26 мая – Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 3-ю нядзелю месяца)
http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html
10:00 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Перамогі, 5
- Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
- Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п.Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17-й гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
Максіма Багдановіча (25 мая)
(Падрабязней – на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431).