BEL ENG DEU FRA



"Свіслач - Вялікая Бераставіца". Па шляху 22-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”

 

Слушать аудио

 
  
9 ОКТЯБРЯ 2015 (Пятница) 10:53:55
Шлях ад Пружан да Свіслачы няблізкі. Мы пакідаем гасцінную Берасцейшчыну. Па дарозе затрымаліся ў вёсцы Новы двор ля храма, які атрымаў у дарунак копію Загор'е-Сталавіцкай пуцяводнай іконы ад экспедыцыі. Але ёсць у храме свая святыня - ікона Божай Маці "Навадворская", якая аднойчы ўратавала вёску ад пажару.

... Над гарадком Свіслач неба пралілося шчодрым дажджом, але непагадзь не перашкодзіла людзям прыйсці на плошчу, каб сустрэць Дабрадатны Агонь.

Ды яшчэ экспедыцыя “Дарога да святынь” нясе людзям любоў і пашану да роднага слова, нездарма яна ладзіцца напярэдадні Свята беларускага пісьменства. Па традыцыі яе ўдзельнікі - паэты, пісьменнікі, навукоўцы разыходзяцца па ўстановах культуры і адукацыі. Так было і ў Свіслачы. Гарадок гэты ўславіла гімназія, гісторыя якой налічвае два стагоддзі.

У верасні 1804 года на прапанову князя Адама Чартарыйскага імператар Аляксандар I выдае дазвол на адкрыццё ў Свіслачы Гродзенскай губернскай гімназіі. Праз год яна пачала працу як акадэмічная школа, падначаленая Віленскаму ўніверсітэту. Пасля польскага паўстання 1830-1831 года гімназія стала павятовай, а праз нейкі час у Свіслачы засталася толькі прагімназія або пяцікласнае дваранскае вучылішча.

З 1876 года ў Свіслачы працуе сярэдняя навучальная ўстанова - настаўніцкая семінарыя.

З верасня 1939 года, пасля вызвалення Заходняй Беларусі, тут адкрылася беларуская гімназія, якая дзейнічала да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Адразу пасля вызвалення горада ў старым будынку гімназіі былі адноўлены заняткі Свіслацкай сярэдняй школы. У 2005 годзе яна рэарганізавана ў гімназію № 1, ёй прысвоілі імя былога выпускніка Кастуся Каліноўскага.

Сярод славутых выхаванцаў Свіслацкай гімназіі: Юзаф Ігнацы Крашэўскі - пісьменнік, гісторык, мастак, грамадскі дзеяч, бацька польскага гістарычнага рамана, Восіп Кавалеўскі , які заснаваў манголазнаўства ў Расіі, загадчык кафедры ўсходніх моў у Казанскім універсітэце, Напалеон Орда - кампазітар, піяніст, педагог, мастак, палітычны дзеяч, Плакід Гаўрылавіч Янкоўскі - пісьменнік, перакладчык і святар. Таму на сустрэчы са свіслацкімі старшакласнікамі супрацоўніца Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры Лідзія Паўлаўна Шагойка казала пра любоў і павагу да айчыннай святыні - роднай мовы.

І зноў мы ў дарозе, дзе ёсць хвіліны для абмену ўражаннямі...

За размовай не прымецілі, як дасягнулі Вялікай Берставіцы - гарадка на мяжы з Польшчай.

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што назвалі Бераставіцу Вялікай таму, што сюды часта прыязджалі купцы з Вялікага Ноўгарада за таварам: мёдам і воскам, збожжам. І везлі яго ў Заходнюю Еўропу. Словам, як казаў паэт Рыгор Барадулін у адным са сваіх вершаў: "Вялікаю Бераставіцу вякі назвалі нездарма".

А яшчэ бераставічане любяць расказваць паданне пра закаханую пару - Бераста і Тавіцу, якія жылі многа гадоў таму назад. Хлопец і дзяўчына збеглі са свайго паселішча ў пошуках сямейнага шчасця, паблукаўшы па лясах і лагчынах, выбралі яны на беразе тутэйшай рэчкі ўзгорак, пакрыты кветкавым духмяным дываном. Пабудавалі сабе жытло сярод беластволых бярозак, нарадзілі шмат прыгажунь-дачок і не менш здатных сыноў. І стала гэтае паселішча называцца імёнамі сваіх заснавальнікаў - Бераста і Тавіцы. Мусіць, так яно і было, і сення іх скульптурныя постаці, з любоўю зробленыя народнымі майстрамі, сустракаюць гасцей пры ўездзе ў пасёлак.

Адкуль бы не ехаў ці не ішоў падарожнік - з Ваўкавыска ці з Беластока, з Гродна ці са Свіслачы, адкуль бы ні ляцела птушка - з-пад аблокаў ці з зямлі - усім здалёку відаць велічныя будынкі бераставіцкіх храмаў, царквы свяціцеля Нікалая і касцёла Праабражэння Гасподняга. Умелі нашы продкі месцы для храмаў выбіраць, умелі іх і будаваць. І перажылі яны віхуры многіх войнаў і рэвалюцый, ратавалі людзей ад бяды, падтрымлівалі іх у цяжкія часы.

У храме святога Нікалая пасля службы берастаўчане пераймалі Святы Агонь на свечкі і слухалі духоўніка экспедыцыі святара Сергія Гардуна. Айцу Сергію прыйшоўся па душы спеў маладзёжнага хору бераставіцкага храма, які ў гэтым годзе стаў лаўрэатам міжнароднага фестывалю царкоўных песнапенняў у польскай Гайнаўцы.

Здараюцца на нашым шляху і незапланаваныя прыпынкі. Людзі сустракаюць нас на дарозе, каб атрымаць часцінку Дабрадатнага Агню. Так было ў вёсцы Алекшыцы, куды мы завіталі ў адноўлены па ініцыятыве тутэйшых вернікаў храм Пакрова Божай Маці.

Здараюцца на шляху экспедыцыі і нечаканыя знаёмствы. На шляху да Гродна мы заначавалі ў летніку, дзе адпачывалі дзеці, што апекаваліся гродзенскім аддзяленнем Чырвонага Крыжа. Так мы сустрэліся з Уладзімірам Жыравым. Яшчэ ў радзільным доме ад яго - спяпога немаўляці - адмовіліся бацькі. Потым быў Дом дзіцяці, гродзенская школа для сляпых дзяцей, а потым ...

Слухайце праграму “Святло душы” 10 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 3880)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

22 АПРЕЛЯ 2024
Па шляху 30-й духоўна-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.Новалукомль-Чашнікі
12 АПРЕЛЯ 2024
30-я духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святынь” - у праграме "Святло душы" (аудио)
19 МАРТА 2024
Программа "Свет души" расскажет о выставке «Белорусская скульптура XVII–XVIII веков»
29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.