Пра хрысціянскія высновы ў творчасці Якуба Коласа слухайце ў праграме “Святло душы”
1 НОЯБРЯ 2016 (Вторник) 13:05:21 “...Воспитывали нас в строгом религиозном духе, в послушании и беспрекословном повиновении старшим. Запрещалось, например, кушать не помолившись Богу, нельзя было лечь спать без молитвы, нужно было соблюдать посты и ходить в церковь", - сведчыў пра сямейныя традцыі ў лісце да біёграфа Льва Кляйнберта Якуб Колас, і яны не маглі не адбіцца ў светапоглядзе паэта.Дастаткова больш уважліва перачытаць яго творы, каб зразумець: многае схавана ў іх глыбіннай плыні, а нешта проста ляжыць на паверхні. Прыгадаем “Песню аб званах “ на пачатку паэмы “Сымон-музыка”. Гудам-звонам срэбна-медным Звоняць звоны на званіцы. Звоняць звоны ў час дзянніцы, Надвячэр’ем ясна-бледным, Звоняць звоны галасныя. Іх віталі сонца косы, Агнявыя пасмы-стрэлы; Нёсся звон іх у свет белы, Плыў іх гоман пад нябёсы, У пустэлі патайныя. Срэбралітаю расою Іх віталі краскі, травы, Промень ясны і ласкавы У той росцы ззяў красою І вясёлкам ткаў кароны. Так званілі тыя звоны. Гэты гімн званам нейкім цудам захаваўся ў выданнях ”Сымона-музыкі” савецкага часу, але з першай рэдакцыі паэмы “Сымон-музыка” Якубу Коласу прыйшлося выкрэсліць многае з таго, што не ўпісвалася ў атэістычны кірунак дзяржавы. Тэмай хрысціянскага светапогяду Якуба Коласа ў свой час зацікавіўся доктар філасофскіх навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі Нацыянальнай Акадэміі навук Уладзімір Міхайлавіч Конан, а таксама ўнучка Якуба Коласа Марыя Міхайлаўна Міцкевіч. Іх выступленні слухайце ў праграме “Святло душы” 5 лістапада ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. / sobor.by/ (просмотров 3706) |
Новости разделов: