| | 15 МАЯ 2014 (Четверг) 20:01:36 25 мая у 9.00 у дамовай царкве ў гонар святых мучанікаў-немаўлят Віфлеемскіх, размешчанай на другім паверсе вучэбнага корпуса прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», будзе адслужана Літургія на беларускай мове.
«Узровень ведання беларускай мовы ў грамадстве зніжаецца. Хочацца такім спосабам паказаць, што ёсць людзі, якім не абыякавы лёс беларускай хрысціянскай культуры і беларускай мовы. Сярод нашых прыхажан ёсць і беларускамоўныя грамадзяне, якія пішуць запіскі на роднай мове», - расказаў клірык прыхода протадыякан Дзімітрый Рамановіч.
У планах настаяцеля прыхода протаіерэя Ігара Карасцелёва -правядзенне беларускамоўных богаслужэнняў штомесяц.
Як адзначыў на сустрэчы з журналістамі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, задача Царквы - ахваціць пропаведдзю Евангелля як мага больш людзей, і калі богаслужэнні на беларускай мове спрыяюць гэтаму, то гэта толькі вітаецца. Дарэчы, на гэтай жа сустрэчы Мітрапаліт адзначыў, што ўжо паспеў прыдбаць падручнік па беларускай мове і плануе грунтоўна заняцца яе вывучэннем.
/ sobor.by/ (просмотров 3374) |