Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Вялікдзень спектаклем "Каралеўства крывых люстэркаў" - яго паказ можна замовіць! (Відэа)

  29 красавіка моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" сабралася ў сценах роднага прыхода, каб адзначыць свята Вялікдня. Па добрай традыцыі святкаванне пачалося са спектакля. У гэтым годзе - паводле твора Віталя Губарава “Каралеўства крывых люстэркаў”.

Як звычайна, пастанова сабрала шмат людзей у зімовым садзе прыхода. Пасля імпрэзы братчыкі павіншавалі з мінулым днём народзінаў ідэйнага натхняльніка брацкага тэатра Івана Гуда сімвалічным падарункам і спевамі "Шматгоддзя". Пасля братчыкі і госці вечара накіраваліся ў трапезную, дзе паласаваліся пасхальнымі прысмакамі. Для самых маленькіх старшыня брацтва Аляксандр Пяткевіч падрыхтаваў конкурсы і невялічкія спаборніцтва, што вельмі ўзрадавала малых.

А 1 мая адбыўся чарговы паказ спектакля. На гэты раз яго гледачамі сталі дзеці з мінскага дзіцячага дома №5.

Велікоднае турнэ брацкага тэатра працягваецца! Спектакль “Каралеўства крывых люстэркаў” могуць паставіць і ў месцы, якое адзначыш ты, шаноўны чытач: пакінуць сваю заяўку можна, патэлефанаваўшы па нумары 8029 122 55 37, Наталля.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.