BEL ENG DEU FRA

Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла свой дзень народзінаў начной Літургіяй і агапай

 
 
 
 
 
  
2 НОЯБРЯ 2017 (Четверг) 15:10:44
28 кастрычніка, у дзень памяці навамучанікаў Мінскай епархіі, сярод якіх значыцца і святы навамучанік Уладзімір Хіраска, мінскае брацтва ў яго гонар пры прыходзе іконы “Усіх тужлівых Радасць” святкуе свой дзень нараджэння. Па добрай традыцыі, што цягнецца ўжо 10 гадоў, гэты дзень брацтва адзначае начной Літургіяй.

Не стаў выключэннем і гэты год - начную Літургію адслужыў духаўнік брацтва і клірык прыхода протаіерэй Аляксандр Пронін. На жаль, па стане здароўя дя яго не змаглі далучыцца іерэй Дзмітрый Ворса (настяцель мінскага храма ў гонар святога Уладзіміра Хіраска) і протадыякан Яраслаў Блізнюк.

Рэгентаваў хорам, які, як звычайна, склаўся з мужскіх галасоў, выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аляксандр Скалабан.

- Вялікая падзяка дыякану Зміцеру Скварцову, які штогод у дзень нашага свята збірае хор, - адзначае кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч. - У гэты год удзел у Літургіі прынялі не шмат нашых братчыкаў, але захаваліся ў памяці словы з Евангелія, што чыталася падчас Літургіі: “Не бойся, мало́е ста́да! бо Айцец ваш меў ласку даць вам Царства…”.

Пасля Літургіі братчыкі адзначылі дзень народзінаў святочнай агапай пад спевы і вясёлы гоман, што працягваліся да 4 гадзіны раніцы бацькоўскай суботы, 28 кастрычніка. Такім чынам, некаторыя з братчыкаў засталіся пасля свята на паслушэнства – дапамагалі прыходу.

Працяг свята адбыўся ў панядзелак увечары ў тым жа брацкім пакоі – ў навучальным корпусе прыхода. Братчыкі, а таксама госці з моладзевага брацтва Свята-Петра-Паўлаўскага прыхода падвялі вынікі дзейнасці за мінулы год і прынялі ў брацтва новых членаў. Апагеем вечара стала падвядзенне вынікаў штогадовага галасавання па вызначэнню старшыні брацтва, якім пасля гадовага перапынку ўжо ў шосты раз за гісторыю брацтва стаў Павел Вабішчэвіч.

- У хуткім часе прыступім да новых подзвігаў! – аптымістычна настроены Павел. – Важна захаваць тую дзейнасць, якую мы праводзілі дагэтуль: падтрымка мінскага дзіцячага дома №5, наведванне школы-інтэрната ў вёсцы Чэхаўшчына, дапамога роднаму прыходу, пастаноўка і паказ спектакляў брацтва ў сацыяльных установах. Пры магчымасці паспрабуем распачаць і новыя напрамкі дзейнасці. Брацтва запрашае далучыцца да сваёй дзейнасці ўсіх жадаючых!

/ sobor.by/

(просмотров 541)




Новости разделов:

Беларуская мова

31 ДЕКАБРЯ 2017
Літургія на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі. Расклад на cтудзень 2018 года
26 ДЕКАБРЯ 2017
140-годдзю выдатнага рэгента і кампазітара Паўла Часнакова прысвечана праграма “Святло душы”
22 НОЯБРЯ 2017
Брацтва Уладзіміра Хіраска здейсніла падарожжа ў Гомель
2 НОЯБРЯ 2017
Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла свой дзень народзінаў начной Літургіяй і агапай
27 ОКТЯБРЯ 2017
Пешаходная экскурсія "Мінскія навамучанікі: горад подзвігаў 1920-50-х гадоў" пройдзе 29 кастрычніка
29 СЕНТЯБРЯ 2017
Пра Францыска Скарыну расказала радыёпраграма “Святло душы”
29 СЕНТЯБРЯ 2017
Пра Францыска Скарыну расказала радыёпраграма “Святло душы”
18 СЕНТЯБРЯ 2017
Айцец Сергій Гардун: "Я ўпэўнены, што Францыск Скарына быў праваслаўным"
12 СЕНТЯБРЯ 2017
25 гадоў працы. Новы Запавет пераклалі на беларускую мову з арыгіналу
11 СЕНТЯБРЯ 2017
Акцёр Юрый Жыгамонт агучыў Евангелле па-беларуску. Трэба дапамога ў выданні запісу
21 ИЮЛЯ 2017
Пачаўся прыём заявак у Школу практычнай генеалогіі пры храме Мікалая Японскага
29 ИЮНЯ 2017
Пра лёс музейнага архіву слуцкага Свята-Траецкага манастыра 1 ліпеня раскажа праграма “Святло душы”
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

18 ЯНВАРЯ 2018
Минские братчики поздравили с Рождеством Христовым подопечных Чеховщинской школы-интерната
15 ЯНВАРЯ 2018
Братство Владимира Хираско показало спектакль "Спящая красавица"
3 ЯНВАРЯ 2018
8 января на рождественский спектакль "Спящая красавица" приглашает братство Владимира Хираско
30 ДЕКАБРЯ 2017
Соберём подарки для воспитанников Чеховщинской школы-интерната!
22 НОЯБРЯ 2017
Брацтва Уладзіміра Хіраска здейсніла падарожжа ў Гомель
2 НОЯБРЯ 2017
Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла свой дзень народзінаў начной Літургіяй і агапай
03 СЕНТЯБРЯ 2017
Впервые за 80 лет в Погосте появился храм:"Тут такая благодать, что слёзы наворачиваются"
19 ИЮНЯ 2017
Программа «Свет души» рассказала о проекте «Жизнь с белой тростью»
12 ИЮНЯ 2017
Брацтва Уладзіміра Хіраска арганізавала паход для дзяцей з мінскага дзіцячага дома №5
26 МАЯ 2017
Приход в честь святого Владимира Хираско открыт в Погосте
2 МАЯ 2017
"Чего не сделаешь для того, чтобы увидеть радостные лица детей!" Братство Владимира Хираско поздравило детей из Чеховщинской школы-интерната с Пасхой
24 АПРЕЛЯ 2017
Братство сщмч. Владимира Хираско поздравило детей из 5-го минского детского дома с праздником Пасхи
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.