BEL ENG DEU FRA



Лунін-Кажан-Гарадок-Гоцк. Па шляху 28-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святынь"

 
  
19 АПРЕЛЯ 2022 (Вторник) 19:34:14
Ёсць Лунінец, а непадалеку аграгарадок Лунін з багатай і адметнай гісторыяй. Ля Лунінскай Барысаглебскай царквы віталі галасістыя палескія кабеты.

Лампаду са Святым Іерусалімскім Агнем наша экспедыцыя прыносіць у лунінскі храм.

Лунінчане запальваюць свечкі ад нашай Лампады, і людская ручаіна пакідае стары храм, расцякаючыся па вуліцах гарадка. Пра гісторыю храма гутарым з настаяцелем айцом Анатолем Равуцкім.

Калі ў 1964 годзе Барысаглебскую царкву ў Луніне закрывалі, стары святар Аляксандр Плешка аддаў мясцоваму кавалю і апантанаму краязнаўцу Васілю Карпяцу кнігі з царкоўнай бібліятэкі. Самі па сабе яны мелі каштоўнасць, бо здаўна збіраліся тутэйшымі святарамі.

Аднойчы сябра дзяцінства наведаў ваенны журналіст Мікалай Елянеўскі, а потым тыя кнігі дасталіся яму ў спадчыну. Сярод рарытэтаў знайшліся царкоўна- прыхадскія кнігі, якія веў святар Платон Ціхановіч. З гэтага своеасаблівага летапісу можна было прасачыць лес тутэйшых сялянскіх родаў, іх заняткі і побыт. Дый сам айцец Платон аказаўся чалавекам незвычайным - настаўнікам, мовазнаўцам і аўтарам першай беларускай Граматыкі.

Памятная дошка ў гонар яе выпускніка пісьменніка і краязнаўца Мікалая Елянеўскага ля ўвахода ў лунінскую школу. Ен пакінуў багатую кніжную спадчыну, добрую памяць, напісаў дакументальную аповесць "Время пастыря" пра Платона Ціхановіча і стаў заснавальнікам літаратурнага фестывалю "Лунінская восень".

Першая "Лунінская восень" адзначала 150 - годдзе школы, заснавальнікам якой стаў Платон Ціхановіч.

Ен нарадзіўся ў палескай весачцы ў сям'і святара ў 1836 годзе. З поспехам скончыў Мінскую духоўную семінарыю, якія давала грунтоўныя веды не толькі па багаслоўскіх навуках, але і па мовазнаўстве, сельскай гаспадарцы, бо многія выпускнікі потым былі вясковымі святарамі. Мінскае Кірыла-Мяфордзіеўскае брацтва, членам якога стаў Платон Ціхановіч, імrнулася да адкрыцця царкоўна-прыхадскіх школ і народных вучылішч, каб несці дзецям сялян духоўную асвету. Прычым, тады разгарэлася нават палеміка: на якой мове весці заняткі - на рускай ці мясцовай?

Трапіўшы ў Лунін, малады святар ў 1864 годзе адкрывае школу і вядзе ў ей Закон Божы і ўрокі пісьменства. Як паляшук Ціхановіч добра ведае асаблівасці тутэйшай мовы і пачынае складаць Граматыку, заснаваную на мясцовым дыялекце з яе рускім перакладам.

Нас сустракае Кажан-Гарадок. Месцічы кажуць: назва абавязана тутэйшым майстрам, якія ведалі сакрэты вырабу скуры. Здаецца, тут жылі і адметныя дойліды, бо тутэйшая Мікалаеўская царква -жамчужына Палесся. Велічны храм на высокім кургане, як магутная птушка, імкнецца да блакіту нябесаў. Кажуць, палеская прыгажуня пабудавана без адзінага цвіка, а ў яе прасторы легка дыхаецца. Позірк імкнецца да выяў анелаў на калонах у вышыні, затрымліваецца на дзіўным разным іканастасе, старадаўніх іконах, сярод якіх вылучаецца храмавая- Міколы Цудатворца.

Есць ў Кажан-Гарадку і свае паданні. Напрыклад, пра дуб Міцкевіча, якому бадай 500 гадоў. Кажуць, паэт прыяжджаў да тутэйшага гаспадара Шчыта.

І пра святога Мікалая есць казанне: быццам жанчына, якой нечым было карміць дзетак, пайшла тапіцца. На яе шляху сустрэўся старац, які загадаў вяртацца дадому, бо ўсе будзе добра. У хаце, зірнуўшы на ікону святога Мікалая, яна прызнала таго самага незнаемца. На месцы сустрэчы, пры дарозе, жанчына пабудавала капліцу, якая дзейнічае дагэтуль.

На скрыжаванні дарог Салігорск - Хорастава экспедыцыю сустракаюць гаспадары раена.

Падыходзім са Святым Агнем і кветкамі да помніка братам Цубам, адзін з якіх паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

Гэта здарылася ў лютым 1943 года, калі гітлераўцы праводзілі аперацыю супраць партызанскіх злучэнняў. Народныя мсціўцы з баямі адступалі ў палескія лясы разам з жыхарамі вескі, а браты Іван і Міхаіл Цубы, чамусьці затрымаліся. Магчыма думалі, што фашысты не будуць чапаць старых людей, а можа проста не паспелі. Гітлераўцы, зайшоўшы ў веску, схапілі братоў і загадалі паказаць дарогу да партызан. Міхаіл адмовіўся і яго адразу забілі, а Іван завеў фашыстаў у непралазную багну ля Лань- ракі.

У гонар братоў веску, у якой яны жылі, назвалі Цубы, а на скрыжаванні дарог паўстаў помнік, на якім яны разам, як ў апошія часіны жыцця.

Вечарэла, калі завіталі ў Гоцк, у паветры адчуваўся подых восені. Па вуліцы аграгарадка хрэсным ходам, з месцічамі, ішлі да царквы ў гонар Параскевы Пятніцы. А пасля нас чакалі ў тутэйшым Доме культуры, каб расказаць пра літаратурныя здабыткі Салігоршчыны.

Слухайце праграму "Святло душы" 16 красавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор 17 красавіка на канале "Культура" ў 17.30.

/sobor.by/ На фота Барысаглебская царква ў Луніне

/ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/


(просмотров 2245)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.