Вялікі Чацвер - дзень Еўхарыстыі, у якой мы злучаемся з Хрыстом

 
  
17 АПРЕЛЯ 2014 (Четверг) 05:11:01
Сёння Вялікі Чацвер, дзень Тайнай Вячэры, дзень Еўхарыстыі - галоўнага таінства Царквы.

Напярэдадні Сваёй смерці, напярэдадні Свайго распяцця, да якога Гасподзь рыхтаваўся, Ён сабраў Сваіх бліжэйшых вучняў на вячэру. Сабраў, каб даць ім апошнія настаўленні, каб сказаць ім развітальныя словы. І каб паказаць ім прыклад, як трэба ставіцца адзін да аднаго. Гасподзь на гэтай Вячэры кожнаму вучню Свайму, кожнаму апосталу абмыў ногі, паказваючы гэтым, што Ён, будучы Госпадам і Настаўнікам, гатовы служыць ім. Гатовы на ўсё дзеля іх. І сказаў Гасподзь, што і мы гэтак жа павінны ставіцца азін да аднаго, да нашых бліжніх. У гэтым сутнасць хрысціянскіх паводзін, хрысціянскіх адносін адзін да аднаго.

У Вялікі Чацвер многія праваслаўныя хрысціяне хочуць паспавядацца і прычасціцца святых Хрыстовых таямніц. І гэта правільна, таму што гэта Дзень устанаўлення таінства Еўхарыстыі - таго таінства, у якім Гасподзь найбольш відавочна і поўна прысутнічае ў нашым жыцці. Таго таінства, у якім мы найбольш цесна з Госпадам злучаемся. Мы не бачым Госпада нашымі фізічнымі вачыма, але Ён пакінуў нам не толькі Сваё вучэнне. Ён пакінуў нам не толькі Евангелле, якое запісалі Яго вучні. Ён на ўсе часы, на ўсе стагоддзі пакінуў нам Сваё Цела і Кроў у таінстве. І калі мы прычашчаемся, прымаем Цела і Кроў Хрыстову з верай, з благагавеннем, з цвёрдай упэўненасцю, што за нас Яго прычыстае Цела на Крыжы пакутавала, за нас Яго Кроў праліта была, то, сапраўды, Прычашчэнне мае для нас тое значэнне, што нашы грахі прабачаюцца нам, адпускаюцца нам. І мы злучаемся з Хрыстом.

Важна, канешне, у гэтыя страсныя дні пакут Гасподніх больш строга пасціць, больш засяроджана маліцца, каб дастойна прычасціцца Цела і Крыві Гасподніх.

А ўвечары ў гэты дзень традыцыйна служыцца служба, якая больш адносіцца да наступнага дня, да Вялікай Пятніцы. Гэта Богаслужэнне, прысвечанае пакутам Хрыстовым, мукам Хрыстовым. Чытаецца дванаццаць урыўкаў з Евангелля розных евангелістаў, і перад намі праходзіць увесь крыжовы шлях Госпада. І суд над Ім у Пілата, і шлях на Галгофу, і самое распяцце, і кожнае слова Госпада, якое сказана было і па дарозе на Галгофу, і на самой Галгофе. І Царква заклікае нас усё гэта перажыць, Царква заклікае нас памятаць пра гэта. Памятаць не для таго толькі, каб выклікаць у нас спачуванне, нейкія сентыментальныя пачуцці, не. Калі Гасподзь ішоў на Галгофу, многія жанчыны, бачучы, як цяжка Яму, як падае Ён пад Крыжом, плакалі. Гасподзь, абярнуўшыся да іх, казаў: “Не плачце па Мне! Плачце аб сабе і дзецях вашых!” І вось гэтыя словы Госпада нам варта памятаць і ў дні Страснога тыдня. Царква нам гаворыць пра мукі Хрыстовы, пра пакуты Хрыстовы толькі з адной мэтай: каб мы ўсвядомілі, наколькі вялікай, наколькі бязмежнай была любоў Госпада да нас, што Ён такія мукі прыцярпеў, што Ён на гэта пайшоў дзеля нас. І ад нас Ён чакае толькі аднаго: такой самай любові ў адказ. Такой самай гатоўнасці жыць па Яго запаведзях, па Яго закону, дзеля той Вечнасці, якую Ён нам дае. / sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун
(просмотров 4290)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Видеовыступления

18 АВГУСТА 2025 (Понед
Обращение настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
29 МАЯ 2025 (Ч
Экстренное сообщение протоиерея Игоря Коростелева
4 МАЯ 2025 (В
Важное обращение от настоятеля прихода протоиерея Игоря Коростелева
2 ДЕКАБРЯ 2024 (Понед
Экстренное сообщение настоятеля скорбящинского прихода Минска протоиерея Игоря Коростелева (видео)
24 НОЯБРЯ 2024 (Воск
Объявление настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
23 ОКТЯБРЯ 2024 (Среда
Экстренное обращение настоятеля прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Игоря Коростелева
20 НОЯБРЯ 2023 (Поне
Воскрешение дочери Иаира. Проповедь протоиерея Александра Пронина
28 АВГУСТА 2023 (Понед
Успение Пресвятой Богородицы. Проповедь протоиерея Александра Пронина
7 АВГУСТА 2023 (Понед
Хождение по водам. Проповедь протоиерея Александра Пронина.
6 ДЕКАБРЯ 2020 (Воскр
Притча о безумном богаче. Проповедь протоиерея Виктора Мельникова
16 МАРТА 2020 (Пон
Коронавирусная инфекция. Как быть, что делать? Отвечает протоиерей Игорь Коростелёв
11 ФЕВРАЛЯ 2020 (Вторн
Встреча с пастырем. Протоиерей Игорь Коростелёв ответил на вопросы прихожан

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.