Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі: расклад на лістапад
1 НОЯБРЯ 2018 (Четверг) 13:36:42 Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на лістапад 2018 года.Мінск: Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла (вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро “Няміга”) 3.11 субота 7:30 (Дзмітрыеўская памінальная субота, успамін свяшчэннамучаніка Паўліна (Крошачкіна), архіепіскапа Магілёўскага (+1937)) 10.11 субота 7:30 17.11 субота 7:30 24.11 субота 7:30 (штосуботу) Сайт прыхода: sppsobor.by Царква святой пакутніцы Таццяны (вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча) 9.11 пятніца 9:00 16.11 пятніца 9:00 23.11 пятніца 9:00 30.11 пятніца 9:00 (штопятніцу) Група прыхода ў сацыяльных сетках: vk.com/sttatianaby і facebook.com/sttatianaby/ Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава) Традыцыйна Літургія на беларускай мове ў храме служылася раз на месяц у нядзелю Сачыце за інфармацыяй на сайце і ў соцсетках прыхода: arhangelhram.by/bogosluzhenie і facebook.com/church.suharava/ Мінская вобласць: Царква Сабору беларускіх святых (в. Любань Вілейскага р-на) 4.11 нядзеля 9:00 Царква у гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна, пл. Свабоды, 3) 11.11 нядзеля 9:00 25.11 нядзеля 9:00 Гродна: Царква святых Барыса і Глеба (вуліца Каложа, 6) 3.11 субота 9:00 (Дзмітрыеўская памінальная субота, успамін свяшчэннамучаніка Паўліна (Крошачкіна), архіепіскапа Магілёўскага (+1937)) 10.11 субота 9:00 17.11 субота 9:00 24.11 субота 9:00 (штосуботу) Сайт прыхода: kalozha.by Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці "Каложскай" (вуліца Каложа, 10) 4.11 нядзеля 8:20 (кожную першую нядзелю месяца) Царква Сабору беларускіх святых (праспект Янкі Купалы, 90) 18.11 нядзеля 9:00 (верхні храм) (кожную трэцюю нядзелю месяца) Сайт прыхода: svbs.by Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага, вуліца Дамейкі, 7) 25.11 нядзеля 9:00 (кожную чацвёртую нядзелю месяца) Сайт прыхода: grodno-orthodox.by Свята-Уладзімірская царква (прыход свяціцеля Кірылы Тураўскага, нядзельная школа; вуліца Перамогі, 5) 25.11 нядзеля 10:00 *** - Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове? Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах. Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме – спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве. Таксама ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці: Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага) Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка) Ларысы Геніюш (7 красавіка) Максіма Багдановіча (25 мая) Падрабязней - на сайце сабора: http://sppsobor.by/bractva/vilna/belservice/431 / sobor.by/ (просмотров 1523) |
Новости разделов: