BEL ENG DEU FRA



«Святло душы» расказывае пра гісторыю і сучаснасць Лаўрышаўскага манастыра

 

Слушать аудио

 
  
21 НОЯБРЯ 2014 (Пятница) 16:22:28
У лістападзе 2014 года Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр адзначыў 500-годдзе з часу кананізацыі свайго святога ахоўніка - Елісея Лаўрышэўскага.
Звестак пра яго жыцце няшмат. Вядома, што на пачатку 13 стагоддзя ён заснаваў манастыр ля Навагрудка і быў забіты сваім, адоленым бесам, вучнем.
Елісей разам з Еўфрасінняй Полацкай стаў адным з пачынальнікаў манаскага жыцця ў Белай Русі. Некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам літоўскага князя Міндоўга - Войшалкам. З даўніх крыніц вядома, што свае хрышчэнне з імем Елісей ен атрымаў ад святога Лаўрэнція Тураўскага, які перад смерцю наказаў яму заснаваць мужчынскі манастыр. У навагрудскіх лясах Елісей заклаў абіцель, якой быў наканаваны трагічны лес. Іншыя лічаць, што Войшалк і Елісей-розныя асобы, прычым першы з іх заснаваў манастыр, а пры другім і пасля таго, як былі знойдзены яго святыя мошчы, Лаўрышава набыло найбольшую вядомасць.

Двойчы на манастыр нападалі татары. У 1506 годзе яны памкнуліся захапіць манастыр, але ім падалося, што манастырскі двор напоўніўся ўзброенай коніцай. Татары ў жахе адступілі, а манахі адчулі, што гэта Сілы Нябесныя, па малітвам Елісея, абаранілі святыню. Гэты цуд, а таксама сведчанні пра ацаленні ля мошчаў Елісея, далі падставу, на віленскім саборы 1514 года, далучыць яго да ліку святых. Але ў 1540 годзе татарскае войска захапіла і зруйнавала манастыр, Перад тым манахі схавалі мошчы святога Елісея ў зямлю, і месца іх знаходжання дагэтуль невядома. Існуе павер”е: яно адкрыецца, калі манастыр будзе адроджаны.

Лаўрышаўскаму манастыру не аднойчы імкнуліся вярнуць былую славу. Ен адбудоўваўся на новым месцы, ля якога узнікла цяперашняя веска Лаўрышава. Сведкай таго засталася старадаўняя царква, якая захавалася да нашых дзен.

Перад Першай сусветнай вайной ініцыятарам яго аднаўлення стаў архіепіскап Мінскі Мітрафан Краснапольскі. Уладальнік суседніх Шчорсаў, граф Храбтовіч-Буцянёў, ахвяраваў кавалак зямлі на беразе Немана, дзе была ўзведзена царква ў гонар прарока Елісея. Аднак, баявыя дзеянні Першай сусветнай вайны парушылі далейшыя планы. На месцы зруйнаванай царквы нейкі добры чалавек пасадзіў куст бэзу. Ля яго знайшлі стары падмурак, на якім распачалі будаўніцва храма ў гонар святога Елісея Лаўрышэўскага, асвечанага ў 2000-м годзе. Адсюль пачалося аднаўлення манастырскага жыцця.

Аддзелены ад вескі Гнесічы шырокай плынню Немана, Лаўрышаўскі манастыр раскінуўся на парослых сасной пагорках. Пад час вялікіх святаў,калі маленькі манастырскі храм не можа змясціць ўсіх паломнікаў, службы адпраўляюца сярод соснаў пад адкрытым небам.На гэтым месцы ў 1912 годе пачынала аднаўляцца манастырскае жыццё. Манахаў, як і зараз, было няшмат, Вядома, што аднаго з іх звалі Данат...

Падыходзім да высокага пясчанага пагорка. Тут дзве магілы: адна- нядаўна спачылага старца Серафіма, другая - манаха Даната. Яе перанеслі сюды з вескі Турэц, дзе пасля разбурэння манастыра ў Першую сусветную вайну, Данат мусіў пасяліцца. Да яго хінуліся дзеці. Адзін з іх, Зміцер Пучко, які стаў дзякуючы айцу Данату матэматыкам,паставіў на яго магіле, у знак удзячнасці, помнік.

Старац Серафім абраў шлях манаскага служэння ў 45 гадоў, калі страціў сваю сям”ю. Перад тым, як трапіць у Беларусь, быў у Адэскім манастыры, потым у святынях Смаленшчыны. А на нашай зямлі яму давялося ладзіць манастырскае жыцце спачатку ў Вялікай Кракотцы пад Жыровіцамі, а потым адраджаць Лаўрышаўскі манастыр. Да старца Серафіма , які прыняў схіму з імем Лазар, імкнулася шмат людзей за мудрай парадай і дапамогай...

Пра гісторыю Свята- Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра і яго сенняшні дзень ў праграме раскажуць яго настаяцель Яўсевій (Цюхлоў), манах Феадосій (Забелін) і прафесар, доктар гістырычных навук Сяргей Яўгенавіч Рассадзін.

Слухайце праграму “Святло душы” 22 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/
(просмотров 5681)





Новости разделов:

Просвещение

9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
3 ФЕВРАЛЯ 2022
4 февраля в Национальной библиотеке откроется экспозиция «Венценосная семья. Путь Любви»
4 ЯНВАРЯ 2022
Святитель Феофан Затворник. Мысли на каждый день года
29 ДЕКАБРЯ 2021
Социальные мастерские прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" встретили детей школы 151 г. Минска
  СМИ о Церкви

26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
18 АПРЕЛЯ 2023
Активисты БРСМ помогли в благоустройстве Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
17 АПРЕЛЯ 2023
Православные верующие празднуют Пасху. Репортаж первого канала телевидения Беларуси
7 АПРЕЛЯ 2023
Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”
2 АПРЕЛЯ 2023
Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
20 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасновы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.