30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
7 МАЯ 2024 (Вторник) 15:43:22 Шмат цікавых сустрэч чакала ў Шуміліне. Месцічы кажуць, назва гарадка пайшла ад мясціны Шумны бор. У вайну 1812 года ў сасновым бару адбылася бітва паміж рускімі воінамі і французамі. Захопнікі, якія прабіраліся праз лясы да Віцебска, былі знішчаны. Шум сосен зліўся з шумам бою і быў чутны здалек. З таго часу сталі казаць “Шумела тое месца ў бітве з французамі”, лес назвалі “Шумным борам”, а паселішча ў ім Шумным. Адтуль і пайшла назва - Шуміліна.У чэрвені 1941 года Шуміліншчына была акупіравана нацыстамі. Тут было спалена 133 населеных пункта, 8 весак - у жалобным спісе на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. За вызваленне Шумілінскага раёна 106 воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На Шумілінскай зямлі ў 1985 года першай у Беларусі была выдадзена гісторыка - дакументальныя кніга "Памяць" Шумілінскага раёна, пра што ўзгадала дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Віктараўна Іванова. Удзельнік экспедыцыі паэт Генадзь Пашкоў быў сярод яе ўкладальнікаў. Сярод місіянераў шмат цікавых людзей, а Лайковы - вялікая сям'я з Барысава, якая шмат гадоў у экспедыцыі. Янка і Марына - паэты, іх дзеці - Васіль і Вераніка выраслі і пасталелі на місіянерскім шляху. Разам з маці яны - ансамбль сярэднявечнай музыкі “Вір”. На кожным прыпынку місіянеры раз'яжджаюцца на сустрэчы з месцічамі - у школы, бальніцы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, прадпрыемствы. Ансамбль “Вір” паўсюды жаданы госць. Марына Лайкова вядзе ў Барысаве аматарскі паэтычны клуб, які выдае літаратурныя часопісы. Графік працы экспедыцыі напружаны, але для гэтай размовы ўдалося знайсці хвіліны, калі Лайковы аказаліся разам ў экспедыцыйным аўтобусе. А далей шлях да храма святога Мікалая Цудатворца, дзе прымалі Святы Іерусалімскі Агонь. Звычайна, у кожным храме мы пакідаем спіс Загор'е-Сталовіцкай іконы Божай Маці - пуцяводнага абраза экспедыцыі. Святыню перадае яе духаўнік Аляксандр ‘Пачопка. Гутарым з настаяцелем Нікольскага храма Федарам Пучынскім. Потым сустрэча з месцічамі ў шумілінскім Доме культуры. Пра свой род узгадвае заснавальніца экспедыцыі “Дарога да святыняў” Ніна Сымонаўна Загорская. А далей шлях да сталіцы Дня беларускага пісьменства - Гарадка. Ен узнік на месцы старадаўняга паселішча на рацэ Гаражанцы. Напэўна, менавіта яго называлі “Гарадком пад Полацкам” у летапісах 13 стагоддзя. Але дакладна Гарадок узгадваецца ў 1551 годзе. Калі вы не чыталі сатырычна-гумарыстычную паэму “Тарас на Парнасе”, можна сумясціць знаемства з візітам у Гарадок. Твор доўгі час лічыўся ананамным, аднак, цяпер называюць яе аўтарам чалавека тутэйшага - Канстанціна Вераніцына. У 1855 годзе ен вучыўся тут прыхадскім вучылішчы. У памяць пра тое, на малой радзіме аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры усталяваны камні- помнікі паэме “Тарас на Парнасе”. Кожны год у Гарадку збіраюцца аматары прыгожага пісьменства на свята “Гарадоцкі Парнас”. На ўскрайку Гарадка, у будынку былой паштовай станцыі сярэдзіны 19 стагоддзя цяпер Свята-Андрэеўскі храм, дзе экспедыцыю сустракалі. А потым служба ў Свята-Траецкім храме з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Нас выпраўляе ў шлях гарадоцкі благачынны айцец Уладазімір Дагодзька. Вечарам, у Мінску, мы развітваліся, каб сустрэцца на шляхах 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Эфір праграмы "Святло душы”: 4.05 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор 5.05 у 17.30 і 9.05 у 15.30 на канале "Культура". / sobor.by/ (просмотров 1837) |
Новости разделов: