BEL ENG DEU FRA



30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок

 
  
7 МАЯ 2024 (Вторник) 15:43:22
Шмат цікавых сустрэч чакала ў Шуміліне. Месцічы кажуць, назва гарадка пайшла ад мясціны Шумны бор. У вайну 1812 года ў сасновым бару адбылася бітва паміж рускімі воінамі і французамі. Захопнікі, якія прабіраліся праз лясы да Віцебска, былі знішчаны. Шум сосен зліўся з шумам бою і быў чутны здалек. З таго часу сталі казаць “Шумела тое месца ў бітве з французамі”, лес назвалі “Шумным борам”, а паселішча ў ім Шумным. Адтуль і пайшла назва - Шуміліна.

У чэрвені 1941 года Шуміліншчына была акупіравана нацыстамі. Тут было спалена 133 населеных пункта, 8 весак - у жалобным спісе на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. За вызваленне Шумілінскага раёна 106 воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На Шумілінскай зямлі ў 1985 года першай у Беларусі была выдадзена гісторыка - дакументальныя кніга "Памяць" Шумілінскага раёна, пра што ўзгадала дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Віктараўна Іванова. Удзельнік экспедыцыі паэт Генадзь Пашкоў быў сярод яе ўкладальнікаў.

Сярод місіянераў шмат цікавых людзей, а Лайковы - вялікая сям'я з Барысава, якая шмат гадоў у экспедыцыі. Янка і Марына - паэты, іх дзеці - Васіль і Вераніка выраслі і пасталелі на місіянерскім шляху. Разам з маці яны - ансамбль сярэднявечнай музыкі “Вір”. На кожным прыпынку місіянеры раз'яжджаюцца на сустрэчы з месцічамі - у школы, бальніцы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, прадпрыемствы. Ансамбль “Вір” паўсюды жаданы госць. Марына Лайкова вядзе ў Барысаве аматарскі паэтычны клуб, які выдае літаратурныя часопісы.

Графік працы экспедыцыі напружаны, але для гэтай размовы ўдалося знайсці хвіліны, калі Лайковы аказаліся разам ў экспедыцыйным аўтобусе.

А далей шлях да храма святога Мікалая Цудатворца, дзе прымалі Святы Іерусалімскі Агонь.

Звычайна, у кожным храме мы пакідаем спіс Загор'е-Сталовіцкай іконы Божай Маці - пуцяводнага абраза экспедыцыі.

Святыню перадае яе духаўнік Аляксандр ‘Пачопка.

Гутарым з настаяцелем Нікольскага храма Федарам Пучынскім.

Потым сустрэча з месцічамі ў шумілінскім Доме культуры. Пра свой род узгадвае заснавальніца экспедыцыі “Дарога да святыняў” Ніна Сымонаўна Загорская.

А далей шлях да сталіцы Дня беларускага пісьменства - Гарадка.

Ен узнік на месцы старадаўняга паселішча на рацэ Гаражанцы. Напэўна, менавіта яго называлі “Гарадком пад Полацкам” у летапісах 13 стагоддзя. Але дакладна Гарадок узгадваецца ў 1551 годзе.

Калі вы не чыталі сатырычна-гумарыстычную паэму “Тарас на Парнасе”, можна сумясціць знаемства з візітам у Гарадок. Твор доўгі час лічыўся ананамным, аднак, цяпер называюць яе аўтарам чалавека тутэйшага - Канстанціна Вераніцына. У 1855 годзе ен вучыўся тут прыхадскім вучылішчы. У памяць пра тое, на малой радзіме аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры усталяваны камні- помнікі паэме “Тарас на Парнасе”. Кожны год у Гарадку збіраюцца аматары прыгожага пісьменства на свята “Гарадоцкі Парнас”.

На ўскрайку Гарадка, у будынку былой паштовай станцыі сярэдзіны 19 стагоддзя цяпер Свята-Андрэеўскі храм, дзе экспедыцыю сустракалі.

А потым служба ў Свята-Траецкім храме з удзелам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Нас выпраўляе ў шлях гарадоцкі благачынны айцец Уладазімір Дагодзька.

Вечарам, у Мінску, мы развітваліся, каб сустрэцца на шляхах 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”.

Эфір праграмы "Святло душы”: 4.05 у 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор 5.05 у 17.30 і 9.05 у 15.30 на канале "Культура".

/ sobor.by/

(просмотров 1111)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.