BEL ENG DEU FRA



Беларусы развіталіся з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам

 
  
2 АПРЕЛЯ 2016 (Суббота) 01:13:13
1 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска беларусы развіталіся з Нілам Сымонавічам Гілевічам. Народны паэт Беларусі памёр вечарам 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця.

Рыцар беларускага слова… Чалавек, закаханы ў жыццё… Ахоўца чысціні беларускай мовы і сямейных каштоўнасцей… Выдатны паэт і сапраўдны патрыёт роднай Беларусі… Шмат добрых словаў гучала пра Ніла Сымонавіча ад людзей, якія мелі шчасце асабіста ведаць паэта…Слёзы ў вачах былі і ў тых, хто ніколі не сустракаў яго пры жыцці… Развітацца з народным дзеячам прыйшлі людзі самага рознага ўзросту, моладзь – у тым ліку.

- Памёр апошні народны паэт Беларусі. Але не толькі паэт, але, канешне, і публіцыст і фалькларыст, і літаратурны крытык. А яшчэ, што важна, грамадзянін. Сапраўдны грамадзянін Беларусі, - адзначыў протаіерэй Сергій Гардун. - У асобе Ніла Сымонавіча мы бачым поўнае спалучэнне і паэтычнага таленту, які ён прысвяціў сваёй зямлі, свайму народу, і вельмі глыбокую цвёрдую патрыятычную пазіцыю, якую ён ніколі не хаваў, заўжды выказваў, адстойваў. А таму не толькі як паэта, але і як грамадзяніна і патрыёта Беларусі мы яго будзем памятаць і цаніць.

Усіх, хто шануе Ніла Сымонавіча, айцец Сергій прызваў маліцца за паэта, і не толькі сёння, а пастаянна.

- Патрыятызм - гэта і ёсць любоў да бліжняга, пра якую нам кажа Евангелле, а таму мы молімся з вераю, што Гасподзь прыме бессмяротную душу Ніла Сымонавіча ў Нябеснае Царства, - заключыў ён.

Спачуванні з нагоды спачыну Ніла Сымонавіча выказалі мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

“Шчырасць, спавядальнасць, грамадзянскасць вершаў Ніла Гілевіча зрабілі яго творчасць неад’емнай часткай беларускай культуры. Роля сапраўднага паэта блізкая да ролі прарока. Сваёй душой ён успрымае дух народа, яго спадзяванні, яго боль, падзяляе з ім трагізм яго лёсу. Такой была творчасць Ніла Гілевіча, пры тым, што заўсёды, нават у самыя цяжкія часы выпрабаванняў, ён заставаўся паэтам, закаханым у жыццё”, — сказана ў спачуванні мітрапаліта Філарэта.

“Адыход з жыцця яркага і таленавітага мастака слова адгукнуўся болем у сэрцах беларусаў. Ніл Сымонавіч усё сваё жыццё і творчасць прысвяціў свайму народу і пакінуў для нашчадкаў каштоўны скарб. Яго шматлікія творы з’яўляюцца неад’емнай часткай беларускай культуры”, — адзначаецца ў спачуванні мітрапаліта Паўла.

Пахаваны Ніл Сымонавіч побач з любімай жонкай, на Кальварыйскіх могілках.

Упакой, Госпадзі, душу спачылага раба твайго Ніла i ўчынi яму вечную памяць.

/ sobor.by/

(просмотров 3475)





Новости разделов:

Беларуская мова

23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
7 АВГУСТА 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на жнівень
24 ИЮЛЯ 2019
Расказ паломніка. 10 дзён у дарозе: шлях у Пачаеў
4 ИЮЛЯ 2019
Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на ліпень
31 МАЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на чэрвень
22 МАЯ 2019
Запрашаецца моладзь у археалагічную экспедыцыю пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім манастыры з 13 па 28 ліпеня
  Искусства

18 НОЯБРЯ 2020
Итоги конкурса рисунка "Пасхальная радость" подвели в Бобруйске
14 НОЯБРЯ 2020
Премьера фильма о сщмч. Леониде Бирюковиче состоится на телеканалах «Спас» и «Союз»
6 НОЯБРЯ 2020
Открыт прием заявок для участия в III Международном инклюзивном детско-юношеском фестивале-форуме «СоТворение»
19 ОКТЯБРЯ 2020
20 октября в Белгосфилармонии - концерт "Молитва о мире". Вход свободный!
19 ОКТЯБРЯ 2020
Двум приходским хоровым коллективам присвоен статус Экзарших хоров
7 ОКТЯБРЯ 2020
Благотворительный концерт «Молитва о мире» состоится в Минске 20 октября
7 СЕНТЯБРЯ 2020
Объявлены даты проведения ХХ Международного фестиваля «Державный глас»
3 СЕНТЯБРЯ 2020
Музыкальный вечер в честь святой Царской Семьи состоится в Могилеве
1 ИЮЛЯ 2020
Детский хор "Клавиши" исполнил песню «За того парня» ко Дню Независимости Беларуси
15 МАЯ 2020
Архиерейский хор Свято-Духова собора Минска презентовал музыкальный подарок
7 МАЯ 2020
"Арт-карантин" - в Минске работает выставка, посвященная 85-летию митрополита Филарета
18 АПРЕЛЯ 2020
Свято-Елисаветинский монастырь выпустил серию клипов на музыку Георгия Свиридова
  Церковь и общество

24 НОЯБРЯ 2020
27 ноября пройдет акция "Зимний тюнинг для машин - правильный протектор шин!"
23 НОЯБРЯ 2020
"Главная причина абортов на нашей земле - безбожие, эгоцентризм". В Минске состоялась пресс-конференция «Защитить беззащитных: итоги 100-летней войны»
18 НОЯБРЯ 2020
Патриарший Экзарх предложил путь к преодолению противостояния в Беларуси
14 НОЯБРЯ 2020
Циркулярное письмо Патриаршего Экзарха о мерах профилактики распространения коронавирусной инфекции
11 НОЯБРЯ 2020
Сразу две печальные новости: умер православный меценат Валерий Шумский, в возрасте 79 лет ушел из жизни выдающийся хоровой дирижер Михаил Дриневский
9 НОЯБРЯ 2020
Правила дорожного движения в игровой форме: на базе минского ясли-сада прошла неделя под девизом «Светофор моими глазами»
4 НОЯБРЯ 2020
Экзарший инклюзивный хор "Радость души" высадил семейную дубовую аллею в Каменной горке
4 НОЯБРЯ 2020
Митрополит Вениамин вручил памятные сертификаты учащимся Минского колледжа электроники
3 НОЯБРЯ 2020
Свято-Духов собор Минска приглашает на еженедельный молебен о семейном благополучии
29 ОКТЯБРЯ 2020
Частица Креста Господня - дар митрополита Филарета - вложена в воссозданный Туровский крест
28 ОКТЯБРЯ 2020
31 октября в Свято-Елисаветинском монастыре Минска впервые пройдет молодежная Божественная литургия
27 ОКТЯБРЯ 2020
30 октября - единый день безопасности дорожного движения
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.