Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
Публікуем расклад расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на жнівень. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com, vk.com.
Мінск
6 верасня, пятніца – дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма Шахмуця, архімандрыта Жыровіцкага (1946), сабору Жыровіцкіх святых
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
Праваслаўная Боская літургія на беларускай мове для ўдзельнікаў Кангрэса даследчыкаў Беларусі і ўсех ахвочых, з дабраславення мітрапаліта Інакеція Віленскага (Праваслаўная царква ў Літве).
Час: 28 верасня (субота) 8:00-8:50.
Месца: царква св. Параскевы Пятніцы*, Вільнюс, вул. Вялікая, 2 (Vilnius, Didžioji g. 2, https://www.paraskevi.lt).
*Царква Віленскай беларускай гімназіі ў міжваенны час.
Богаслужэнне арганізавана секцыяй “Царква і гвалт: ахвяры, агрэсары, сведкі” і Супольнасцю багасловаў і царкоўных дзеячаў у замежжы.
Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)