BEL ENG DEU FRA



На шляху да святынь Міханавіч і Круглага - пра чарговы адрэзак “Дарогі да святынь” раскажа “Святло душы”

 
  
27 СЕНТЯБРЯ 2013 (Пятница) 14:46:16
Праграма “Святло душы” зноў запрашае далучыцца да шляху 20-й рэспубліканскай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, што праходзіла напярэдадні Дня беларуская пісьменнасці па гарадам і вёскам нашай Радзімы з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга.

….Нас чакаюць у Міханавічах. Большасць яго жыхароў працуе ў Мінску - некалькі хвілін на электрычцы, і вы ў сталіцы.”Чыгунка пераразае пасёлак на дзве часткі, што выклікае пэўныя цяжкасці,” –тлумачыць старшыня Міханавіцкага сельскага савета Святлана Давальцова, калі мы
ў каторы раз пераадольваем чыгуначныя рэйкі. На нашым аўтобусе яна вядзе экскурсію па гарадку, расказвае пра яго здабыткі, праблемы.
Прыемна,што ў кожнай мясціне экспедыцыя мае цесная кантакты з тутэйшай уладай: якая актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі сустрэчы Благадатнага Агню. Адчуваецца, што самі кіраўнікі разумеюць надзённую патрэбу ў духоўнай асвеце і многія сацыяльныя праблемы вырашаюцца ў кантактах са святарамі.

Мы набліжаемся да міханавіцкай царквы. Храм стаяў тут яшчэ ў 19 стагоддзі, але быў зруйнаваны ў Першую суветную вайну. У 2002 годзе вернікі пажадалі аднавіць царкву, стварылі абшчыну, маліліся ў
вагончыку. Аднак, толькі ў 2009 годзе, калі тут з’явіўся святар Дзмітрый Грыцэнка, будаўніцтва яе пайшло на лад, і зараз храм у гонар свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага стаў упрыгожаннем Міханавіч.
Святлана Уладзіміраўна Давальцова з гонарам паказвае дзіцячую пряцоўку, якая з’явілася ў агароджы царквы. Па ўсім адчувалася, што айцец Дзмітрый, стаў у Міханавічах аўтарытэтным чалавекам і добрым пастырам.

…Мы ідзем хрэсным ходам з Нязгаснай Лампадай ад Благадатнага Агню па вуліцах Міханавіч пад суладны спеў семінарыстаў. Наперадзе, ля самай святыні, - дзеткі. Для іх гэты дзень будзе помніцца ўсё жыццё.
Ля міханавіцкай царквы ў гэты час дабрачынную акцыю на карысць шматдетных і малазабяспечаных сем’яў праводзіць работнік сацыяльнай службы прыхода Іаана Дзмітрыева. Такія акцыі праходзяць у Міханавічах невыпадкова, бо настяцель міханавіцкай царквы айцец Дзмітрый Грыцэнка з’яўляецца кіраўніком Цэнтра абароны мацярынства і сямейных каштонасцей пры Беларускім экзархаце. Падтрымка сям’і - адзін з галоўных напрамкаў сацыяльнай дзейнасці Праваслаўнай Царквы.
Хаця да першага верасня заставалася некалькі дзен, у той дзень у Міханавіцкай сярэдняй школе ўдзельнікі экспедыцыі праводзілі урок духоўнасці.

З Міханавіч мы трымаем кірунак на Магілёўшчыну, у гарадскі пасёлак Круглае. Такую назву населенны пункт атрымаў таму, што знаходзіцца ў коле рэк, большая з якіх - Друць. Здаўна кругляншчына была звязана з Полацкім і Друцкім княствамі. Круглым валодалі гетман Міхал Казімір Агінскі (дзядзька аўтара знакамітага паланеза “Развітанне з Радзімай”) і княгіня Кацярына Дашкова - прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, якая аднавіла тут праваслаўную царкву.На гэтай зямлі бывалі маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч,генералісімус Кутузаў. Кругляшчына ўражвае не толькі мінуўшчынай. Тут жывуць гаспадарлівыя людзі: маляўнічыя краявіды упрыгожваюць добра апрацаваныя палі, сучасныя сельскагаспадарчыя комплексы. Да і самое Круглае ўразіла сваім гарадскім ландшафтам - па ўсім відаць: людям тут утульна жывецца і хораша адпачываецца.
Мы ідзем з Непагаснай Лампадай да круглянскай Свята-Троіцкай царквы, дзе нас сустракае епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Пасля выступлення кіраўніка экспедыцыі пісьменніцы Ніны Загорскай да яе падышла зямлячка Людміла Шагава і прынясла таемныя звесткі з яе роднага Загор’я, са Святога Поля, ад якога пачынаецца кожная “Дарога да святынь”. Калі на яго ўскрайку была пабудавана капліца памяці
загінуўшых, Людміла Шагава ўбачыла тут дзіўную з ‘яву... Якую - слухайце ў праграме “Святло душы” 28 верасня ў 8.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 21.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/
(просмотров 3007)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

25 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.