| | 26 ДЕКАБРЯ 2016 (Понедельник) 10:34:45 У брацтве ў гонар свмч.Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" горада Мінска адбылася сустрэча са спецыялістам Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля" Наталляй Чапуковай.
На гэтай сустрэчы падымалася такая балючая, але вельмі важная тэма абортаў і ранняй цяжарнасці. На сустрэчы былі прагледжаны караткаметражны расійскі фільм "Живи" рэжысёра Алены Піскаровай, сацыяльны ролік "У пастцы". У гэтых фільмах паказаны псіхалагічны стан жанчын, якія "не планавалі" дзіця. Разуменне думак людзей, жадаючых пазбавіцца ад свайго дзіцяці дапамагае зразумець прычыну праблемы і знайсці яе рашэнне.
Пасля прагляду фільмаў Наталля Чапукова адказала на пытанні пра барацьбу з абортамі, былі разгледжаны прычыны здзяйснення абортаў, а таксама пытанні працякання цяжарнасці і інш./ sobor.by/ (просмотров 2217) |