Суботнi выпуск праграмы “Святло душы” прысвечаны памяці народнага артыста Савецкага Саюза прафесара Віктара Роўды (аўдые)
2 НОЯБРЯ 2021 (Вторник) 15:37:08 У лістападзе народнаму артысту СССР прафесару Віктару Уладзіміравічу Роўдзе споўнілася б 100 гадоў. Яго называлі Патрыярхам айчыннага харавога мастацва, бо быў сапраўды жывым “класікам”, чалавекам высокай культуры і захавальнікам традыцый, сведкам гістарычных зрухаў 20 стагоддзя і яго равеснікам, разам з тым, чалавекам надзіва сучасным, баявітым, бескампрамісным, для якога творчасць заўседы была сэнсам жыцця.У фондзе Беларускага радыё захавалася размова з Віктарам Уладзіміравам пра духоўнае. Патрыярх беларускага музычнага мастацва згадваў сваё дзяцінства, жыццёвыя пуцявіны, шлях да музыкі духоўнай. Пра свайго настаўніка раскажа дацэнт Беларускай акадэміі музыкі Інеса Міхайлаўна Бадзяка. З першага курса кансерваторыі яна не только трапіла ў яго клас, Маэстра прывеў яе ў Акадэмічны хор Беларускага радыё і тэлебачання, дзе яна пачала працаваць хормайстрам, яго непасрэдай памочніцай. Інеса Міхайлаўна стала дастойнай пераемніцай Майстра і цяпер узначальвае кафедру харавога дырыжыравання Беларускай акадэміі музыкі. Вядзе акадэмічны хор студэнтаў, які атрымаў мноства ўзнагарод на прэстыжніх харавых конкурсах, яна ініцыятар шматлікіх айчынных харавых праектаў. Слухайце праграму “Святло душы” 30 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларусукага радыё. Паўтор ў той жа дзень ў 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/ фото Белта (просмотров 1507) |
Новости разделов: