30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)

 
  
12 АПРЕЛЯ 2024 (Пятница) 16:04:24
Наш расказ пра 30-ю духоўна-асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святынь”. Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць Непагасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў гарадах і весках, у храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў, у святых куточках Айчыны.

Пачатак “Дарогі да святынь” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Благадатны Агонь асвяціў першае Свята беларускага пісьменства. Цяпер яны заўжды поруч, бо ўдзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, хто нясе слова духоўнае і паэтычнае людзям.

Благаславенне ў асветніцкі шлях мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Першы прыпынак у Сталавічах. Нас віталі сталавіцкія дзяўчаты, а хлеб-соль прымаў паэт Генадзь Пашкоў, ен жа ўзгадаў беларускія карані расійскага першадрукара Івана Федарава.

А далей - Святое поле. На ім, у зямліцы, палітай крывёю салдатаў трох войнаў - шведскай, Першай і Другой сусветных, была знойдзена ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая стала пуцяводнай і назвалася Загор'е-Сталовіцкай.

А потым - паніхіда ля вялізнага крыжа, бо кожны раз, падчас палявых работ, знаходзяцца астанкі невядомых абаронцаў, што зайшлі тут вечны спачын. Таму назвалі поле Святым і заснавалі капліцу ў гонар Іаана Прадцечы.

Упершыню экспедыцыю сустракаў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій. Гэтая зямля - радзіма яе заснавальніцы пісьменніцы Ніны Загорскай - цяпер манашкі Кіры.

Нас сустракае храм Раства Прасвятой Богародзіцы ў Тарасава. Тут закладаецца памятны знак у гонар 30-годдзя экспедыцыі “Дарога да святынь”. Потым місіянеры разязджаюцца на творчыя сустрэчы. Са свечкамі, апаленымі Святым Іерусалімскім Агнем, едзем у Ждановічы, у пансіянат для састарэлых “Выток”.

Спякотны дзень адыходзячага лета набліжаўся да вечара. За Мінскам экспедыцыя падзялілася на дзве часткі. Адна выправілася ў веску Янушкавічы на Лагойшчыне, другая у мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Пабываўшы тут у лютым 1989 года, мітрапаліт Антоній Суражскі па вяртанні ў Лондан пісаў: ”Мало слов, а горя реченька, горя реченька бездонная. Многострадальная земля Русская! Как трагична твоя история: Крестный путь - но, верю, ведущий к Светлому Воскресению. И эта победа Жизни над смертью с такой силой ощущается в обновленных Храмах, в головах и лицах молящихся, в несокрушимой силе Веры и Надежды, в преображающей силе Любви".

Уладыка Антоній быццам прадбачыў, што тут, на шматпакутнай хатынскай зямлі, адродзіцца храм па знойдзенных малюнках пачатку 19 стагоддзя.

Неба над мемарыялам ахінула чорная хмара,а галасы хатынскіх званоў перакрылі грымоты. З першымі кропля ліўня мы увайшлі у храм, дзе нас чакаў айцец Павел Яцукевич.

Неўтаймаваная прыродная стыхія,якая злілася трагічнай аўрай месца,стала знакавай для нас. Раніцай экспедыцыю чакала Віцебшчына.

Эфір: 13 красавіка 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые.

14 красавіка ў 17.30 и 18 красаівка 15.30 на канале "Культура"./ sobor.by/

(просмотров 2910)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
О жизни общины монастыря Марии Магдалины в Иерусалиме рассказывает в программе "Свет души" монахиня Магдалина (Проферансова)
26 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Героем программы "Свет души" стала монахиня Магдалина (Проферансова)
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Православному вещанию на Белорусском радио 30 лет
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Суметь сказать о духовном так, чтобы что-то запало в душу: беседа с автором православных программ Белорусского радио Людмилой Митакович
22 ОКТЯБРЯ 2025 (Среда
В программе «Свет души» прозвучит продолжение рассказа о храме Марии Египетской в Вилейке
7 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Слушаете программу «Свет души» о храме преподобной Марии Египетской, которому исполнилось 160 лет
28 АВГУСТА 2025 (Четве
Успение Пресвятой Богородицы – во всех храмах Беларуси проходят торжественные литургии. Отрывок программы Новости "24 часа" на СТВ
9 АВГУСТА 2025 (Суббо
Программа "Свет души" расскажет о святынях Ильянской земли: храмах в Вязыни и Латыголе
1 АВГУСТА 2025 (Пятни
Гісторыя і сенняшні дзень Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця
30 ИЮЛЯ 2025 (Ср
О храме в честь пророка Илии в агрогородке Илья расскажет программа "Свет души"
24 ИЮНЯ 2025 (Вт
Протодиакон Георгий Коляда: сорок лет служения Богу и людям. Слушайте программу "Свет души"
11 ИЮНЯ 2025 (Ср
На Первом национальном канале Белорусского радио продолжается цикл программ «Монастырь у церкви Спаса»

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.