Як мінская моладзь дорыць радасць дзецям гульнёй ценю и святла

 
  
22 ДЕКАБРЯ 2016 (Четверг) 16:38:16
Беларускамоўныя сябры з праваслаўнага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска напярэдадні зімовых святаў зрабілі сваім дзеткам незвычайны падарунак: прыдумалі і распрацавалі са звычайнага кардона чароўную батлейку – ценявы спектакль пра Хрыстова Нараджэнне. Зроблены сваімі сіламі спектакль так спадабаўся і малым, і дарослым, што хутка з ім пачаліся гастролі па сацыяльных дзіцячых установах, а міжнародны фестываль батлеек і тэатра лялек “Нябёсы” пры Свята-Елісавецінскім манастыры ўключыў яго ў сваю праграму. На днях спектакль “Калядная зорка” паглядзелі насельнікі дзіцячага псіха-неўралагічнага інтэрната ў Навінках, а разам з імі і карэспандэнт Sobor.by.

Паказ прайшоў у рамках дабрачыннай акцыі пад час падрыхтоўкі да фестывалю “Нябёсы”, што адбудзецца ў Мінску 12-15 студзеня.

Спектакль глядзелі ў цемры – на фоне падсвечаных дэкарацый разгортваліся перад вачыма біблейскія падзеі - свята нараджэня Госпада Іісуса Хрыста ў дзевы Марыі, уцёк святога сямейства ў Егіпет і злачынства цара Ірада. Дзеці з захапленнем сачылі за гульнёй лялек:

- Такія тэатральныя пастановы – гэта заўжды цікава! А калі яны ў такім міні цёплым утульным крузе – то гэта нават збліжае! Дзеці іх уважліва глядзяць і нават калі некаторыя словы не разумеюць, яны ўсё адно бачаць рух і святло. І нават пасля задаюць пытанні па сюжэту і пасля спектаклю паўтараюць некаторыя фразы – значыць ім гэта цікава і іх гэта чапляе, - лічыць культарганізатар Вольга Гурзова.

Дэкарацыі і фігуркі батлейкі зроблены з танных падручных матэрыялаў - персанажы выразаныя з гофракардону, але гэта незаўважна, бо вобразы стварае гульня святла і ценю (гл. відэа). Ажыўляюць і агучваюць герояў самі аўтары праекта – праваслаўныя дзяўчаты і хлопцы розных прафесій.

- Я архітэктар, жонка мая Кацярына – таксама архітэктар, Павел у нас музейшчык, Вольга ў нас перакладчык. Усе мы праваслаўныя хрысціяне, у нас ёсць дзеці, і мы ладзілі для іх батлейку на Раство, а пасля ўжо пакацілася, - смяецца і прадстаўляе тэатральную трупу Ілля Чыжоў, адзін з акцёраў і распрацоўшчыкаў батлейкі.

Сцэнарый сябры прыдумлялі разам – карысталіся біблейскімі тэкстамі, нешта ўзялі са спектакля беларускага аўтара Сяржука Вітушкі. Пры распрацоўцы персанажаў карысталіся інтэрнэтам, дзе знайшлі чорта, анёла змалявалі з іконы. Зрабілі ўсё за 2 ночы і яшчэ вечар сышоў на арганізацыю дэкарацый.

Пасля паказу батлейкі родным, моладзь пабачыла аб’яву пра штогадовы міжнародны фестываль батлеек і тэатра лялек “Нябёсы” і вырашыла: “даеш мастацтва ў масы!”. Сябры падалі заяўку на ўдзел у фестывалі і папалі ў асноўную праграму.

- Батлейка для нас – гэта магчымасць належна асвяткаваць Раство Хрыстова, падзяліцца радасцю нараджэння Хрыста. Мы бачым, як станоўча рэагуюць на спектакль дзеці і радуемся, што ў нас ёсць магчымасць яўляць і дарыць любоў на тым месцы, дзе мы знаходімся. – дзеліцца ўдзельнік батлейкі Павал Каралёў.

Па словах сяброў, батлейка дапамагае распавесці дзецям у цікавай і дасягальнай форме пра нараджэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста, тэатральная пастаноўка акладае гэтую гістарычную падзею ў дзіцячай памяці ў яскравых вобразах. Больш таго, малыя пераймаюць паводзіны дарослых, і ўжо самі ставяць свае інсцэніроўкі.

- Нашы дзеці ўжо добра ведаюць гэты спектакль і спяваюць яго самі. Гэта нас, канешне, вельмі радуе, - кажа Вольга Алейнік, удзельніца батлейкі.

“Калядная зорка” адкрыта да супрацоўніцтва і з радасцю гатова зладзіць дабрачынны выступ з батлейкай перад хворымі ці пакінутымі дзеткамі, якім больш за астатніх не хапае радасці і любові. Дарэчы, гісторыя стварэння гэтай батлейкі паказвае, як проста можна падарыць малым радасць – не трэба шмат грошаў, дастаткова жадання дарослых, трошкі творчасці і трывання і – вуаля, прыгожая казка можа нарадзіцца і са звычайнага кардона.

Кантакт для сувязі з "Каляднай зоркай": +375 29 563-08-25, Ілля.

/ sobor.by/

(просмотров 5720)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  В помощь учителю

28 ФЕВРАЛЯ 2025
«Литературная страничка»: творчество наших читателей
18 ФЕВРАЛЯ 2025
«Поэтическая страничка»: стихи наших читателей
14 ФЕВРАЛЯ 2025
«Поэтическая страничка»: стихи наших читателей
24 ОКТЯБРЯ 2024
«Однажды ты станешь настолько взрослым, что снова начнешь читать сказки»: детские книги «Sobor.by» рекомендует»
29 СЕНТЯБРЯ 2022
Читаем вместе с детьми: журнал «Малышок»
12 ФЕВРАЛЯ 2020
Музей Библии Института теологии БГУ проводит экскурсии для всех желающих
15 ЯНВАРЯ 2020
Учитель из Дятлова создала интерактивный сайт, чтобы школьники узнали о жизни местночтимых святых
10 ЯНВАРЯ 2020
14 добрых историй, которые стоит прочесть детям в Рождество
3 ЯНВАРЯ 2020
В белоозёрской школе детей и учителей поздравляют с именинами и вместе посещают христианские святыни Европы
30 ДЕКАБРЯ 2019
В России школьники собирают макулатуру и... продюсируют фильмы
23 НОЯБРЯ 2019
В Бобруйске прошёл Литературно-духовный вечер "Семью сплотить сумеет мудрость книги!"
11 АПРЕЛЯ 2019
Стартовал конкурс литературно-исследовательских работ «Православные святые и святыни Борисовской епархии»
  Церковь и общество

18 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Вторник 3-й седмицы
18 МАРТА 2025
О книгах для детей, или зачем сказкам комментарии
18 МАРТА 2025
Жизнь как житие: факты о Святителе Луке Воино-Ясенецком
16 МАРТА 2025
С 18 по 27 марта Годеновский крест будет пребывать в пределах Слуцкой епархии
16 МАРТА 2025
Донести радость Пасхи каждому: началась благотворительная Пасхальная акция
14 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Пятница 2-й седмицы
14 МАРТА 2025
17 марта в приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоится соборование
14 МАРТА 2025
15 марта - родительская суббота. В нашем храме можно подать записки
14 МАРТА 2025
Соборование в Великий пост: для чего нужно и кому стоит прибегать
14 МАРТА 2025
Клирик прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» провел беседу для школьников, приуроченную к Дню православной книги
13 МАРТА 2025
Чтения на каждый день Великого поста: Четверг 2-й седмицы Великого поста
12 МАРТА 2025
29 марта в Минской духовной семинарии в очно-дистанционном формате пройдет День открытых дверей
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.