BEL ENG DEU FRA



Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”

 
  
7 АПРЕЛЯ 2023 (Пятница) 07:43:42
Экспедыцыю сустракае Ветка.

Пасля хрэсны ход да Свята- Праабражэнскай церквы.

У канцы стагоддзя "Могилевские епархиальные ведомости" пісалі: "Православный храм, построенный в 1839 году на отпущенную из казны сумму с пособием Московского купеческого общества и других благотворителей, в разное время был поновляем и украшаем усердием прихожан на их средства; колокольня и ограда церковные деревянные, но благовидные”.

Новая царква ў Ветцы была асвечана мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам і архіепіскапам Гомельскім Арыстархам у 2003 годзе. Прыгожы велічны храм узвышаецца над Веткай і бачны амаль з усіх куткоў гарадка. Нас вітае настаяцель айцец Міхаіл Барысёнак.

У храме, з левага боку ад алтара, уразіла велічная фрэска “Божая Маці ахвяра Чарнобыля”.

Існуе народнае паданне, што за дзесяцігоддзе да Чарнобыльскай аварыі ў тых месцах, у начным небе, людзі ўбачылі дзіўные свячэнне, якое нагадвала постаць Жанчыны. Хтосьці запэўніваў, што яна абедзьвума рукамі благаслаўляе народ. Так узнікла вера, што сама Багародзіца папярэжвала аб Чарнобыльскай бядзе. А калі яна спраўдзілася, людзі дакладна апісалі бачны на небе знак.

Бадай, першым чарнобыльскім абразом Божай Маці стаў твор беларускага мастака Аляксея Марачкіна, на якім Багародзіца з дзіцяткам Хрыстом, у промнях святла, стаіць на жытнім полі, а за Ей, мноства людей, якіх абараняе. Абраз з’явіўся ў 1990 годзе і тады, на Плошчы Свабоды, у Мінску, яго асвяцілі. Уладыка Філарэт маленькі спіс іконы прывез на Гомельшчыну, а веткаўскі мастак Аляксандр Белавус стварыў ікону “Божая Маці ахвяра Чарнобыля” на сцяне веткаўскага храма. На ей назвы 56 зніклых пасля адсялення тутэйшых весак. І нездарма веткаўскі храм асвечны ў гонар Праабражэння Гасподняга, бо тут аднаўляецца жыццё і з надзеяй на Божую ласку жывуць людзі.

Пра адраджэнне душы на сустрэчы з прыхажанамі чытае верш удзельніца экспедыцыі Валянціна Жыткевіч.

Трапіць у Ветку і не завітаць у знакаміты музей немагчыма,бо тутэйшы край з 17 стагоддзя прытуліў прыхільнікаў “старой веры”.

Музей створаны стараверам і збіральнікам святынь Федарам Шкляравым і яго паплечніцай Галінай Нячаевай. Ля дзівоснай драўлянай брамы створанай іх рукамі, экспедыцыю сустракае яго дырэктар Пятро Цалка, які захоплена знаеміць з веткаўскай іконай і кніжным зборам святых рукапісных кніг старавераў, неглюбскімі рушнікамі і хатнім ужыткам многіх пакаленняў веткаўскіх жыхароў, стаўшым музейным скарбам.

А пасля наша сустрэча ў Церахоўцы з прыхажанамі храма Архангела Міхаіла. У такіх размовах першае слова было за ўжо спачылым духаўніком экспедыцыі вядомым беларускім святаром Сергіем Гардуном. У кожным храме, які наведвае экспедыцыя, прамаўляецца памінальная малітва за спачылых місіянераў. Так было і ў Кармянскім манастыры, куды мы завіталі ў канцы дня.

У невялікім паселішчы Карма Добрушскага раёна паўстаў манастыр, які наведваюць тысячы паломнікаў, бо тут некалі служыў і знайшоў свой спачын святар Іаан Гашкевіч, ушанаваны Рускай Праваслаўнай Царквой як святы Іаан Кармянскі, па малівах да якога ацаляюцца людзі.

Бацюшка нарадзіўся ў 1837 годзе ў сям’і святара ў мястэчку Стрэшын пад Рагачовам. Здаецца яго жыцце нічым не вылучалася ад святарскага шляху сучаснікаў. Толькі палымяным словам ен заклікаў людзей да пакаяння, бо прадбачыў хуткія выпрабаванні. І яго прароцтвы спаўдзіліся. Нават гэта: ”Умру - солнышко светить будет, день ясный. Век не ездил на машине, а по смерти покатают. Оскудеет в людях вера, танцевать на нас будут".

Айца Іаана разам з сынам пахавалі ў алтары Нікольскага храма ў весцы Агародня, дзе ен служыў. Пасля на месцы храма была танцавальная пляцоўка і футбольнае поле.У 1990 годзе настаяцель кармянскага прыхода Сцефан Нешчарат вырашыў знайсці пахаванне айца Іаанна, і на месцы былога алтара аказаліся дзве труны, у адной з іх былі мошчы айца Іаана, якія перавезлі ў Карму. Цяпер яны знаходзяцца ў манастырскім храме. Дарэчы, ен быў збудаваны па яго блаславенні. Папярэдні драўляны храм прыйшоў у заняпад і айцец Іаан папрасіў людзей тры дні маліцца, каб Гасподзь паказаў месца новай святыні. У цэнтры паселiшча, на пагорку, тры дні самі запальваліся агеньчыкі, як нябачныя свечкі. Там ў 1907 годзе і быў збудаваны Пакроўскі храм. У 30-я гады ў ім зрабілі збожжасклад, потым стайню.

У вайну прыехаў у Карму лютэранскі пастар. Калі ўвайшоў у алтар святы абраз Уладзмірскай Божай Маці раскалоўся і частка яго ўпала на лютэраніна.

У храме мы пабачылі гэтую святыню: правай адколатай часткі няма, але абраз Багародзіцы з Іісусам Хрыстом застаўся незакранутым.

Яшчэ адно дзіва здарылася з іконай Божай Маці “Скорапаслушніца”.

Некалі напісаная на Святой Гары Афон, яна стала перагародкай у склепе. Аднойчы, гаспадар заўважыў, што са сцяны сцякае некая вадкасць. Сталі яе разбіраць і адкрыўся абраз Божай Маці, што мірасачыў. Потым ікона трапіла ў Кармянскі манастыр, аднак жыхары вескі Дубраўка, дзе знайшлі ікону, папрасілі яе ў свой новы храм. А для Кармянскага манастыра на Святой Гары была напісана новая.

З Кармы скіраваліся да вескі Агародня, дзе служыў айцец Іаан.

Храм некалі стаяў на пагорку,адкуль адкрываліся маляўнічыя краявіды. Цяпер на яго месцы вялікі крыж.

Раніцай экспедыцыя пакідала Кармянскі манастыр, дзе нас так ветліва прымалі.

Апошні дзень- у сталіцы Дня беларускага пісьменства- Добрушы. Літургія ў адноўленым Свята- Нікольскім храме. Сюда мы прынеслі Святы Іерусалімскі Агонь і пуцяводную ікону экспедыцыі.

Вечарам, у Мінску, развітваліся , каб сустрэцца на шляхах 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Эфір 8 красакавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор 9 красакавіка ў 17.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 2140)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
19 ИЮЛЯ 2024
Старец Паисий Святогорец - путь смирения и деятельной любви. Слушайте программу «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2024
О выставке, посвященной 40-летию установления праздника Собора белорусских святых, расскажет программа «Свет души»
17 ИЮНЯ 2024
Историю омофора первого минского архиепископа Виктора(Садковского) расскажет программа «Свет души»
7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.