Памёр cтарэйшы святар БПЦ - 91-гадовы протаіерэй Георгій Сапун

  Вясковы святар неверагоднага лёсу, які некалі ўцёк са сталінскага лагера і аднавіў некалькі цэркваў, пайшоў з жыцця 13 снежня ў сваім доме ў вёсцы Пачапава, паведамляе intex-press.by.

Слухайце перадачу "Святло душы" з Георгіем Сапуном >>>

Апошняе паўстагоддзе пратаіерэй Георгій служыў у вёсцы Пачапава Баранавіцкага раёна, дзе меў хату, у якой і памёр.

На часы маладосці святара прыпала шмат выпрабаванняў — ён нарадзіўся ў 1924 г. у Дорах на Валожыншчыне ў сям'і святара.

Айцец Георгій спачатку зведаў жахі вайны, а потым аказаўся ў высылцы за тое, што сам быў сынам святара.

"Некалі было ва мне трохі духу — шчырасці нашай беларускай, — казаў святар журналістам "Нашай Нівы" ў маі, — але трачуся ўжо, жыццё праходзіць. І цяпер гляджу я на вас, юных, ды па-добраму зайздрошчу, бо вы самае галоўнае маеце — маладосць і магчымасці.

Калі я маладым быў, то бачыў толькі пакуты і смерць: вайну, катаргу, галодныя пасляваенныя гады, бязбожнікаў-камуністаў".

Тады Георгій змог уцячы з катаргі, вярнуўся ў родныя мясціны і заняўся аднаўленнем храмаў у Сваротве, Ятве і Пачапаве, якія ў вайну зруйнавалі партызаны.

У тым ліку айцец Георгій з усяго свету збіраў грошы на аднаўленне ўнікальнай трохкутнай Свята-Траецкай царквы ў Сваротве.

Айцец быў шчырым, добрым чалавекам, што пражыў доўгае ды цяжкае жыццё. За парадай да а. Георгія Сапуна звярталіся жыхары Пачапава і ўсіх навакольных вёсак.

Але апошнім часам ён жаліўся, што ўсё менш у свеце застаецца дабрыні ды любові.

"Неяк так выходзіць, што людзі хочуць жыць у міры і згодзе, а ўсё ваююць адзін з адным. Маральнасць — яна сёння хворая. Людзі няшчырыя ў сваіх дзеяннях, веры. Скалечылі мову, Богам пачалі прыкрывацца для ажыццяўлення сваіх задумаў… Гэтая няшчырасць і вядзе нас да згубы. Дарэчы, ужо шмат часу я назіраю, як штогод нараджаецца менш, чым памірае. Такія часы надышлі — толькі адпяваю, амаль не хрышчу", — казаў айцец Георгій.

"Каб жыццё годна пражыць, трэба мець выхаванне, цярпенне і мужнасць. І Бога мець у сэрцы. А Бог — гэта любоў. А то многія з гэтым пачуццём разабрацца не могуць, нікога не любяць, а наракаюць на лёс. Важна, каб любоў нас не пакідала і была шчырай. Тады і чалавек шчаслівым будзе", — зазначаў ён.

Арцём Гарбацэвіч, nn.by.

Апошні фотаздымак - фота ў хаце святара, дзе ён разам са сваёй жонкай Ганначкай, з якой пражыў у шлюбе больш за 60 гадоў.

/ sobor.by/

(просмотров 3411)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Церковь и общество

4 ФЕВРАЛЯ 2026 (Среда
До 15 февраля продлен набор на отделение звонарей проходит в МинДУ
4 ФЕВРАЛЯ 2026 (Среда
6 февраля молодежно-просветительское объединение «Логос» приглашает на встречу «Открытая Библия»
4 ФЕВРАЛЯ 2026 (Среда
К юбилею святой Валентины Минской: подборка статей, видео и фотоматериалов
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
Учимся вместе и снова. Основы Православия. Свойства Божии
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
В этот вторник и в субботу приглашаем на собеседования перед таинством крещения
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
О психологии отцовства и отличиях мужского воспитания от женского расскажет минчанам семейный психолог
3 ФЕВРАЛЯ 2026 (Вторн
6 февраля педагогических работников приглашают на семинар «Ценность зарождения жизни и роль педагога в формировании ответственного родительства»
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
Молодежно-просветительское объединение «ЛОГОС» приглашает: расписание мероприятий на месяц
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С 13 по 14 февраля в д. Крюковщина Смолевичского района пройдет II Сретенский семейный слет
2 ФЕВРАЛЯ 2026 (Понед
С Богом в новую неделю: ближайшие события церковного календаря
1 ФЕВРАЛЯ 2026 (Воскр
Свидетельства помощи по молитвам к блаженной Валентине Минской
1 ФЕВРАЛЯ 2026 (Воскр
6 февраля – 60-летие со дня упокоения и 20-летие со дня прославления блаженной Валентины Минской. Каждый может добраться до святого места

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.