Брацтва Уладзіміра Хіраска зладзіла паход у тэатр

  6 лістапада мінскае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пры прыходзе іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" зладзіла паход у Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Моладзь праглядзела спектакль па твору Максіма Гарэцкага "Дзве душы" і натхнілася мастацкім поглядам на жыццё беларусаў пачатку XX стагоддзя.

- Пачуцці ад твора дваякія, камусьці ён спадабаўся моцна, камусьці не, - дзеліцца Павел Вабішчэвіч, член брацтва. - Як па мне, то гэту пастаноўку можна аднесці да несмяротных, бо яна паказвае адносіны паміж людзьмі, а гэта заўжды актуальна. Твор адлюстроўвае жыццё і менталітэт беларусаў пачатку XX стагоддзя, рысы, уласцівыя нашым людзям: цярплівасць, міласэрнасць.

Па словах Паўла, братчыкі выбіраюцца на культурныя мерапрыемствы пры любой магчымасці і запрашаюць далучыцца да іх кампаніі ўсіх жадаючых.

- У бліжэйшы час мы збіраемся адкрыць сезон на адной з лядовых пляцовак Мінска, будзем коўзацца, - усміхаецца ён. - Будзем рады ўсім!

Уступіць у праваслаўнае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска можа кожны, хто любіць храм і жадае паслужыць бліжнім:

- Запрашаем і вас у брацтва, дзе вы, магчыма, знойдзеце занятак па душы: гэта і дапамога прыходу, і сацыяльная дзейнасць, паломніцтва, паходы і проста зносіны з веруючай моладдзю, - запрашаюць братчыкі.

Брацтва збіраецца па панядзелках у 19.00 па адрасе - вул. Прытыцкага, 65 (ст.м. "Спартыўная"). Звязацца з брацтвам можна па тэлефоне +375 29 857 41 28 (Аляксандр). Таксама ёсць група ў вк: vk.com/club6343470

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.