Пра багатую на падзеі гісторыю маёнтка Сёмкава пойдзе размова ў праграме “Святло душы”

 
  
20 МАРТА 2014 (Четверг) 15:08:23
Чарговы выпуск праграмы «Святло душы» будзе прысвечаны подзвігу партызан брыгады «Штурмавая», якія ў студзені 1944 правялі аперацыю па вызваленню 274 выхаванцаў сёмкаўскай школы-інтэрната. Героі праграмы - выхаванцы інтэрната Вера Мікалаеўна Адамовіч, Ніна Пятроўна Кабанава і сувязная брыгады “Штурмавая” Марыя Міхайлаўна Фёдарава - раскажуць падрабязнасці тых страшных падзей і пра выпрабаванні, праз якія ім прыйшлося прайсці.

Мястэчка Сёмкава, што размясцілася на старадаўнім Віленскім шляху, сваю гісторыю вядзе з 15 стагоддзя. У 17 стагоддзі маёнтак належаў князям Саламярэцкім, чыіх дзяцей вучыў багаслоў і царкоўны дзеяч Мялецій Сматрыцкі.

Князёўна Алена, з роду Саламярэцкіх, узяўшы шлюб з Багданам Сцяцкевічам, пераводзіць Сёмкава ў валоданне гэтаму знакамітаму праваслаўнаму роду - фундатару аршанскага Успенскага жаночага манастыра, Буйніцкага і Баркалабаўскага манастыроў на Магілеўшчыне, Тупічэўскага манастыра на Мсціслаўшчыне, іншых святыняў. Пасля Сцяцкевічаў самым вядомым уладальнікам Сёмкава стаў мінскі ваявода Адам Хмара. Яму ў 1755 годзе мястэчка перайшло ў “вечны дарунак” за службу ў літоўскага падканцлера Міхаіла Сапегі.

На той час новаму гаспадару Сёмкава ішоў толькі 35-ы год. У 1792 годзе Хмара падпісвае ад імя жыхароў Мінскага ваяводства акт Таргавіцкай канфедэрацыі, якая па сутнасці прывяла да другога падзелу Рэчы Паспалітай. Неўзабаве Міншчына, як і іншыя беларускія землі, адыходзіць да Расійскай Iмперыі. У складзе адпаведнай дэлегацыі Адам Хмара прысягае новай дзяржаве і імператрыцы Кацярыне ІІ. Ён распачынае ў Сёмкава шырокае будаўніцтва і , верагодна, узводзіць першы ў гэтых мясцінах каменны палац у стылі класіцызму, архітэктарам якога стаў італьянскі дойлід Карла Спампані.
Паэт Міхал Дудзінскі ў 1782 годзе прысвяціў сядзібе ў Сёмкава вершаваную паэму, а знакаміты мастак-вандроўнік Напалеон Орда пакінуў нашчадкам малюнак палаца. Вядома, што Адам Хмара збудаваў два касцёлы. Адзін з іх, пабудаваны у Сёмкавым Гарадку, потым стаў праваслаўнай царквой, у якой вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча.

Засталіся два ўнікальныя фотаздымкі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў, па якіх можна меркаваць, як тады выглядала сёмкаўская сядзіба. Яшчэ адзін здымак цікавы тым, што на ім выяўлены наш слынны пісьменнік Якуб Колас з сынам Юрыем у Сёмкаве. Мала хто ведае, што Якуб Колас тут не толькі адпачываў, але і працаваў. Да кастрычніка 1922 года Колас знаходзіўся на пасадзе бухгалтара вучэбнай фермы “Сёмкава”, на тутэйшай смалакурні працаваў і Янка Купала. Але ёсць у гісторыі Семкава і трагічныя старонкі.

У даваенны час у сёмкаўскім палацы размяшчаўся інтэрнат для беспрытульных дзяцей. На пачатку вайны іх не паспелі вывезці. Выхавацеляў, якія дапамагалі партызанам, гітлераўцы арыштавалі, і
дзеці засталіся без дагляду дарослых. Яны збіралі ежу па наваколлі, старэйшыя клапаціліся пра малодшых, а гітлераўцы прыязджалі сюды, каб узяць у дзяцей кроў і правесці бесчалавечныя вопыты.

У лютым 1944 года партызаны брыгады “Штурмавая” правялі аперацыю па вызваленні 274 дзяцей сёмкаўскага інтэрната. Праграма “Святло душы” раскажа пра гэтую падзею са слоў былых выхаванцаў інтэрната Веры Мікалаеўны Адамовіч, Ніны Пятроўны Кабанавай, сувязной брыгады “Штурмавая” Марыі Міхайлаўны Фёдаравай. Пакуль толькі мемарыяльную дошку ўстанавілі ля палаца, а з цягам часу тут узнімецца помнік дзецям-ахвярам вайны. Ёсць і яго праект - кволае дзяўчо з узнятымі да неба рукамі. Разбураны палац ў Сёмкава аднаўляецца. Тут плануецца стварыць турыстычны цэнтр і Міжнародны сямейны цэнтр.

Слухайце праграму “Святло душы” 22 красавіка ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”./ sobor.by/
(просмотров 4299)





Новости разделов:

Анонс события

6 МАЯ 2025
В Гомельской епархии проходит конкурс плакатов «Семейные ценности»
6 МАЯ 2025
В собор Воскресения Христова города Борисова доставят ковчег с частицей десницы великомученика и целителя Пантелеимона
5 МАЯ 2025
В Национальной библиотеке Беларуси состоится семинар-практикум для церковных библиотек «Атрибуция и библиографическое описание старопечатных и редких книг»
30 АПРЕЛЯ 2025
6 мая в Барановичах состоится крестный ход
30 АПРЕЛЯ 2025
Пасхальный крестный ход пройдет от Крупок до Борисова
8 АПРЕЛЯ 2025
Выставка «Небесные покровители» открылась в Национальном художественном музее
4 АПРЕЛЯ 2025
В Беларусь будут принесены мощи святителя Тихона, Патриарха Московского и всея Руси
28 МАРТА 2025
Минская духовная семинария проводит набор на Пасхальные богословские курсы
28 МАРТА 2025
2-13 апреля в «Ковчеге» состоится Пасхальный фестиваль «Радость»
27 МАРТА 2025
В Борисов прибывает ковчег с частицей святых мощей святителя Луки Крымского
26 МАРТА 2025
«Вопрос батюшке» - новый проект Sobor.by. Задавайте вопросы и получайте ответы
23 МАРТА 2025
В Национальной библиотеке Беларуси состоится семинар по проблемам сохранности и консервации редких книг в церковных библиотеках и мастер-класс по смягчению кожаных переплетов
  Программа Семья - Единение - Отечество

15 АПРЕЛЯ 2025
Готовимся праздновать 125-летие Гродненской епархии. Беседа с архиепископом Антонием
25 АВГУСТА 2015
Уникальный курс "Основы православной психологии" открыт в Минском духовном училище
24 АВГУСТА 2015
Отделение катехизаторов МинДУ приглашает получить специальность «Журналистика православных СМИ»
1 ИЮНЯ 2015
Православный молодёжный центр «Октопус» открылся в Минске
28 МАЯ 2015
Издательство Белорусского Экзархата и Синодальный отдел по делам молодёжи БПЦ запускают новый молодёжный проект
15 АПРЕЛЯ 2015
Дом православной книги в Минске приглашает на мероприятия в апреле
26 ФЕВРАЛЯ 2015
Дом православной книги приглашает на тематические мероприятия в первой половине марта
2 ФЕВРАЛЯ 2015
Дом православной книги приглашает
28 ЯНВАРЯ 2015
В МО православных библиотекарей Беларуси обсудили планы на 2015 год
1 ДЕКАБРЯ 2014
Расписание мероприятий в Доме православной книги на декабрь
15 ОКТЯБРЯ 2014
Чтобы помнили: Букварь Спиридона Соболя воссоздан на бумаге и увековечен в мраморе
10 ОКТЯБРЯ 2014
В Орше презентовали факсимиле букваря Спиридона Соболя XVII века
  СМИ о Церкви

28 АПРЕЛЯ 2025
Программа «Свет души» расскажет о храме Воскрешения святого праведного Лазаря Четверодневного
16 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Белаазерск-Івацэвіэчы
9 АПРЕЛЯ 2025
Праграма "Святло душы" - па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў". Варацэвічы-Драгічын
1 АПРЕЛЯ 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Брэстчына
21 МАРТА 2025
Па шляху 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мінск-Святое поле-Баранавічы-Ляхявічы
18 МАРТА 2025
О презентации документального фильма «Обитель святой Евфросинии» расскажет программа «Свет души»
11 МАРТА 2025
Смотрите программу «Сiла веры» о Минском духовном училище
19 ФЕВРАЛЯ 2025
Героями программы «Свет души» стали участники Дружественной международной межвузовской Олимпиады по духовно-нравственной культуре
11 ФЕВРАЛЯ 2025
Выпуск программы «Свет души» посвящен великомученице Анастасии Узорешительнице
15 ДЕКАБРЯ 2024
О 500-летней истории храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Мурованка расскажет программа "Свет души"
8 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.