| | 18 ИЮЛЯ 2013 (Четверг) 14:53:35 Адкрыццё фотавыставы «Колеры Праваслаўя.Польшча» адбудзецца 24 ліпеня, у Цэнтры духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата “Усіх тужлівых Радасць”. Фотавыстава міжнароднага інтэрнэт-праекта “Оrthphoto.net” распачынае сваю работу па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта напярэдадні візіта Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Беларусь і прымеркавана да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі.
Міжнародны праект таксама атрымаў благаславенне Мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы і здзяйсняецца пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага.
Гэта ўжо трэцяя выстава інтэрнэт-партала www.orthphoto.net. Больш за 200 фотаздымкаў 57 аўтараў дапамогуць вам здзейсніць маляўнічую вандроўку па праваслаўнай Польшчы. Вы ўбачыце цэрквы, паназіраеце за рэлігійнымі традыцыямі, пазнаёміцеся з выбітнымі праваслаўнымі дзеячамі.
Арганізатары распачынаюць з праваслаўнай Польшы, але спадзяюцца на тое, што “Краскі Праваслаўя” выльюцца ў цэлы шэраг фотавыстаў, якія будуць адлюстроўваць прыгажосць Праваслаўнай веры ва ўсім свеце.
OrthPhoto - гэта унікальная інтэрнэт-пляцоўка, арганізаваная прафесійнымі фатографамі і проста аматарамі, якія вырашылі дзяліцца фотоздымкамі, што показваюць прыгажосць праваслаўнага жыцця ў розных кутках планеты. Дзякуючы гэтым фотаработам, мы зможам убачыць знакамітыя месцы, у якіх, магчыма, нам ніколі ў жыцці не давядзецца пабываць. Але мы можам адкрыць іх для сябе праз сузіранне іншых людзей. OrthPhoto дазваляе нам убачыць багацце і разнастайнасць Праваслаўя і натхняе на новыя адкрыцці. OrthPhoto утрымлівае больш за 65 000 фотоаздымкаў з амаль што 40 краін: ад Бразіліі да Кітая і ад Сібіры да Уганды.
Партал перакладзены на 10 моў. OrthPhoto не толькі дазваляе захапляцца фотоздымкамі. Тут можна даведацца пра розныя культуры і набыткі архітэктуры – нават у самых далёкіх кутках свету. Даведацц, як зрабіць найлепшыя здымкі і сустрэць новых сяброў. OrthPhoto – гэта цалкам валанцёрскі праект, які атрымоўвае фінанавую падтрымку з фондаў Асацыяцыі праваслаўных ініцыятыў “OrthNet”.
у адкрыцці выставы пруымуць удзел царкоўныя дзеячы, навукоўцы, дыпламаты, дзеячы культуры і мастацтва. Мерапрыемства будзе суправаджацца прэзентацыяй фільма і жывой музыкай. Па заканчэнні - семінар, прысвечаны рэлігійна-культурным сувязям Праваслаўнай Польшчы і Беларусі.
Запрашаем вас на фотавернісаж, які пачнецца а 19-й гадзіне 24 ліпеня ў будынку сацыяльна-адукацыйнага цэнтра прыхода ў гонар Іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (вул. Прытыцкага, 65). Выстава будзе працаваць на працягу месяца. / sobor.by/ (просмотров 8064) |