Памяць свяціцеля Сімяона Полацкага адзначае сёння Царква

  
16 ФЕВРАЛЯ 2016 (Вторник) 12:35:56
Свяціцель Сімяон — сёмы з вядомых нам полацкіх епіскапаў. Дакладная дата нараджэння, як і многія іншыя даты з жыцця гэтага ўгодніка Божага, нам невядомы. Верагодна, што нарадзіўся ён у горадзе Полацку ў 20-я гады XIII стагоддзя.

Ранні перыяд жыцця, дзяцінства і юнацтва, на жаль, таксама схаваны ад нас за смугой сівой даўніны.

Толькі асобныя факты з жыцця свяціцеля дайшлі да нашага часу. Вядома, што паходжання ён быў знатнага, належаў да дынастыі полацкіх князёў. У дзяцінстве атрымаў добрую адукацыю і быў выхаваны ў духу хрысціянскай дабрадзейнасці, у любові да кніжнай навукі і працалюбнасці. Не дзіўна, што хутка набожны юнак пажадаў аддаліцца ад мітусні свету і па благаславенні Полацкага епіскапа Аляксея прыняў пострыг у адным з полацкіх манастыроў. Верагодна, пазней ён падвізаўся ў Кіеўскіх пячорах, адкуль вышлі многія царкоўныя іерархі.

Калі, дзе і пры якіх абставінах Сімяон быў пасвечаны ў свяціцельскі сан, гістарычных сведчанняў пакуль не знойдзена. Вядома толькі, што на Полацкую кафедру ён быў пастаўлены не раней за 1260 год. Пра дзейнасць епіскапа Сімяона ў той час даволі красамоўна сведчаць дзве гістарычныя крыніцы. Першая з іх — грамата, з якой вынікае, што ўладыка Сімяон быў заснавальнікам Мікалаеўскага манастыра на Лучне за Полацкам (абіцель праіснавала да XVI ст.). На падставе гэтай граматы можна меркаваць, што свяціцель клапаціўся пра храмабудаўніцтва і заснаванне манастыроў у родным Полацкім краі.

Другі дакумент — "Сімяона епіскапа Цвярскога наказ" — вельмі яскрава характарызуе душэўны склад самога ўгодніка Божага. У  "Наказе" распавядаецца пра такі выпадак. Аднойчы Полацкі князь Канстанцін, празваны Бязрукім, сабраў у сваіх палатах усю знаць і наладзіў бяседу. Сярод запрошаных быў і свяціцель Сімяон. Жадаючы выдзеліцца перад уладыкам сваёй праведнасцю і справядлівасцю, князь стаў дакараць і выкрываць у несумленнасці прысутнага там гарадскога суддзю. У канцы ён спытаў у духоўнага айца: "Дзе будзе суддзя на тым свеце?" — "Там жа, дзе і князь!" — быў адказ епіскапа. — "Але ж суддзя, — запярэчыў Канстанцін, — творыць няправедны суд, бярэ хабар, людзей прадае, мучыць і ліхадзейнічае; пры чым жа тут я?". На гэта мудры архіпастыр адказаў: "Калі князь добры, богабаязны, людзей мілуе, праўду любіць — тады і суддзю прызначае добрага і богабаязнага, які мае ў сабе Божы страх, творыць суд і жыве паводле Божага закону. Тады і князь, і суддзя ў раі будуць. Калі ж князь Божага страху не мае, не любіць хрысціян, не мілуе сірот, не шкадуе ўдоў — тады прызначае ён і суддзю злога, які не баіцца Бога, творыць няправедны суд, клапоціцца толькі пра тое, як князю тавар здабываць, а людзей не беражэ. Такі князь нібы на людзей напускае вар’ята, даўшы яму меч, бо надзяляе ўладай чалавека злога і тым самым губіць людзей. Таму князь з суддзёй будуць у пекле".

З гэтага дыялогу відаць, якім шчырым клопатам пра сваю паству і непрымірымымі адносінамі да заганаў "моцных гэтага свету" адзначаўся свяціцель Сімяон. Тэкст сведчыць пра глыбіню і смеласць яго прапаведніцкага слова, пра шчырасць і адкрытасць нораву. "Наказ" пазней быў уключаны ў склад зборніка "Мярыла праведнае", які ў старажытнай Русі меў юрыдычна-прававы статус.

Аднак знаходжанне ўладыкі ў Полацку было не вельмі працяглым. Смуты і народныя хваляванні таго часу, гібель пляменніка, полацкага князя Таўцівіла, прымусілі свяціцеля пакінуць родную зямлю і перасяліцца ў Цвер, якая ў той час уваходзіла ў склад Полацкай епархіі. Там яго з радасцю і любоўю прыняў мясцовы князь Яраслаў Яраславіч, брат дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Сімяон стаў першым епіскапам новастворанай Цвярской кафедры, якую князь шчодра надзяліў землямі і іншай маёмасцю.

Святы Сімяон быў сапраўдным пастырам свайго статку. Ён быў міласцівы да пакрыўджаных і гаротных, уважлівы да інацкага і святарскага чыну. Адначасова ўладыка выкарыстоўваў усе магчымасці, каб адстойваць праўду і справядлівасць. Падчас архіпастырскага служэння Сімяона, а дакладна ў 1286 годзе, у Цвяры быў закладзены велічны Спаса-Праабражэнскі сабор, першы белакаменны сабор на ўсёй Русі, узведзены пасля мангола-татарскага нашэсця (у 1935 годзе ён быў ўзарваны; з 1992 года існуюць планы яго аднаўлення).

Прадчуваючы блізкую канчыну і ўжо не спадзеючыся ўбачыць завяршэнне будаўніцтва, епіскап-старац асвяціў саборны Увядзенскі прыдзел, каб мець магчымасць праводзіць там богаслужэнні.

Свяціцель мірна спачыў у дзень памяці свайго нябеснага апекуна — святога праведнага Сімяона Богапрыімца ў 1289 годзе і быў пахаваны ў тым жа Спаса-Праабражэнскім храме. Да сённяшняга дня захавалася толькі невялікая часціца мошчаў свяціцеля Сімяона. Яна захоўваецца ў цвярскім гарадскім саборы. Іконам святога можна пакланіцца ў храмах Полацка, Мінска, Заслаўя.

У зямлі Полацкай наро́джаны і вы́хаваны, / архіерэ́йскім са́нам ушанава́ны быў ты, / свяцíцелю о́йча Сімяо́не, / Цвярско́й епа́рхіі пе́ршы епíскап, / па́ствы сваёй до́бры ахава́льнік, / неразу́мных наставíцель і беззако́нных выкрыва́льнік. / Малíся да Го́спада // за ўсіх, хто ўшано́ўвае па́мяць тваю.

Ме́ркаю пра́веднасці / з'яўля́ешся ты, ойча наш Сімяо́не, / жыццё сваё па-ева́нгельску ўладкава́ўшы / і па́ству некрываду́шна навуча́ўшы, / таму ў святле́ невячэ́рнім знахо́дзішся, / Трохсо́нечным Адзíнствам увянча́ны, / і нас да спасення наставі // боганатхнёнымі малітвамі тваімі.

sppsobor.by / sobor.by/

(просмотров 4235)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Просвещение

28 МАЯ 2024 (В
Социальные мастерские прихода встретили воспитанников ЦКРОиР г. Полоцка
28 МАРТА 2024 (Чет
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
15 МАРТА 2024 (Пят
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023 (Втор
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022 (Воскр
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022 (Су
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022 (По
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022 (По
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
6 ИЮНЯ 2022 (По
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
20 АПРЕЛЯ 2022 (Сред
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022 (Вто
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022 (Пон
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
  Церковные праздники

4 ДЕКАБРЯ 2025 (Четве
Церковь празднует Введение во храм Пресвятой Богородицы
3 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
Церковь чтит память преподобного Григория Декаполита
2 ДЕКАБРЯ 2025 (Вторн
Пророка Авдия вспоминает сегодня Церковь
1 ДЕКАБРЯ 2025 (Понед
Мученика Платона вспоминает сегодня Церковь
30 НОЯБРЯ 2025 (Воск
Церковь чтит память преподобного Никона, игумена Радонежского, ученика преподобного Сергия
28 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
Церковь чтит память преподобного Паисия Величковского
27 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Сегодня день памяти апостола Филиппа
25 НОЯБРЯ 2025 (Втор
Святителя Иоанна Милостивого, патриарха Александрийского, вспоминает сегодня Церковь
21 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
21 ноября – Собор Архистратига Михаила и Небесных Сил бесплотных
20 НОЯБРЯ 2025 (Четв
Сегодня празднование иконы Божией Матери "Взыграние" (Угрешской)
19 НОЯБРЯ 2025 (Сред
Сегодня Церковь вспоминает преподобного Варлаама Хутынского
18 НОЯБРЯ 2025 (Втор
Церковь вспоминает святителя Тихона, патриарха Московского и всея России

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.