У Гродна ў абноўлены храм унеслі гістарычны спіс цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці

 
 
 
 
 
  
2 МАЯ 2019 (Четверг) 13:48:31
У Гродна праз стагоддзе вярнуўся гістарычны спіс унікальнай іконы Прасвятой Багародзіцы: 1 мая яго ўрачыста ўнеслі ў Каложскую царкву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для іконы створаны ківот з дубу: яна будзе ў храме стала.

"Здабыццё адбылося ў час сканчэння асноўнага этапу рамонту храма. Мы ўсе ўспрымаем гэта як вяртанне святыні ў абноўлены храм. Гэта знак таго, што рамонт быў зроблены своечасова і слушна", - адзначыў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Дакладны і адзіны вядомы гістарычны спіс іконы, які быў страчаны звыш за 100 гадоў назад, напрыканцы 2018 года выпадкова знайшлі на адным з антыкварных аўкцыёнаў у Германіі. Ікону здолелі набыць. На працягу некалькіх месяцаў ішлі рэстаўрацыйныя работы.

На адваротным баку іконы ёсць надпіс чарніламі аб тым, што абраз напісаны ў Лаўрскай іканапіснай майстэрні іераманахам Грыгорыем. "Літаральна некалькі тыдняў назад атрымалі адказ, што ікона, магчыма, была напісана ў Кіева-Пячорскай Лаўры Грыгорыем Гардыеўскім, які ў другой палове XIX стагоддзя быў паслушнікам, памагатым начальніка, а потым і наглядчыкам іканапіснай майстэрні і школы іканапісі", - адзначыў Аляксандр Балоннікаў. Ён падкрэсліў, што даследаванні па высвятленні аўтара іконы, месца яе напісання працягваюцца. Не выключана, што спіс ствараўся для важнай падзеі. Па адной з версій, менавіта гэты спіс быў уручаны імператару Мікалаю II падчас ягонага візіту ў Гродна.

Цудатворная ікона Каложскай Божай Маці, напісаная, па некаторых звестках, у XVI стагоддзі, на працягу стагоддзяў была галоўнай святыняй Гродзенскага краю. Яна знаходзілася ў храме да ягонага абрынання ў 1853 годзе. З іконай звязваюць мноства вылячэнняў, а адным са знакавых цудаў стала пазбаўленне Гродна ад разбурэння кайзераўскімі войскамі ў 1914 годзе. Пасля малебна аб уратаванні горада праціўнік, які знаходзіўся практычна ля брамы горада, адступіў. У 1915 годзе ікона была эвакуявана. Згодна адной з версій, яе вывезлі ў Мікола-Вуграшскі манастыр у прыгарадзе Масквы. З тых часоў яе сляды губляюцца.

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква ХІІ стагоддзя - адзін са старажытнейшых дзеючых храмаў Беларусі. У канцы 2018 года былі завершаны маштабныя работы па захаванні святыні, у прыватнасці, капітальны рамонт драўлянай сцяны храма. Адноўлена нясучая здольнасць каркасу будынка, драўляная сцяна была выраўненая па гарызанталі і вертыкалі, заменена абшыўка фасаду. Таксама выканана добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма, усталявана вонкавае падсвятленне. Фінансаваліся работы з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва, абласнога бюджэту, а таксама спонсарскіх сродкаў. Унутры храма завершана аздабленне драўлянай сцяны знутры. Замененыя столь, падлога ў алтарнай частцы. Узведзены балкон для пеўчых, галерэя. Усе элементы драўляныя. У якасці матэрыялу выкарыстоўваўся даўгавечны дуб. Таксама ў падлозе царквы было абсталявана археалагічнае вакно. Частка падлогі пакрыта трывалым шклом: пад ім прыхаджане і наведнікі царквы могуць разглядзець падмурак, а таксама парэшткі некалі страчанай старажытнай калоны храма.

БЕЛТАkalozha.bysobor.by/

(просмотров 1635)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Просвещение

28 МАЯ 2024 (В
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024 (Чет
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024 (Пят
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023 (Втор
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022 (Воскр
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022 (Су
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022 (По
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022 (По
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022 (По
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022 (Сред
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022 (Вто
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022 (Пон
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.