BEL ENG DEU FRA



Памяць святога Афанасія, ігумена Брэсцкага святкуе сёння Царква

 
  
18 СЕНТЯБРЯ 2018 (Вторник) 11:26:50
Святы прападобнамучанік Афанасій Брэсцкі нарадзіўся каля 1597 года ў набожнай сям’і брэсцкіх гараджан Філіповічаў. У маладыя гады ён служыў хатнім настаўнікам у дамах шляхты, у тым ліку і ў канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Разгульнае жыццё пры дварах магнатаў толькі мацавала ў прападобным Афанасіі намер пазбавіцца жыццёвай мітусні і прысвяціць сябе Богу. Гады служэння прападобнамучаніка Афанасія прыпалі на час усталявання на праваслаўных землях Вялікага княства Літоўскага царкоўнай уніі з Рымам. Але ён свядома выбраў шлях праваслаўнага манашаскага падзвіжніцтва, каб усімі магчымымі сродкамі адстойваць права на вызнанне сваёй бацькоўскай веры.

У 1627 годзе Афанасій накіраваўся ў Віленскі Свята-Духаў манастыр, дзе прыняў манашаскі пострыг ад ігумена Іосіфа Бабрыковіча. Адсюль прападобны Афанасій быў пасланы на паслушанне спачатку ў Куцеінскі манастыр пад Оршай, а затым — у Міжгорскі каля Кіева. З Міжгор’я Афанасій зноў выехаў у Вільню, дзе праз некаторы час быў узведзены ў сан іераманаха і неўзабаве прызначаны намеснікам Дубойскай абіцелі пад Пінскам. У 1636 годзе абіцель была адабрана ў праваслаўных і перададзена пінскім езуітам, што выклікала вялікае абурэнне і пратэсты насельнікаў. Прападобны Афанасій перайшоў на паслушанне ў суседні Купяціцкі манастыр, які славіўся сваёй цудадзейнай іконай Божае Маці. У 1638 годзе ён здзейсніў падарожжа ў Маскву, каб сабраць міласціну на манастыр і паведаць маскоўскаму цару Міхаілу пра крыўды праваслаўных у Рэчы Паспалітай.

У 1640 годзе святы Афанасій выбраны ігуменам Свята-Сімяонава манастыра ў Брэсце. Прыбыўшы ў Брэст, прападобны Афанасій перш за ўсё адшукаў старыя епіскапскія і каралеўскія граматы, якімі пацвярджаліся манастырскія правы і прывілеі. Знайшоўшы ў граматах, што "унія з старым Рымам, прынятая насуперак законам Усходняй Царквы, праклятая навекі", прападобны Афанасій пачаў даводзіць гэта адкрыта ў храме і іншых месцах. Ва ўсім ваяводстве уніяты захваляваліся, адчуваючы вялікую трывогу.

Святы Афанасій неаднаразова ездзіў у Варшаву, звяртаўся да польскага караля і сейма, пераконваючы і патрабуючы абараніць правы праваслаўных, апавядаючы пра крыўды і ўціск з боку езуітаў і уніятаў. Да смелых выкрыванняў падзвіжніка ў Варшаве паставіліся з вялікім незадавальненнем і адправілі яго на суд да Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы.

У Кіеве Афанасія апраўдалі і па просьбе браціі Брэсцкага манастыра ўзнавілі ў ігуменстве. Па вяртанні ў Брэст прападобны Афанасій цалкам аддаўся манашаскім подзвігам. Адасобленае жыццё інакаў, аднак, раз за разам парушалася нападамі на манастыр, здзекамі, кпінамі і рознымі выпрабаваннямі.

У 1644 годзе Афанасія як парушальніка спакою арыштавалі, адвезлі ў Варшаву, закавалі ў кайданы. У такіх умовах ён заставаўся больш за год. У зняволенні святы Афанасій склаў малітваслоўе, якое спяваў, каб зменшыць душэўны боль. Каралю Уладзіславу IV ён напісаў тры пасланні з просьбай абараніць Праваслаўную Царкву ў Вялікім княстве Літоўскім.

Выконваючы волю караля, мітрапаліт Пётр Магіла пакінуў Брэсцкага ігумена ў Кіева-Пячэрскім манастыры. Там святы Афанасій напісаў адзін з найлепшых сваіх твораў — "Дыярыуш" ("Дзённік"), у якім выкрыў здрадніцкую сутнасць уніі, вобразна паказаў адну з гістарычных старонак барацьбы праваслаўнага народа супраць рыма-каталіцкай агрэсіі.

У 1648 годзе святога Афанасія зноў арыштавалі паводле ілжывага абвінавачання ў дапамозе паўстаўшым казакам. У ноч на 5 верасня 1648 года гайдукі прывялі яго ў сасновы бор ля вёскі Гершоны. Там прымусілі выкапаць сабе яму, а потым страшэнна катавалі распаленым жалезам, прымушаючы адмовіцца ад выказванняў супраць уніі і каталіцызму. Не губляючы самавалодання, святы падзвіжнік мужна адказаў катам: "Што я казаў, тое сказаў, і з тым паміраю". Пасля гэтых слоў аднаму з гайдукоў загадалі страляць у святога Афанасія. Уражаны мужнасцю і стойкасцю ігумена, гайдук перад выкананнем загаду прасіў у святога прабачэння і пастырскага благаславення. Яшчэ жывога прападобнамучаніка скінулі ў яму. Абаронца веры Хрыстовай павярнуўся тварам уверх, склаў рукі крыжападобна і аддаў душу сваю Госпаду.

Восем месяцаў цела пакутніка за Праваслаўе, засыпанае зямлёй, ляжала без царкоўнага пахавання. Толькі ў маі 1649 года інакі знайшлі нятленнае цела ігумена, перанеслі ў свой манастыр і з пашанаю пахавалі ля правага кліраса ў галоўным храме брэсцкага манастыра ў гонар святога Сімяона Стоўпніка.

Прападобны Афанасій быў прызнаны святым хутка пасля сваёй пакутніцкай смерці. У 1666 годзе ў Брэсце было складзена Жыціе на польскай мове, у якім ігумен Афанасій называецца "святым і прападобнамучанікам". У 1815 годзе ў час пажару, які здарыўся ў Брэсцкім Сімяонавым манастыры, драўляны манастырскі храм згарэў, а медная грабніца з мошчамі святога расплавілася. Абгарэлыя мошчы, якія ацалелі ў пажары, былі пакладзены ў каўчэг і пастаўлены для ўсенароднага пакланення ў Благавешчанскай манастырскай царкве. У 1833 годзе манастырскія пабудовы знесены ў сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці, а мошчы перанесены ў Свята-Мікалаеўскі сабор. Штогод, у дзень памяці, іх урачыстым хрэсным ходам абносілі вакол сабора. Пасля ўзвядзення ў Брэсце новага мураванага Сімяонаўскага сабора святыя мошчы прападобнага перанесены ў гэты храм.

У час Першай сусветнай вайны святыя мошчы былі вывезены ў Францыю. Толькі ў 1995 годзе часцінка мошчаў была вернута ў Брэст і цяпер знаходзіцца ў кафедральным Свята-Сімяонаўскім саборы. У Віцебску, Мінску і Слоніме пабудаваны храмы, асвячоныя ў гонар святога Афанасія. З 1996 года ў Брэсце (раней вёска Аркадзія), на месцы гібелі свяшчэннамучаніка, дзейнічае Свята-Афанасьеўскі мужчынскі манастыр.

sppsobor.by / sobor.by/

(просмотров 1388)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Церковные праздники

7 ДЕКАБРЯ 2024
Великомученица Екатерина Александрийская, мученица Августа, мученик Порфирий и с ним 200 воинов. Церковный календарь: 7 декабря
6 ДЕКАБРЯ 2024
Благоверный великий князь Александр Невский – в схиме Алексий.
5 ДЕКАБРЯ 2024
Благоверный Великий Князь Михаил Ярославич, Тверской чудотворец. Церковный календарь: 5 декабря
5 ДЕКАБРЯ 2024
Сегодня Церковь вспоминает священномученика Иоасафа (Жевахова), епископа Могилевского
3 ДЕКАБРЯ 2024
Преподобный Григорий Декаполит. Церковный календарь: 3 декабря
2 ДЕКАБРЯ 2024
Календарь событий и дат в Белорусской Православной Церкви: декабрь 2024 года
1 ДЕКАБРЯ 2024
Собор святых Эстонской земли. Церковный календарь: 1 декабря
30 НОЯБРЯ 2024
Святитель Григорий, епископ Неокесарийский. Церковный календарь: 30 ноября
29 НОЯБРЯ 2024
Священномученик Филумен Святогробец. Церковный календарь: 29 ноября
28 НОЯБРЯ 2024
Рождественский (Филиппов) пост. Церковный календарь: 28 ноября
28 НОЯБРЯ 2024
С молитвой о семейном счастье: мучеников Гурия, Самона и Авива вспоминает сегодня Церковь
27 НОЯБРЯ 2024
Апостол Филипп. Церковный календарь: 27 ноября
Новости
Архив новостей :