Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
З сярэдзіны 19 стагоддзя ў многіх мястэчках Беларусі сталі адкрывацца царкоўна-прыхадскія школы. Ільяская вядзе адлік з 1862 года, калі святаром Яленскім было заснавана народнае вучылішча.
Шмат з таго часу адбылося падзей, сыходзілі адны пакаленні ільяцаў і нараджаліся новыя, змяняўся лад жыцця і сам ход гісторыі ўносіў карэктывы ў побыт маленькага паселішча пад неабсяжным небам сінявокай Беларусі.
У 1921-м, ”за польскім часам”, навучанне пачалося на польскай мове. У 1939-м, пасля ўз’яднання заходняй і ўсходняй Беларусі, на беларускай. У гады вайны нацысты зрабілі тут камендатуру. У 1950-м годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск. 12-ць вучняў прыйшлі на свой выпускны вечар ў адроджаную школу. А ў 1986-м адкрыўся яе новы будынак.
Ільянская школа заставалася цэнтрам жыцця, сведкам і летапісцам гісторыі, таму спяшаемся пачуць, хто такі Адам Антонавіч Грымаць, які ўвекавечаны у яе гісторыі, і чаму тут памятны камень з імем пісьменніка Змітрака Бядулі?
Эфір праграмы 2.08 ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.