Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
Публікуем расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на кастрычнік. Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info або ў сацыяльных сетках facebook.com, vk.com.
Мінск
4 кастрычніка, пятніца – адданне свята Узвышэння Жыццядайнага Крыжа Гасподняга
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча)(штопятніцу)
20 кастрычніка - Нядзеля 18-я пасля Пяцідзясятніцы, свяшчэннапакутніка Аляксея Магільніцкага, прасвітара Лельчыцкага (1937); Крупецкай іконы Божай Маці (1612)
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай(г.п. Івянец, Валожынскі р/н)
Гродна
5 кастрычніка, субота – Прарока Іоны (VIII ст. да Р.Х.)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6
20 кастрычніка - Нядзеля 18-я пасля Пяцідзясятніцы, свяшчэннапакутніка Аляксея Магільніцкага, прасвітара Лельчыцкага (1937); Крупецкай іконы Божай Маці (1612)
9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90
9:30 – царква Кірылы Тураўскага (Свята-Уладзімірскі прыход),
вуліца Перамогі, 5 (кожную 4юю нядзелю месяца)
_________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)