BEL ENG DEU FRA



Вясковы дэтэктыў: пра начную споведзь работнікаў сельсавета і як палешукі захавалі свой храм

 
  
30 МАЯ 2014 (Пятница) 22:38:05
Выступленне протаіерэя Сергія Гардуна на прэзентацыі кнігі Алены “Шацько” «Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси: история и современность».

Кніга Алены Генадзеўны Шацько вельмі карысная, гэта спраўднае даследаванне. Гэта не той матэрыял, які ляжыць на паверхні, і разам з тым гэта жывая царкоўная традыцыя.

У Заходняй Беларусі гэта традыцыя захавалася, а на ўсходзе званы змоўклі ў 20-я гады. У 1938 годзе спыніў сваё існаванне апошні храм на тэрыторыі Усходняй Беларусі. Там храмы былі адчынены толькі ў час нямецкай акупацыі. Адчыняліся сотнямі. Пасля вайны на ўсёй тэрыторыі Беларусі было больш 1000 праваслаўных храмаў. Потым іх зноў сталі зачыняць, і ў 80-я іх засталося каля 300.

У Заходняй Беларусі адразу пасля вайны звон яшчэ гучаў, і толькі ў хрушчоўскія часы ён быў забаронены.

Я ведаю адзін храм у Заходняй Беларусі, дзе царкоўны звон не спыняўся – у сяле Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Там ва ўсе часы званы званілі. Магчыма, яшчэ былі такія аазісы, але я ведаю толькі пра гэты.Там неяк бацюшка у велікапосныя дні кажа: “Хто ўдзень баіцца хадзіць да споведзі, то ў гэтыя дні я буду ў храме ноччу. Хто працуе ў сельсавеце ці ў школе – прыходзьце, буду спавядаць і прычашчаць.” У іншых месцах гэтыя словы, сказаныя ў нядзелю з авмвона, маглі быць апошнімі. А там былі такія памяркоўныя ўлады, якія самі стараліся паспавядацца хаця б у Вялікі пост…

Кніга Алены Шацько - гэта не толькі кніга пра званы, яна шырэйшая. Яна была б карысная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй. Я звярнуў увагу на адзін вельмі значны фрагмент. Калі ўлады савецкія вырашылі правясці ўлік маёмасці ў храмах, на шэрагу храмаў былі размешчаны дошкі “ахоўваецца дзяржавай”. І вось тут ёсць эпізод: калі ў вёску ў адну вёску ў Жабінкаўскім раёне прыехалі чыноўнікі, каб вешаць гэтую дошку, людзі не далі яе вешаць.

Я ведаю гісторыю закрыцця гэтага храма ў 60-я гады. Чуў яе ад сведкаў тых падзей. Было тры спробы.

Першая была такая. Прыехаў чыноўнік, узяў міліцыянера, і яны завілі, што храм зачыняецца, можна забіраць рэчы. А людзі сказалі, што яны супраць. Тады чыноўнік з міліцыянерам проста памянялі замок. Але людзі павесілі свой.

Была другая спроба. Больш прышло чыноўнікаў і больш міліцыянераў. Але людзі зноў не пусцілі.

А трэцяя спроба была такая. Прыехалі ўзброеныя міліцыянеры – некалькі дзясяткаў і грузавік. Сказалі прыезжым людзям, якія жылі там нядаўна, не мясцовым, грузіць іконы на машыну. Грузяць. А вакол храма стаіць міліцыя, не падпускаючы месных. Тады мужчыны пераапрануліся ў жанчын. І некалькі дзясяткаў мыжыкоў у платках і спадніцах, плачучы і галосячы, наблізіліся да міліцыянераў і звязалі іх. Пры гэтым адна сапраўдная жанчына загінула ў гэтай патасоўцы. Шафёр паехаў. Паехаў з двума іконамі і Евангеллем, якія паспелі пагрузіць на машыну.

Міліцыянеры ляжалі павязаныя каля храма і прасілі іх адпусціць. Тады людзі сказалі: “Ніхто не выйдзе ў калгас на працу, пака нам не вернуць тое, што забралі”. І не пайшлі. К абеду прыйшоў грузавік і прывез іконы і Евангелле. Сяляне пачапілі свой замок. І ва ўсе гады гэты храм стаяў поўнасцю так, як павінен быў стаяць. Людзі мянялі рушнікі на іконах, прыбіраліся, рабілі рамонт, фарбавалі звонку. І ўвесь час самі збіраліся туды на малітву, таму што ўлады святара не дазвалялі назначыць. І так ён прастаяў да 1989 г. , калі сталі давацца першыя дазволы на адкрыццё храмаў. 9 жніўня, на дзень святога Панцелеімана, я быў на першай службе ў зноў адчыненым храме. Яго не трэба было і рамантаваць. Гэта быў адзін с першых храмаў, якія атрымалі дазвол на адкрыццё.

Усе званары, якія паказаны ў фільме «Колокола и колокольные звоны», - гэта сапраўды тыя людзі, якія перанялі жывую традыцыю, якая адрозніваецца ад іншых школ. Я ўпэўнены, што такія мясцовыя школы былі і ў Расіі, але яны зніклі, засталіся больш вялікія. А Алене Шацько ўдалося застаць гэтуя традыцыю і зафіксаваць. Важна было б, калі б гэтая традыцыя перадавалася. Трэба ад іх вучыцца і выкладаць гэты звон нават у Школе званароў і, напэўна, у іншых навуковых установах.
/ sobor.by/
(просмотров 3885)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Искусства

28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
8 ЯНВАРЯ 2024
«Рождественская колыбельная» Олега Молчана возвращается к слушателям
5 ЯНВАРЯ 2024
Центр «Покрова» приглашает на Рождественский спектакль «Сказ о Петре и Февронии». Вход свободный
7 ДЕКАБРЯ 2023
ТВ "Союз". Коллективы из России и Беларуси приняли участие в хоровом концерте под сводами минского храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
10 ОКТЯБРЯ 2023
Да 140-годдзя Парфірыя Заслаўскага”
4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
17 АПРЕЛЯ 2023
18 апреля в Минске покажут документальный фильм «Святой» о священномученике Владимире Хираско
29 МАРТА 2023
Конкурс «Пасхальная писанка – 2023» стартовал в Гомельской епархии
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
28 ДЕКАБРЯ 2022
17 января в Минске состоится концерт «Рождественский вечер»
25 НОЯБРЯ 2022
В МинДА открылась выставка, посвященная латинской и греческой графике в белорусских храмах
10 НОЯБРЯ 2022
В Национальной библиотеке открылась выставка памяти Митрополита Филарета
  Просвещение

28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.