BEL ENG DEU FRA



Праграма “Святло душы” пачынае цыкл перадач, прысвечаных 24-й экспедыцыі “Дарога да святынь”

 
  
10 НОЯБРЯ 2017 (Пятница) 11:54:22
Кожны год духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора, дзе ў алтары гарыць нязгасная лампада Благадатнага агню, што сыходзіць у Вялікую суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца лампада экспедыцыі, якая множыць святое святло ў гарадах і вёсках, ў храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баёў, у святых куточках Айчыны.

Пачатак “Дарогі да святынь” быў пакладзены ў 1994 годзе, калі ў Полацку Дабрадатны агонь асвяціў першае свята беларускага пісьменства. Цяпер удзельнікі экспедыцыі - пісьменнікі, паэты, артысты, навукоўцы, журналісты, тыя, хто нясуць слова духоўнае і паэтычнае людзям.

З алтара выносіцца лампада з Дабрадатным агнём, як заўжды, апошняе слова ў дарогу - заснавальніцы экспедыцыі пісьменніцы Ніны Загорскай. На нашым шляху маленькія вёсачкі і храмы, якія асвяціць Дабрадатны агонь.

А чакаюць нас ужо на брэсцкай шашы ля Святога Поля.

Мы ідзём па ўскрайку Святога поля, спыняемая ла кожнага крыжа, дзе ўзносяцца памінальныя малітвы.

Шмат войнаў пракацілася праз яго, і ўсе яны пакідалі свае ахвяры. Пасля Паўночнай вайны ў недрах зямлі засталіся магілы заваёўнікаў-шведаў і рускіх салдат. Потым, у 1771 годзе, была вялікая бітва войскаў Суворава з польскімі канфедэратамі. Пазней праз гэтыя мясціны праходзіла лінія фронту Першай сусветнай вайны. Гэта адзін вялікі могільнік многіх часоў і цяжка ўявіць, колькі чалавечых жыццяў абарвалася тут.

У 1983 годзе Святое Поле аддалі пад кар’ер, і чалавечыя косці разам з гравіем пайшлі на будаўніцтва трасы Брэст-Масква... Але Сама Маці Божая заступілася за душы продкаў нашых. У каўшы экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога, явілася ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы. І страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работы. З таго часу знойдзеная ікона праслаўлена як “Загор'е Сталавіцкая”. Гэта невялячкая металічная ікона ахоўвала сон загінуўшых на Святым Полі, а цяпер стала пуцяводным абразам экспедыцыі.

З ёю мы падыходзім да капліцы Іаана Прадцечы, што ўзведзена на Святым полі. Нас сустракаюць жыхары бліжэйшых вёсак, святары начале з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам. Служыцца памінальная ліція...

Пасля жалобнай малітвы людзі не разыходзяцца, бо звычайна пачынаецца сустрэча з паэтамі - удзельнікамі экспедыцыі. Свае вершы чыталі Маргарыта Тарасава і Зміцер Арцюх.

З караваем ды песняй нас сустракае Гродзеншчына.

Вітаючы гаспадароў, Ніна Сымонаўна Загорская не выпадкова казала пра добразычлівыя адносіны дзвюх канфесій: у Радуні нас сустракалі і мясцовы бацюшка, і ксёнзд.

З хросным ходам рухаемся па вуліцах Радуні і знаёмімся з гісторыяй месца.

Ля цяперашняга аргарарадка Радунь археолагамі было знойдзена паселішча славян, якое датуюць ХІ стагоддзем і рэшткі Радунскага замка. Вядома, што ў 1536 годзе яго наведваў вялікі князь літоўскі Сігізмунд Стары, калі там была падпісана дамова аб шлюбе Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштальда. У 1649 годзе Радунь атрымлівае магдэбургскае права і герб ад польскага караля Яна ІІІ Сабескага. З 1795 года яна ўваходзіць у склад Расійскай імперыі і робіцца мястэчкам з правам пражывання яўрэяў.

Вядома, што яўрэі ў Радуні жылі з 15 стагоддзя. Яны пабудавалі тут сінагогу, вучылі дзяцей Торы ў хедэры, займаліся гандлем, арэндай, рамёствамі. Гордасцю мястэчка была іешыва, заснаваная ў 19 стагоддзі выдатным вучоным-талмудысам Ісраэлем Меірам Пупко, вядомым як Хафец Хаім з Радуні. Гэта прозвішча ён артымаў дзякуючы сваёй першай кнізе “Хафец Хаім” (“Той, што прагне жыцця”), якая высока цанілася яўрэйскімі богасловамі. Настаўнік прысвяціў іешыве больш 65 гадоў жыцця і памёр ў Радуні ў 1933 годзе.

У маі 1942 годзе пры ліквідацыі гета ў Радуні было расстраляна амаль ўсё яўрэйскае насельніцтва мястэчка і навакольных вёсак. У 60-я гады на радунскіх могілках усталявалі помнік ахвярам Халакосту.

У гэтых мясцінах здаўна ў добрасуседстве жылі беларусы, яўрэі, палякі. Есць паблізу Радуні вёсачка Пеляса, большасць жыхароў якой літоўцы. Тут заходзіцца культурна - асветніцкі цэнтр, заснаваны грамадскім аб'яднаннем літоўцаў “Гімтіне”, што значыць “Айчына”. Гэта маляўнічы куточак з касцёлам, драўлянымі скульптурамі ў прыгожым садзе. Комплекс будынкаў пачалі ўзводзіць на пачатку 90-х. Цэнтральным у ім з”яўляецца школа.

Яшчэ ў 1956 годзе вяскоўцы накіравалі ў Вільнюс, а потым у Маскву просьбу ад адкрыцці школы з літоўскай мовай навучання. Так з 3 класа дзеці мелі права вызначаць: якую мову вывучаць - беларускую ці літоўскую. Выпускнік той школы - яе дырэктар Іван Станіслававіч Мацюлевіч.

Іван Станіслававіч з гонарам паказвае класы з найноўшай камп'ютарнай тэхнікай, школьны этнаграфічны музей.

Мы прыехалі ў Пелясу з удзельнікам экспедыцыі - сямейным ансамблем старадаўняй музыкі “Вір” - Марынай і Іванам Лайковымі, іх дзеткамі Васілем і Веранікай. У школьнай зале адбыўся канцэрт, а далей сапраўды пачаўся вір танцаў і гульняў, у які Марына Лайкова зацягнула дзяцей. На развітанне адзін на вучняў Пеляскай школы таксама ўзяў у рукі гітару.

Некалькі хвілін дарогі і мы ў Воранаве.

Першым нас прывітаў айцец Генадзь, настаяцель храма ў гонар Аляксандра Неўскага.

У кожным населеным пункце наша экспедыцыя падзяляляся на мноства мабільных груповак, якія раз'язджджаліся па наваколлі ў школы, бальніцы, дзіцячыя садкі, сацыяльныя прытулкі. Аднак, былі некаторыя адметыя месцы, у Воранава мы наведалі мабільную пагранічную заставу, дзе маладыя пагранічнікі зацікавіліся расказам пра старажытнае Бярэсце знатнага айчыннага археолага доктара гістарычных навук прафесара Пятра Федаравіча Лысенкі.

Паэт Зміцер Арцюх з захапленнем расказваў пра наведанне школы ў аграгарадку Беняконі. Менавіта там, ля касцёла, пахавана каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака. Нападалёку, у Балценіках, знаходзілася сядзіба яе мужа графа Путкамера, на яе месцы ўнук Марылі пабудаваў неагатычны палац, які захаваўся да нашага часу. Міцкевіч бываў у Балценіках, два тыдні жыў тут у 1822 годзе.

Значная частка экспедыцыі скіраваліся ў Воранаўскую школу, дзе адбылася сустрэча з навучэнцамі і настаўнікамі, а потым нас запрасілі ў школьны музей.

Ад настаўніцы гісторыі Іны Уладзіміраўны Падгайнай мы даведаліся аб паходжанні назвы Воранава. Кажуць, гаспадарыла тут некалі вельма злая памешчыца Вера, змяніла яе лагодная дачка, таксама Вера, якую сталі зваць Верай новай. Месцічы і цяпер кажуць не Воранава, Варанова.

У школьным музеі тры пакоі, якія распавядаюць пра гісторыію гарадка і яго школы.

Увечары ў гарадскім парку адбыўся канцэрт, у якім перад воранаўцамі выступалі ўдзельнікі экспедыцыі - паэты, музыкі, артысты.

Бывай, Воранава, нас чакаюць у Астраўцы - горадзе першай беларускай атамнай станцыі. Менавіта сюды мы спяшаемся з Дабрадатным агнём.

Слухайце праграму “Святло душы” 11 лістапада ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”./ sobor.by/ Фото malorita.by

(просмотров 2833)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

25 ИЮЛЯ 2024
О выставке «Свет памяти» расскажет программа «Свет души»
19 ИЮЛЯ 2024
Старец Паисий Святогорец - путь смирения и деятельной любви. Слушайте программу «Свет души»
13 ИЮЛЯ 2024
О выставке, посвященной 40-летию установления праздника Собора белорусских святых, расскажет программа «Свет души»
17 ИЮНЯ 2024
Историю омофора первого минского архиепископа Виктора(Садковского) расскажет программа «Свет души»
7 МАЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Шуміліна-Гарадок
29 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў” з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга. Дуброўна-Расоны (аудио)
22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.