адпаведны досвед 1 вопыт, я палічыу сваім абавязкам даваць аб'ектыуную інфармацыю па розных аспектах праблемы "Беларуская мова і Царква", наколькі магчыма, спрыяць пераадоленню стэрэатыпаў, якія выкарыстоўваюцца дзеля дэскрыдытацыі Праваслаўя і дэзарыентацыі грамадскай свядомасці. Вось яны: “Наша нацыянальная вера — уніяцтва, яно шанавала беларускую мову, актыўна карысталася ей”, “Праваслаўная Царква — антыбеларуская, русіфікатарская”, “Беларуская мова ў Праваслаўнай Царкве забараняецца”. Гэта ніяк не суадносіцца з фактамі: у мінскім Петра-Паўлаўскім саборы па суботах служыцца літургія на беларускай мове, у Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі як прадмет вывучаецца родная мова, матэрыялы на дзвух мовах друкуюцца ў “Царкоўным слове” і шэрагу іншых выданняў.

Што ж датычыцца асаблівасцяў згаданай праблемы, нельга не звяртаць увагі на парадаксальнасць нашай сітуацыі ўвогуле. Тое, што апрыорна лічыцца станоўчым для іншых народаў, для беларусаў выходзіць як адмоўнае. Калі меркаваць, скажам, па колькасці наяўных перакладаў Новага Запавета (мы іх маем ажно 12!), нам, здаецца, павінны зайздросціць многія народы свету. Ды такое магло быць пры ўмове, каб усе, хто браўся перакладаць Свяшчэннае Пісанне на беларускую мову, неадменна ўсведамлялі адказнасць гэтай справы паводле мэты — у любым выпадку з разлікам на богаслужбовы ўжытак, і паводле значэння вынікаў — для беларусаў як нацыі, у адзінстве. А наяуныя вынікі сведчаць зусім пра іншае: нават чытаючы тытульныя надпісы на выданнях перакладаў, цяжка прызнаць, што гэта ператлумачэнні на адну і тую ж мову. Прычым справа не толькі ў наяунасці дзвюх сістэм графікі. Як ні прыкра, аказваецца, што ў нас няма яшчэ нават агульнапрынятай назвы Кнігі кніг і яе складовых частак, а называюцца яны па-рознаму: Свяшчэннае—Святое, Пісанне - Пісьмо, Завет — Запавет -- Закон, Біблія - Бівлія -Бібля; Евагельле — Евангелле — Евангеле — Эвангеле — Эвангельле—Эванэлія. Тое самае назіраецца ў іменаванні Госпада: ІІсус — Ісус — Езус, Хрыстос — Хрыстус. Аналагічна з імёнамі святых. Не мае ўзгодненаці асноўная багаслоўская тэрміналогія: Гасподзь — Госпад — Пан — Гаспадар —Усеспадар — Спадар, Благавешчанне — Багавешчанне —Добравесце —Зьвеставанне,Уваскрасенне —Уваскрысенне —Ускрэсенне —Згробуўстанне —З мертвых устаньне, Ражджаство —Ражаство — Ражство —Раство —Божае Нараджэнне —Каляды і гэтак далей.

Асобна варта спыніцца на тым, што, у ідэі, звычайна прываблівае нашу інтэлігенцыю — "выразная адметнасць беларушчыны" і "творчыя падыходы". Смею сцвярджаць, што на многія з іх уцаркоўлены люд рэагуе не інакш, як на прафанацыйныя і нават парадыйна-блюзнерскія, кашчунныя. Хто не верыць, няхай праверыць на сваім успрыманні вось такіх вынаходніцтвау: "у вінішчу сваім фігу"— В винограднике своем смоковницу (Лк. 13,6), " І з коптарам дадуць людзі ў вулоньне вашае" — Мерою доброю...отсыплют вам в лоно ваше(Лк.6,38), "вышышкаў маемасьць сваю зь бязулямі" — Расточил имение свое с блудницами (Лк. 15,30)... Тут прыведзены прыклады з аднаго толькі невялічкага фрагмента перакладу Я.Станкевіча, які абеларушваў усе Свяшчэннае Пісанне, у тым ліку імёны уласныя: Хахіль [= Тэафіл, Феафіл, (Лк.1,3)], Салома [= Саламія (Мк.16,1)], Вартымей Тымяёнак [= Варцімей, сын Цімея (Мк. 10,46)], Ганна Фануелішка, прарока Ашэравага [= Анна прарочыца, дачка Фануіла, з племені Асіра (Лк. 2,36)], азнакі радаводу перадаваў "па-вулічнаму", амаль як мянушкі: "...сынам Язэпа Гілянка, Матфацёнка, Левянка, Мельшанка, Янянка, Язэпенка, Маттафёнка, Амасёнка<...>Сыфянка, Адамёнка, каторы быў Божы" (Лк. 3, 23-38), а то і яшчэ больш творча: "Давід жа нарадзіў Салямона ад Урыхі." (Мф.1,5).

Каментарыі патрэбны? Думаецца, не. Роуна як і тлумачэнні, ці ёсць падставы для трывогі ў сувязі з тым, наколькі носьбіты сучаснай нацыянальнай мовы усведамляюць адказнасць за своечасовае наданне ей функцый, не уласщвых да гэтага, за паўнавартаснасць выкарыстання у такой спецыфічнай сферы, як рэлігійная, за належную распрацоўку і універсалізацыю дзеля спалучэння статусаў нацыянальнай і сакральнай.

Праблема "Беларуская мова і Царква" — надзвычай сур'ёзная. Актуальная таксама. Аднак яе нельга штучна рабіць гарачай, а тым больш гарачкавай. Таму дыскусіі, як і крытыка наяўных рашэнняу, не павінны быць самамэтнымі, абстрагаванымі ад рэальнасці, у дадзеным выпадку галоўнае — ад рэальнага вопыту, стану і перспектыў існавання Царквы. А інакш усе нашы спрэчкі і памкненні могуць стаць чарговай ілюстрацыяй евангельскай прытчы пра будаўніцтва на пяску. Вось што перш за ўсе ўлічвае Беларуская Біблійная Камісія ў сваей дзейнасці, вось чым кіруюся я, выдаўшы, а цяпер дапрацоўваючы кнігу па названай праблеме, разумеючы недасканаласць яе, роуна як і усіх сваіх вынікау.

А падагульненне да сказанага можа быць наступнае: Славеснасць і Духоўнасць — усе ж такі непадзельныя, неадрыўныя і самадастатковыя без кожнага з нас асабіста, аднак існуюць яны дзеля ўсіх нас разам — ад веку і да веку.

"Воскресение" №2, 2005

В начало страницы На главную страницу Написать разработчикам: Ольге Черняк, Матвею Родову