| | 28 НОЯБРЯ 2016 (Понедельник) 16:49:42 Брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска ў нядзелю наведала тэатр імя Янкі Купалы, дзе паглядзела тэатральную пастаноўку па п'есе Янкі Купалы "Паўлінка".
- Пры праглядзе гэтай п'есы можна пранікнуцца духам таго часу, бліжэй дакрануцца да роднай культуры, - дзеліцца ўражаннямі кіраўнік брацтва Аляксандр Пяткевіч. - Лічу, што кожны беларус проста абавязаны хаця б раз убачыць гэты шэдэўр класічнай беларускай драматургіі.
Некаторыя з братчыкаў глядзелі "Паўлінку" далёка не першы раз, але на тое яна і класіка: яе можна глядзець зноў і зноў.
- Калі вы таксама хочаце цікава праводзіць вольны час - будзем рады бачыць вас у брацтве! - запрашае Аляксандр.
Пазнаёміцца з брацтвам можна на сходах па панядзелках а 19 гадзіне, праз групу ў сацыяльнай сетцы (https://vk.com/club6343470) ці па тэлефоне 80298574128 (Аляксандр).
/ sobor.by/ (просмотров 2480) |