Брацтва Уладзіміра Хіраска паказала спектакль насельнікам дзіцячага дома Мінска

  Маладыя людзі з аматарскага тэатра пры мінскім моладзевым брацтве ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска павіншавалі сваіх даўніх сяброў - падапечных з дзіцячага дома № 5 г.Мінска.

Калісьці менавіта для насельнікаў дадзенай установы братчыкі збіраліся і рыхтавалі інсцэніроўкі пад самыя вялікія святы года: Нараджэнне Хрыстова ды Вялікдзень. І хоць сёння турнэ брацкага тэатра складаецца з больш чым дзесятка месцаў, але братчыкі памятаюць пра сваіх сяброў з мінскага дзіцячага дома №5.

Вось і ў мінулую суботу дзеці прыйшлі ў знаёмы і ўтульны зімовы сад, што знаходзіцца ў будынку нядзельнай школы прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", і з вялікім задавальненнем паглядзелі пастанову "Спадарыня Мяцеліца" паводле аднаіменнай казкі Братоў Грым.

Пасля прагляду дзеці атрымалі падарункі, віншаванні з мінулымі святамі, а таксама найлепшыя пажаданні на гэты год.

/ sobor.by/

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2026.