Святая і Вялікая Пятніца. У гэты дзень Гасподзь быў распяты

 
  
18 АПРЕЛЯ 2014 (Пятница) 03:20:18
Святая і Вялікая Пятніца…У гэты дзень Гасподзь быў распяты, і ў канцы дня Ён быў зняты з крыжа і пакладзены ў магілу. І ў гэты дзень адбываецца ўрачыстае і жалобнае богаслужэнне з вынасам святой Плашчаніцы - вялікага палатна, на якім мы бачым ікону Госпада Іісуса Хрыста ў поўны рост, калі Ён ляжыць у магіле.

Святая і Вялікая Пятніца - самы строгі дзень посту. Паводле царкоўнага устава, у гэты дзень пажадана зусім не ўжываць ежу. Але цяжка, канешне, бывае і тым, хто працуе ў гэты дзень, і нават тым, у каго толькі хатнія абавязкі, таму што перад святам шмат спраў і дома бывае. Таму захавалася традыцыя: нічога не спажываць да гэтага богаслужэння, якое звычайна бывае ў две, у тры, у чатыры гадзіны дня.

І калі святая Плашчаніца выносіцца на сярэдзіну храма, у канцы богаслужэння ўсе мы падыходзім, і кланяемся, і цалуем святую Плашчаніцу. Цалуем ногі Хрыстовы, рукі Хрыстовы прабітыя і ведаем, што Гасподзь быў адданы на смерць, перацярпеў мукі дзеля нас, дзеля нашага спасення, дзеля нашай Вечнасці. Таму ў гэты дзень, у Вялікую Пятніцу, усе пастараемся прыкласціся да святой Плашчаніцы, нават калі ў кагосьці працоўны дзень заканчваецца пазней. Храмы будуць адчынены, і можна будзе падысці, пакланіцца Госпаду і прынесці пакаянне ў сваіх грахах.

У Пятніцу, паводле царкоўнага устава, не служыцца Літургія, але звычайна бывае споведзь, таму што ў наступны дзень, у Вялікую Суботу, ужо служыцца Боская літургія, і многія перад Пасхай, у гэты апошні дзень Вялікага Посту, хочуць прычасціцца святых Хрыстовых таямніц.
/ sobor.by/ Протаіерэй Сергій Гардун
(просмотров 8839)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Видеовыступления

18 АВГУСТА 2025 (Понед
Обращение настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
29 МАЯ 2025 (Ч
Экстренное сообщение протоиерея Игоря Коростелева
4 МАЯ 2025 (В
Важное обращение от настоятеля прихода протоиерея Игоря Коростелева
2 ДЕКАБРЯ 2024 (Понед
Экстренное сообщение настоятеля скорбящинского прихода Минска протоиерея Игоря Коростелева (видео)
24 НОЯБРЯ 2024 (Воск
Объявление настоятеля протоиерея Игоря Коростелева
23 ОКТЯБРЯ 2024 (Среда
Экстренное обращение настоятеля прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Игоря Коростелева
20 НОЯБРЯ 2023 (Поне
Воскрешение дочери Иаира. Проповедь протоиерея Александра Пронина
28 АВГУСТА 2023 (Понед
Успение Пресвятой Богородицы. Проповедь протоиерея Александра Пронина
7 АВГУСТА 2023 (Понед
Хождение по водам. Проповедь протоиерея Александра Пронина.
6 ДЕКАБРЯ 2020 (Воскр
Притча о безумном богаче. Проповедь протоиерея Виктора Мельникова
16 МАРТА 2020 (Пон
Коронавирусная инфекция. Как быть, что делать? Отвечает протоиерей Игорь Коростелёв
11 ФЕВРАЛЯ 2020 (Вторн
Встреча с пастырем. Протоиерей Игорь Коростелёв ответил на вопросы прихожан

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.