BEL ENG DEU FRA



"Бяроза Картузская-Малеч-Пружаны". Па шляхам 22-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”

 

Слушать аудио

 
  
2 ОКТЯБРЯ 2015 (Пятница) 10:54:11
Лампада з Дабрадатным Агнем, з якой вандруе экспедыцыя, асвячае не толькі векавыя, але і новыя святыні.

Храм Аляксандра Неўскага ў Бярозе пабудаваны па ініцыятыве ветэранаў Аўганскай вайны. Гэты першы храм-помнік у Беларусі і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза ў памяць воінаў-аўганцаў. Ен стаў цэнтрам духоўна- патрыятычнага камплексу, які паўстаў у старадаўнім парку Бярозы ля так званых Чырвоных казарм, дзе да рэвалюцыі знаходзіўся воінскі храм 151-га пяхотнага Пяцігорскага палка. У Аляксандра - Неўскай царкве ёсць шанаваная ікона свяшчэннамучаніка Сергія Фларынскага, які палкавым святаром прайшоў руска-японскую вайну з воінамі гэтага палка і лічыцца нябесным ахоўнікам Бярозы.

Бяроза - другі пасля Брэста прамысловы цэнтр вобласці, а непадалеку, на рацэ Ясельдзе, знаходзіцца Бярозаўская ГРЭС. З гаспарадачай інфрастуктурай раёна нас знаеміць старшыня Першамайскага сельскага савета Валерый Пятровіч Шупенік.Частка нашай экспедыцыі едзе з ім у паселак Першамайскі, што за тры кіламетры ад Бярозы. “Мы жывем у весцы,- кажа ен, -але побач горад і частка людзей там працуе, а вось ў Першамайскім - буйнейшы камбікормавы завод, прадукцыяй якога карыстецца Беларусь”.

За вокнамі аўтобуса асвежаны даўгачаканым дажджом паселак з яго нетаропкім вясковым ладам жыцця. Ля Свята -Нікольскага храма Дабрататны Агонь чакаюць прыхаджане з настаяцелем царквы айцом Мікалаем Садоўскім.

Праз паселак Першамайскі праходзіць гістарычная чыгунка Масква -Варшава, пабудаваная ў канцы 19 стагоддзя. Цікава, што тутэйшая станцыя - Бяроза- Картузская пераняла колішнюю назву суседняй Бярозы. Картузскай яе называлі таму,што ў 17 стагоддзі ў Бярозе паўстаў манастыр манахаў - картэзіянцаў, якія вылучаліся подзьвігам аскезы і схільнасцю да кніжнай справы.

Ганарацца першамайцы сваімі землякамі. Сярод іх - акадэмік Петр Віцязь- вучоны з сусветным іменем у галіне парашковай металургіі і машынабудавання і летчык Васіль Берднік. Дарэчы, на станцыі Бяроза-Картузская ёсць помнік сябру Васіля Бердніка па палетах Валерыю Чкалававу, які нагадвае, што славуты лётчік спыняўся тут, калі вяртаўся на радзіму пасля пералету ў Амерыку.

Першамайскі запомніўся гасціннасцю і прыгожым караваем з мукі новага ўраджаю, які разам в Дабрадатным Агнем мы прынеслі пацыентам бальніцы сестрынскага догляду ў суседняй весцы Малеч. Экспедыцыя заўжды наведвае дзіцячыя прытулкі і дамы, дзе жывуць састарэлыя людзі, каб перадаць ім ту часцінку павагі і цяпла, якую нам дораць людзі. Захвальнік Дабрадатнага Агню айцец Сергій Гардун распавядае пры гэтым пра боскія ўласцівасці Святога Агню.

Пасля службы ў малечскай царкве людзі доўга не разыходзіліся, ля яе чыталіся вершы, ішла задушэўная размова.

Веска Малеч запомнілася ціхім вечарам, калі ў суладдзі з вершамі спявалі птушкі, хрэсным ходам, які з'яднаў ўсіх вяскоўцаў і нетаропка рухаўся ля хат з духмянымі кветнікамі.

На мяжы кожнага раёна экспедыцыю сустракалі песняй ды караваем з мукі новага ўраджаю. А на пружаншчыне- царкоўным спевам ды пажаданнем мнагалецця.

Змяркалася, калі прыехалі ў Пружаны. Познім вечарам жыхары Пружан разыходзіліся ад свайго храма з Дабрадатным Агнём, раніцай яго настацель распавядаў пра гісторыю царквы, якая ў наступным годзе будзе адзначаць 160 - годдзе. Яе галоўнай святыняй з'яўляецца абраз Божай Маці, з вачэй якой напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны цяклі слезы.

Некалі рэгентам пружанскай Аляксандра-Неўскай царквы быў збіральнік беларускага фальклору, стваральнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі Рыгор Шырма. У Пружанах не адночы нам нагадвалі пра слынных зямлякоў - пісьменніка Юльяна Крашэўскага, мастака Станіслава Жукоўскага, спевака Міхася Забэйду –Суміцкага.

Слухайце праграму “Святло душы” 3 кастрычніка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Паўтор у той жа дзень ў 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”.
/ sobor.by/ Фота globus.tut.by
(просмотров 3235)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

29 ФЕВРАЛЯ 2024
Программа «Свет души» о принесении в Беларусь частицы Пояса Пресвятой Богородицы
22 ФЕВРАЛЯ 2024
О славной истории Полоцкого кадетского училища - в программе «Свет души»
5 ФЕВРАЛЯ 2024
Слушайте выпуск программы «Свет души» о блаженной Валентине Минской
9 ДЕКАБРЯ 2023
О схиигуменье Фамарь (Марджановой) слушайте в программе «Свет души»
28 НОЯБРЯ 2023
Программа "Свет души" расскажет об опыте работы педагогов Величковичской средней школы Солигорского района
31 ОКТЯБРЯ 2023
О часовне-усыпальнице Римских-Корсаковых в селе Мыщено расскажет программа «Свет души»
10 ОКТЯБРЯ 2023
О духовном пути насельника Жировичского монастыря схиархимандрите Митрофане (Ильине) расскажет программа «Свет души»
26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :