BEL ENG DEU FRA



"Талент Караткевіча – гэта вялікі Божы дар для Беларусі". У Гародні прайшла вечарына „Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”

 
 
  
1 ДЕКАБРЯ 2015 (Вторник) 14:31:50
29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора Гародні адбылася мастацкая культурна асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”, прысвечаная да 85-годдзя са дня нараджэння нашага славутага земляка. На колькі ж хрысціянскім быў пісьменнік і паэт Караткевіч? На гэта пытанне адказвалі святары і навукоўцы. На імпрэзе выступілі прафесар Аляксей Пяткевіч, манах Ян Бембель, паэт Анатоль Брусевіч, святары Павел Каспяровіч ды Георгій Рой. А таксама бард Таццяна Салаўёва і рок-спявак Алесь Дзянісаў.

У прывітальным слове настаяцель Пакроўскага сабора протаіярэй Георгій Рой перадаў усім благаславенне ад архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, распавёў пра свой погляд на няпростыя адносіны Караткевіча з Уладаром сусвету і выказаў думку, што аб таямніцы сустрэчы таленавітага мастака з Богам дакладна ведаюць толькі Бог і Уладзімір Караткевіч.

Кажа святар Георгій Рой, настаяцель сабора:

– Уладзімір Караткевіч – гэта самы любімы беларускі пісьменнік сярод нашага духавенства. І вось пачалася такая дыскусія: якое ж яго стаўленне да хрысціянства, да царквы? Выявілася, што нашы думкі разыходзяцца. Дыскусія была цікавая. І тады ўзнікла ідэя вынесці гэту тэму на больш шырокую аўдыторыю і запрасіць людзей, якія маглі б цікава і кампетэнтна адказаць на тыя пытанні, якія ў нас узніклі.

Прафесар Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч выступіў з вельмі жывым і цікавым дакладам “Уладзімір Караткевіч на мяжы беларускіх вераванняў”. На думку Аляксея Міхайлавіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – гэта і ёсць мастацкі сплаў Біблейскай сітуацыі ў звычайных зямных умовах сярэднявечча, а вельмі адметнае менавіта для беларусаў “сумежжа” народных вераванняў, прыродный сілы адчування жыцця і хрысціанства заўсёды магутна трымала Караткевіча-мастака.

Насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра манах Іаан Бембель (Зніч) распачаў сваю прамову аб “Рэлігійным светапоглядзе Уладзіміра Караткевіча” вершам, якім віншаваў Уладзіміра Сямёнавіча з яго 50-годдзем і распавёў, што Караткевіч свае хрысціанскія погляды засведчыў уласным жыццёвым шляхам, калі, напрыклад, у жорсткія для вернікаў часы савецкай улады спяваў на клірасе і слова Бог пісаў з вялікай літары.

Каб разгледзець “Хрысціанскія матывы ў творчасці Караткевіча” з яго вершамі і кнігамі проста трэба пазнаёміцца, - лічыць дацэнт Анатоль Брусевіч. Ідэя Вечнага Бога, Божага Слова, Любві, любві да радзімы, любві да чалавека – гэтыя асноўныя матывы гучаць, па словах Анатоля Аляксандравіча, не толькі ў апошніх зборніках мастака: “Быў. Ёсць.Буду.”, але нават і ў самых першых: “Матчына душа”, “У тую ноч” і інш.

Святар Свята-Пакроўскага сабора іярэй Павел Каспяровіч падчас даклада на тэму: "Другое Прышэсце ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”” вызначыў тыя спрэчныя моманты, якія існуюць у мастацкай рэчаіснасці гэтага твора, але разыходзяцца з евангельскім разуменнем Хрыста.

Далей літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч расказаў пра апублікаваны ў новым нумары "Дзеяслова" дзённік Уладзіміра Караткевіча. (Гэты нумар часопіса даступны для прагляду: чытайце тут >>>.) Па яго словах, асноўнай рэлігіяй Караткевіча была Беларусь. Уладзімір Сямёнавіч быў бы ўсцешаны, што ўся імпрэза прайшла на роднай мове.

Асаблівае натхненне і ўражанне засталося пасля выступленняў Таццяны Салаўёвай і Алеся Дзянісава, якія спявалі вершы Уладзіміра Сямёнавіча.

Напрыканцы вечарыны айцец Георгій Рой падсумаваў: талент славутага літаратара – гэта вялікі Божы дар для Беларусі.

“Я хачу падзякаваць Богу за Беларусь, за мову і за Караткевіча” - адзначыў ён.

***

Прывітальнае слова настаяцеля Свята-Пакроўскага сабора г.Гродна протаіярэя Георгія Роя на вечарыне “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”:

Ад імя архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага Арцемія і ад сябе асабіста, шчыра вітаю гасцей і ўдзельнiкаў вечарыны, прысвечанай 85-годдзю з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Асабліва прыемна бачыць сёння тых, хто асабіста ведаў пісьменніка і хто знайшоў магчымасць быць у гэты вечар разам з намі і непасрэдна перадаць усім нам свае каштоўныя ўспаміны. У першую чаргу выказваю шчырую ўдзячнасць прафесару Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу і айцу Іаанну Бембелю. З радасцю вітаю нашых сябороў Анатоля Брусевіча і Алеся Дзянісава, а таксама спадарыню Таццяну Салаўёву.

Тэма, вызначаная для сённяшняй сустрэчы, гучыць так: “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”. Ці існуюць падставы для такога кшталту размовы? – Несумненна, так. Мабыць, ні адзін іншы класік беларускай літаратуры не звяртаецца так часта да рэлігійнай тэматыкі, як гэта робіць У. Караткевіч. Ці ні большасць яго твораў так ці інакш, у большай, ці ў меншай ступені, закранаюць пытанні рэлігіі і хрысціянства. І адбываецца гэта ў савецкія атэістычныя часы! Караткевіч, як падаецца, не мог быць не крытычным да хрысціянства і па асабістым поглядам і перакананням, і па духу таго часу, у які яму давялося жыць. Але гэта не прымітыўная аргументацыя савецкай атэістычнай прапаганды.

Уладзімір Караткевіч знаходзіўся ў шчырым пошуку адказаў на тыя пытанні, якія завуцца вечнымі. І раз за разам ён сутыкаецца з хрысціянствам. Менавіта сутыкаецца. Яго пытанні вострыя, падчас правакацыйныя, а ў асобных выпадках яго вобразы і разважанні з хрысціянскага пункту гледжання папросту блюзнерскія. І ў той жа час, несумненна і іншае: Уладзімір Караткевіч негледзячы ні на што – чалавек рэлігійнага пошуку. Ён сапраўды шукае Бога, ён часта не пагаджаецца з Ім, але адчувае Яго прысутнасць у жыцці і гістарычным лёсе сваёй Радзімы, раз за разам звяртаецца да біблейскіх вобразаў і тэкстаў, адчувае глыбіню хрысціянкай думкі, любіць храмы, добра ведае простую народную веру і традыцыі.

Шлях кожнага чалавека да Бога – не просты. Тым больш складаным гэты шлях можа быць для чалавека геніяльнага, якім несумненна быў Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч. Нябесны Айцец ніколі не парушае свабоды чалавека. І калі чалавек адмаўляе Яму, Бог адступаецца, шануючы свабоду Свайго сына, або дачкі. І наадварот, калі чалавек адкрывае Яму сваё сэрца, то Бог не ўзгадвае памылак і грахоў, даруе ўсё і ўзвышае чалавека да Сваёй бязмежнасці. Што мы можам ведаць пра адносіны Уладзіміра Караткевіча з Богам? Вера – таямніца душы. А тое, што выяўляецца для іншых, гэта толькі нязначныя водбліскі таго ўнутраннага і таямнічага. Таму і мы ведаем з той таямніцы Уладзіміра Караткевіча вельмі мала. Але нешта ведаем і дакладна. Менавіта два факты: па-першае тое, што ў яго былі свае адносіны з Богам, і па-другое - яны былі не простымі. Ці адбылася асабістая сустрэча пісьменніка з Уладаром Сусветаў? Адказ на гэтае пытанне ведаюць двое: Гасподзь і Уладзімір Картакевіч…

Не наша мэта сёння ўмешвацца ў гэтыя адносiны, ці складаць нейкі суд адносна іх. Мне здаецца, што шлях кожнага чалавека ў пошуках Бога і жыццёвага сэнсу можа быць вельмі павучальным і тым больш, калі гаворка ідзе пра чалавека з вялікім творчым дарам. Акрамя таго, без разумення рэлігійных пошукаў класіка, мы наўрад ці зможам правільна ўспрымаць яго творчасць. І відавочна, што менавіта гэты складнік творчасці Уладзіміра Караткевіча ці не найменш раскрыты даследчыкамі. І няхай сённяшняя сустрэча стане калі не першым, то яшчэ адным чарговым невялічкім крокам да больш дасканалага ўспрыняцця асобы і творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

 Па матэрыялах orthos.org (Мікалай Байда), www.racyja.com (Якуб Сушчынскі).

/ sobor.by/

(просмотров 7450)






 





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Просвещение

28 МАЯ 2024
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  Церковь и общество

6 НОЯБРЯ 2024
7 ноября золотошвеи прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" празднуют память своей небесной покровительницы
5 НОЯБРЯ 2024
Всех скорбящих Радость
4 НОЯБРЯ 2024
Лавришево - место, куда хочется возвращаться: 5 ноября в монастыре отметят день памяти преподобного Елисея Лавришевского
3 НОЯБРЯ 2024
В Минске состоялись торжества в честь 35-летия Белорусского Экзархата и 10-летия Минской митрополии
2 НОЯБРЯ 2024
Присоединяйтесь к новым этапам проекта «Отражение света Полоцкой земли в Православной Беларуси»
2 НОЯБРЯ 2024
Прямая трансляция: Принесение ковчегов с мощами преподобных Евфросинии Полоцкой и Евфросинии Московской в Свято-Духов кафедральный собор Минска
1 НОЯБРЯ 2024
2 ноября в Минск будут принесены ковчеги с мощами преподобных Евфросинии Полоцкой и Евфросинии Московской
1 НОЯБРЯ 2024
Первая Литургия для беременных состоится в Троицком приходе Борисова 9 ноября.
1 НОЯБРЯ 2024
ТВ "Союз". Песня "Молитва" стала главной на вечере памяти композитора Олега Молчана
30 ОКТЯБРЯ 2024
В память о талантливом белорусском композиторе Олеге Молчане
30 ОКТЯБРЯ 2024
Православие в мире: Мощи святой Харитины Литовской найдены при реставрации церкви в Новгороде
29 ОКТЯБРЯ 2024
В Минске пройдут торжества по случаю 35-летия со дня образования Белорусского Экзархата и 10-летия образования Минской митрополии
Новости (видео)
Архив видеоновостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.