Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com, vk.com.
Мінск і Мінская вобласць
3 студзеня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
9:30 – царква Кірылы Тураўскага (Свята-Уладзімірскі прыход),
вуліца Перамогі, 5 (кожную апошнюю нядзелю месяца)
Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У царкве Кірылы Тураўскага (Свята-Уладзімірскі прыход) у Гродна (вуліца Перамогі, 5 ) штосераду а 17ай гадзіне служыцца малебен за беларускі народ.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
- Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)