На шляху да святыняў Дрыбіна - тэма новага выпуску праграмы «Святло душы»

 
  
17 ОКТЯБРЯ 2013 (Четверг) 16:46:58
Праграма “Святло душы” зноў запрашае далучыцца да шляху 20-й рэспубліканскай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, што праходзіла напярэдадні Дня беларускай пісьменнасці па гарадам і вёскам нашай Радзімы з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.

...Вечарэла, калі мы з Круглага рушылі на Дрыбін - самы малады раённы цэнтр Магілёўшчыны. Ён быў створаны ў 1997 годзе, калі туды накіраваліся перасяленцы з Чарнобыльскай зоны. Увогуле, вёска Дрыбін узгадваецца ў летапісу 16 стагоддзя. У Паўночную вайну на гэтым месцы разгарнуліся баявыя дзеянні, гэта прымусіла Пятра І накіравацца ў гэтыя мясціны. Амаль 9 месяцаў стаяў фронт у вёсцы Дрыбін і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так што зямля гэта шматпакутная, але на дзіва прыгожая. Значную частку Дрыбіншчыны займаюць лясы, праз якія працякаюць рэчкі з ласкавымі назвамі - Проня, Бася, Вярбоўка.

Сонца ўжо садзілася за лясныя далі, калі на ўскрайку вёскі Пудаўня нас сустрэлі жанчыны, каб запаліць ад Благадатнага Агня свечкі. Спыніліся мы ля хаты з купалам на даху. Тут жыла адзінокая жанчына, якая пажадала, каб пасля яе смерці дом стаў царквой! Жанчыны асцярожна рушылі з запаленымі свечкамі, якія жывымі агеньчыкамі мільгалі ў цемры. Дзіўна, але ў такія моманты вецер як бы засынаў, каб людзі маглі данесці Благадатнае Святло да дому. За вокнамі аўтобуса замільгалі прыдарожныя вёскі. Нам сказалі, што ў адной з іх храм пабудавалі жыхары некалькіх паселішчаў, ўтварыўшы пры гэтым жывы цэп, каб перанесці да будоўлі цэглу. Было гэта даўно, а ў гады бязбожжа іх нашчадкі ў храме зрабілі клуб. Моладзь прыходзіла туды на танцы і, аднойчы, ўбачыла постаць Багародзіцы - усе выбеглі на вуліцу, пасля чаго клуб закрылі.

Дакладна вядома, што Пакроўская царква ў вёсцы Кішчыцы была пабудавана ў 1885 годзе. Людзі кажуць, што доўга над ёй не маглі ўзвесці крыж: людзі падалі з вышыні і гінулі. І вось, аднойчы, хлопец з набажнай сям'і даў зарок, што калі ён ўмацую крыж - храм гэты прастаіць вечна”. Юнак умацаваў крыж, але сам пахіснуўся і ўпаў... Калі людзі кінуліся да яго, ён яшчэ дыхаў. Святар памаліўся за яго, акрапіў святой вадой, пасля чаго юнак пайшоў на папраўку. Царква не была разбурана ні ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ні ў савецкія гады. Яна і зараз ззяе залатымі купаламі...

Сваей прыгажосцю ўразіў і новы Праабражэнскі храм у Дрыбіне. Храму адвялі самае прыкметнае месца ў цэнтры гарадка, а айцец Сергій Сень прыклаў усе намаганні, каб храм вабіў людзей і духоўнай прасторай і знешнім хараством.

Фотаздымак айца Сергія Сеня мы пабачылі раніцай на гарадской Дошцы гонару. Тады ж адбылася сустрэча з удзельнікамі экспедыцыі ў гарадской бібліятэцы. Загадчыца дрыбінскай бібіліятэчнай сеткі Тамара Салтанава пазнаёміла прысутных з духоўна-асветніцкім і сацыяльным кірункам працы ў раёне. Нядаўна тут прайшоў крэсны ход “Пад покрывым Богародзіцы”, які аб'яднаў народы Беларусі, Расіі і Украіны.

Шануюць на Дрыбіншчыне і свае адмысловыя рамёствы. Неўрадлiвасць глебы i яе недахоп здаўна спрыялi развiццю разнастайных промыслаў. Адны з сялян адпраўлялiся на землякопныя работы, другiя – на фабрыкi i заводы, трэцiя займалiся саматужнымі справамі - калёсным, бандарным, ганчарным рамяством.

На пачатку 20 стагоддзя навукоўцы Сяменаў-Цян-Шанскі і Доўнар-Запольскі ў сваіх гісторыка-геаграфічных апісаннях адзначалі: «Местные крестьяне выделывают печные изразцы и разную деревянную посуду; но главный их промысел – шерстобитство или шаповальство, то есть изготовление валенок. Хорошо разработан условный язык кустарей – «катрушницкий лемезень».

На мове шапавалаў пачала сваю экскурсію ў гісторыка-этнаграфічным музеі Дрыбіна Алена Рабкавец. Пазнаёміўшыся з этнаграфічнымі традыцыямі краю, мы рушылі ў вёску Расна. Цяжка паверыць, што гэта мястэчка з 14 стагоддзя ўзгадваецца як горад. З 1499 года Расна знаходзілася ва ўладанні Мсціслаўскага князя Жаслаўскага. Потым вёска ўзгадваецца як цэнтр Расненскага павета Мсціслаўскага ваяводства, куды ўваходзілі землі сучаснага Дрыбіна. У Расне, як цэнтры павета, знаходзілася кіраўніцтва павета.

Расна вядома і як рамесны цэнтр: ганчары, збройнікі, ткачы, гарбары ладзілі сваю вытворчасць у вёсцы. Але эканамічнае развіццё дрыбінскага краю было спынена войнамі, што вялі паміж сабой Маскоўская дзяржава і Вялікае Княства Літоўскае. Тэрыторыя краю стала арэнай актыўных ваенных дзеянняў, бо замак ў Расне меў важнае абарончае значэнне. 15 лістапада 1655 года рускія войскі разрабавалі горад. Частка жыхароў загінула, а некаторыя былі ўзяты ў палон. У першую чаргу бралі рамеснікаў. Многія з іх потым працавалі ў Маскве і іншых гарадах Маскоўскай дзяржавы.

Вядома, што ў пачатку 16 стагоддзя на Дрыбіншчыне актыўна будавалася праваслаўныя цэрквы. Адзін з першых храмаў быў ў Расне. Ен быў драўляны і насіў імя святога Фёдара.

.... Да новага расненскага храма дарога ўзнімаеца ўгору. Мы ідзём хрэсным ходам са Святым Агнём разам з вяскоўцамі. Сапраўды, на такім узвышшы мог стаяць вялікі горад! Ля брамы Свята-Троіцкай царвы нас сустракае айцец Дыянісій Комар. Уразіла, што нас віталі гімнам, напісаным святымі Кірылам і Мяфодзіем. Выконвалі гімн дочкі айца Дыянісія і яго жонка матушка Людміла. Гэты гімн спяваецца рэдка, знайшоў яго айцец Сергій у выданні беларускага асветніка Вячаслава Багдановіча. Пасля богаслужэння ўдзельнікі экспедыцыі заклалі «Сад малітвы» ля роснененскай школы-інтэрната: менавіта ў гэтым будынку знаходзіўся стары храм у гонар святога Мікалая. Кроплі дажджу прымусілі нас пайсці да аўтобуса. Нас чакаючь у Чавусах.

Слухайце праграму “Святло душы” 19 кастрычніка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/ Фото globus.tut.by
(просмотров 3942)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Просвещение

28 МАЯ 2024 (В
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024 (Чет
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024 (Пят
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023 (Втор
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022 (Воскр
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022 (Су
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022 (По
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022 (По
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022 (По
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022 (Сред
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022 (Вто
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022 (Пон
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.