BEL ENG DEU FRA



Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?

 
  
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда) 15:29:26
Першы раз я сустрэлася з Рыгорам Барадуліным, калі скончыла X клас, у 2000 годзе. Не ведаю, якім чынам, але настаўнікі на пазашкольнае мерапыемства ды яшчэ ў час летніх канікул насабіралі даволі шмат вучняў старэйшых класаў. І памятаю, што ў зале стаяла цішыня, якой пры такой колькасці моладзі не бывае. Рыгор Барадулін чытаў свае вершы, а Алесь Камоцкі, які яго суправаджаў, пеў пад гітару песні на вершы Барадуліна. Рыгор Іванавіч цікава расказваў, як паэты перакладаюць вершы, тады я ўпершыню даведалася пра падрадкоўнік. Дагэтуль мне здавалася, што,каб перакладаць мастацкія тэксты, трэба спачатку дасканала вывучыць мову арыгінала. Ён у асноўным расказваў пра пераклад з фарсі.

Гэтыя вочы, якія свяціліся сумам і дабрынёй, гэтая роўная, чыстая мова. Я памятаю, што пасля сустрэчы па-іншаму стала ўспрымаць хрэстаматыйны верш “Трэба дома бываць часцей”, таму што Рыгор Іванавіч вельмі цёпла расказваў пра сваю маці, пра сваё дзяцінства, звычаі, традыцыі, веру.

Потым была яго кніга, якую мы набылі падчас сустрэчы, і касета з запісамі пакладзеных на музыку вершаў у выкананні Алеся Камоцкага.

А потым я паступіла на філфак БДУ, які скончыў Рыгор Барадулін.

Потым мы вывучалі яго творчасць ужо на іншым узроўні. Шмат што чыталася, адкрывалася, нешта забывалася, але тая сустрэча засталася назаўсёды. І з юнацтва засталіся ў мяне 4 галоўныя асацыяцыі, звязаныя з яго асобай: беларус, мудрасць, шчырасць, вера.

Сёння, калі СМІ ўзгадваюць дзядзьку Рыгора, якому 24 лютага споўнілася б 85, цяжка прайсці міма гэтых старонак. І вось цікава, што ў двух інтэрўю – апублікаваных у 2014 годзе, з Рыгорам Іванавічам, і больш пазнейшым, апублікаваным у часопісе "Дзеяслоў", – з яго жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, я знайшла адзін і той жа адказ на пытанне, аб чым ён шкадаваў больш за ўсё, і зараз шкадуе яна.

Ведаеце, гэтыя шматлікія “Топ-5, 10, і так далей” рэчаў, пра якія шкадуюць сталыя людзі… Там ёсць і пра здароўе, і пра тое, што мала вандравалі, зашмат працавалі ,замала адпачывалі… Але ў Барадуліных, якія разам пражылі 53 гады, іншае.

“Пра адну рэч цяпер шкадую… Грыша ніколі не гаварыў, што хацеў вялікую сям’ю. У нас жа маглі быць яшчэ дзеці, але ён казаў: "Сама глядзі…" Справа ў тым, што пакуль ён піў, я не хацела больш дзяцей, бо было страшна: а раптам адна з дзецьмі застануся… Вядома, я забаялася. І цяпер шкадую, што ў нас толькі адна дачка", – кажа Валянціна Барадуліна ў сваім вельмі шчырым, без прыхарошанняў, інтэрўю.

“Мне заўсёды хацелася вялікай сям’і, бо без сям’і мы – нічога… Мая мама, светлая ёй памяць, гаварыла, калі я быў яшчэ малады: "Каб быў з доўгай барадой і каб у цябе было многа ўнукаў, якія б цягалі цябе за бараду і мясілі табе клёцкі". "Мясіць клёцкі" – так у нас звычайна казалі, калі нехта нязлосна мясіў цябе кулачкамі ў жывот", – сказаў Рыгор Барадулін у сваім апошнім інтэрўю Сяргею Шапрану.

Інтэрўю жонкі Барадуліна вельмі цікава прачытаць нам, маладым, асабліва жанчынам. Там жыццё якое яно ёсць, і вельмі цвярозая ацэнка ўласнай асобы.

У іх была адна дачка Iлона і ёсць адна ўнучка – Дамінічка, для якіх ён пісаў дзіцячыя вершы. І вось тут таксама цікава, як паэт-філосаф азначае для сябе стварэнне дзіцячых вершаў:

“Для дзяцей трэба пісаць… я не тое, што ўказанні даю — проста гавару, як гэта адчуваю: пісаць трэба не расцягнута, жыва, вясёла, ігрыста і іскрыста. Каб кожнае слова, кожны гук западаў у душу. Абстрактныя вершы не крануць дзіцяці. Таксама як і вершы, падобныя на справаздачы на партсходах. Наогул кажучы, найлепшымі ўзорамі могуць быць народныя песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі. Там усё ёсць — і філасофія, і правілы добрага тону, і нават настаўленні, як правільна лыжку трымаць”.

Ведаеце, так можа сказаць чалавек, які шмат часу і любові аддае дзіцяці, вельмі праніклівы чалавек. Інакш гэтага не заўважыш. Таму што, сапраўды, і гэтаму прысвечаны ўжо нават грунтоўныя навуковыя даследванні, маленькае дзіця лепш рэагуе на народныя спевы, нават аўтэнтычную музыку (якую не ўсе дарослыя здольныя ўспрымаць), чым песні, створаныя аўтарамі менавіта для малых. Як заўважыў Рыгор Іванавіч, яны больш любяць пацешкі з іх рытмам, рыфмай, лексікай і непаўторнай цеплынёй і пяшчотай. І ўжо пасля гэтага, трохі падгадаваўшыся, цудоўна ўспрымаюць вершы аўтарскія і нават самі здольныя прыдумаць рыфму…

І напрыканцы хочацца сказаць пра любоў да маці, якой Рыгор Барадулін прысвяціў шмат вершаў, нават цэлыя зборнікі. Ён быў адзіны сын, а яго бацька загінуў на вайне, таму маці для яго – крыніца ўсіх ведаў аб жыцці. Ён адчуваў вельмі востра гэтую архетыпічную сувязь, таму павага і любоў да маці, яе шанаванне – гэта закон жыцця. “Усё, што ёсць ува мне добрае – гэта ад мамы, а што дрэннае – дык гэта асабіста ад мяне”, – казаў Рыгор Барадулін.

pro-life.by/ sobor.by/ Ганна Галкоўская. Фота: Baradulin.by
(просмотров 2152)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  За жизнь против абортов

26 НОЯБРЯ 2024
ТВ "Союз". В Минске назвали победителей международного фестиваля социальной рекламы в защиту жизни и семьи «Ладошка»
18 НОЯБРЯ 2024
"Неделя за жизнь - Михайловские дни" пройдет в Беларуси с 18 по 23 ноября
4 ОКТЯБРЯ 2024
Ребенок приходит не по заказу
8 ИЮЛЯ 2024
"Ладошка-2024" приглашает к участию
13 ИЮНЯ 2024
«Чем больше любви отдаешь, тем больше у тебя ее становится». Кристина Новоселова стала победителем областного этапа конкурса «Женщина года-2023»
7 ИЮНЯ 2024
Центр поддержки семьи и материнства «Матуля» приглашает подростков на коммуникативный тренинг
18 МАЯ 2024
«Счастье – в детях»: в Бобруйске стартовал международный фестиваль в поддержку семьи, материнства и детства
4 АПРЕЛЯ 2024
Встреча в формате «100 вопросов к взрослому» с участниками Республиканского конкурса социальных молодежных проектов состоялась в Центре «Покрова»
23 ФЕВРАЛЯ 2024
ТВ" Союз". В Минске состоялось награждение победителей фестиваля социальной рекламы с защиту жизни и семьи «Ладошка»
29 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". 10 лет фестиваль социальной рекламы "Ладошка" объединяет семьи, выступает в защиту традиционных ценностей и жизни с момента зачатия
28 НОЯБРЯ 2023
21 – 25 ноября в Минске прошли Свято-Михайловские дни в защиту жизни и семьи
13 НОЯБРЯ 2023
Завершился прием заявок на участие в X Международном фестивале социальной рекламы в защиту жизни и семьи "Ладошка"
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.