BEL ENG DEU FRA



Пра лёс музейнага архіву слуцкага Свята-Траецкага манастыра 1 ліпеня раскажа праграма “Святло душы”

 
  
29 ИЮНЯ 2017 (Четверг) 11:53:24
Старадаўняй святыняй Случчыны з'яўляецца Свята-Траецкі манастыр, першы напамін пра які вядомы з 1445 года. Яго называюць яшчэ Трайчанскім па прадмесці Слуцка Трайчанах, дзе ён быў пабудаваны. З сярэдзіны 17 стагоддзя яго архімандрыты празначаліся намеснікамі Кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта на значнай частцы Вялікага Княства Літоўскага.

З 1793 па 1840 гады пры манастыры дзейнічала духоўная семінарыя. Адсюль вядзе пачатак Мінская епархія. Галоўнай манастырскай святыняй быў каменны Траецкі сабор, адбудаваны ў 1505 годзе княгіняй Анастасіяй Алелькавіч у гонар паспяховай абароны горада ад татар. У ім зберагаліся каштоўныя рэліквіі: ікона Божай Маці візантыйскага пісьма, старадрукі і Евангелле 1582 года, напісанае князем Юрыям Алелькавічам. Тут доўгі час захоўваліся мошчы дзіцяткі Гаўрыіла Беластокскага, што пасля пажару царквы ў Заблудаве ў 1755 годзе былі перанесены ў Слуцк.

Яшчэ адной каштоўнасцю манастыра быў яго архіў, і цікавасць да яго лёсу абудзіла выстава, што пазнаёміла з некаторымі каштоўнымі дакументамі. Яна адбылася ў Нацыянальным гістарычным музеі і праводзілася сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Паміж двума ўстановамі падпісана пагадненне па вывучэнні і стварэнні лічбавай копіі ўнікальнага збору, што зробіць яго даступным навукоўцам і аматарам айчыннай гісторыі.

Безумоўна цікавіла: ці ёсць ў Трайчанскім архіве дакументы, падпісаныя святой княгіняй Сафіяй Слуцкай? Так, гэта “утверждение поданья” царквы ў вёсцы Манастыршчына святару Дзмітрыю Захарэўскаму. Ён меў права служыць ў ёй да канца жыцця, а пасля, калі адзін з яго сыноў будзе “дастойным святарскага сану”, наследуе месца бацькі. Прычым заўважана, што Захарэўскі, як праваслаўны, мае абавязак “пребывать в послушенстве патриарха Константинопольского”, што падкрэслівае як рупліва ставілася наша святая да падтрымкі Праваслаўя. Дакумент падпісаны Сафіяй Юр'еўнай Алекавіч княгіняй Слуцкай і яе мужам Янушам Радзівілам. Гэта копія дакумента па-польску, перакладзеная на рускую мову Андрэем Сніткам, які на пачатку 20 стагоддзя займаўся апісаннем архіву.

Пра значнасць і лёс архіва пойдзе гаворка з куратарам выставы вядучым навуковым супрацоўнікам навукова-фондавага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Наталляй Мартынавай.

Слухайце праграму “Святло душы” 1 ліпеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106.2 FM).

(просмотров 2044)





Новости разделов:

Анонс события

11 МАЯ 2024
С 15 мая по 26 июня в Борисовской епархии будут пребывать ковчег с частицей мощей и икона блаженной Матроны Московской
1 МАЯ 2024
В Минске состоится фестиваль, посвященный святой Софии Слуцкой
1 МАЯ 2024
Анонс прямой трансляции праздничного Пасхального богослужения
22 АПРЕЛЯ 2024
Фестиваль "Радость" пройдет в Минске с 16 по 26 мая
22 АПРЕЛЯ 2024
Музыкальные и хоровые коллективы приглашаются для участия в фестивалев честь праздника иконы Божией Матери "Жировичская"
19 АПРЕЛЯ 2024
Поступаем в духовные учебные заведения Беларуси
19 АПРЕЛЯ 2024
20 и 21 апреля в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоятся хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния"
11 АПРЕЛЯ 2024
16 апреля в Минске состоится концерт духовной музыки «Душа поет от музыки духовной…»
9 АПРЕЛЯ 2024
В Минской духовной семинарии пройдут Пасхальные богословские курсы
9 АПРЕЛЯ 2024
Стартовал конкурс рисунков «Пасхальная радость»
2 АПРЕЛЯ 2024
В Несвижском замке открылась выставка "Пасхальные сувениры"
14 МАРТА 2024
Республиканский семинар «История Православия родного края: опыт и методика изучения» состоится в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» города Минска 15 марта
  Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Церковь и общество

11 МАЯ 2024
С 15 мая по 26 июня в Борисовской епархии будут пребывать ковчег с частицей мощей и икона блаженной Матроны Московской
10 МАЯ 2024
В Минске пройдет республиканский молодежный форум «Смысл. Жизнь. Будущее»
9 МАЯ 2024
Белорусские казаки возложили венок к монументу Победы в городе Минске
7 МАЯ 2024
В Минске проходит Пасхальная звонильная неделя
6 МАЯ 2024
ТВ "Союз. Студенты БГУИРа принимают участие в республиканском конкурсе социальных молодежных проектов
5 МАЯ 2024
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! Православные верующие празднуют Пасху
5 МАЯ 2024
ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И ЗАСЛАВСКОГО ВЕНИАМИНА, ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ, АРХИПАСТЫРЯМ, СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЯМ, МОНАШЕСТВУЮЩИМ И ВСЕМ ВЕРНЫМ ЧАДАМ БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ
5 МАЯ 2024
В Неделю Святой Пасхи Патриарший Экзарх всея Беларуси совершил Пасхальную вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска
4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
4 МАЯ 2024
В Великую субботу православные готовятся к Пасхе. Репортаж телеканала "Беларусь 1"
4 МАЯ 2024
МВД Беларуси примет дополнительные меры безопасности во время Пасхи
4 МАЯ 2024
В Иерусалиме сошел Благодатный огонь
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.