BEL ENG DEU FRA



Беларусам - пра беларускую мову і нацыю. Інтэрв'ю з протаіерэем Сергіем Гардуном

 
 
  
21 ФЕВРАЛЯ 2017 (Вторник) 13:46:57
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Sobor.by пагутарыў з прафесарам Мінскай духоўнай акадэміі, знаўцам 9 моў, беларускамоўным клірыкам мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэем Сергіем Гардуном.

Айцец Сергій  лаканічна ўзгадаў гісторыю фарміравання і развіцця беларускай мовы, вартай любові і пашаны. Распавёў, як просты народ у свой час выратаваў беларускую мову ад знікнення, а пасля Праваслаўная Царква спрыяла яе развіццю, абвергнуў недарэчныя тэорыі накшталт таго, што беларуская мова – дыялект рускай мовы, і патлумачыў прычыны іх узнікнення. А яшчэ айцец Сергій падзяліўся сваім меркаваннем, чаму Беларусь па-руску правільна называць “Белоруссия”.

“Няма ў нас нацыянальнай ідэалогіі”

- Айцец Сергій, чаму нават сярод беларусаў узнікаюць сумненні наконт самастойнага існавання нашай нацыі і беларускай мовы?

- Усе такія пытанні і недаўменні ўзнікаюць толькі па той прычыне, што ў нас у Беларусі няма паўнавартаснага нацыянальнага жыцця і няма, у тым ліку, нават нацыянальнай ідэалогіі. Дзяржаўная ідэалогія ёсць, ніхто не сумняваецца ў тым, што Рэспубліка Беларусь суверэнная дзяржава. Але, на жаль, няма ў нас народнай, альбо нацыянальнай ідэалогіі.

Вядома, што адна з прыкмет любога народа – гэта мова. І мова не ў тым стане, што ёсць нейкія спецыялісты, якія яе ведаюць, ці нейкія аматары, якія ёю карыстаюцца, ці ёсць нейкія песні і казкі, якія на гэтай мове захаваліся. А мова, якая жыве паўнавартасным жыццём у грамадстве ва ўсіх сферах. Перш за ўсё, у адукацыі: у садках, у школе, ва ўніверсітэтах. Мова, якая гучыць на радыё, на тэлебачанні. У нас беларуская мова ў грамадстве не існуе паўнавартасна. Адсюль і нараджаецца комплекс нейкай непаўнацэннасці і з’яўляюцца фантастычныя ўяўленні аб паходжанні беларускай мовы.

Напрыклад, існуе бязглуздая тэорыя, што беларуская мова была створана у час нямецкай акупацыі! Адкуль такія думкі, калі яшчэ ў 1931 г. Новы Запавет і Псалмы былі перакладзены на беларускую мову, а першы слоўнік сучаснай беларускай мовы быў надрукаваны ў 1870 годзе! Такія факты трэба ведаць, каб абвергнуць недарэчныя тэорыі. Прычына іх узнікнення – яшчэ і ў вельмі нізкай адукаванасці тых людзей, якія гэтыя ідэі распаўсюджваюць.

Веды пра паходжанне беларускай мовы і нашай нацыі павінны быць выразна выкладзены ў школьнай праграме, тады яны будуць і ў свядомасці агульнаграмадскай.

“У 13 ст распалася Кіеўская Русь – з агульнай усходнеславянскай мовы пачалі ўтварацца русская, украінская і беларуская мовы”

Нашы падручнікі па гісторыі гавораць, што беларуская народнасць пачынае фарміравацца недзе з 13 ст. Да гэтага часу ў нашай гісторыі быў перыяд агульнаўсходнеславянскі, калі ўсходнія славяне складалі адзін народ Старажытнай ці Кіеўскай Русі. У іх была агульная мова, якую гісторыкі часам называюць старажытнарускай ці старажытнаславянскай. Але я думаю, што найбольш правільная назва гэтай мовы – агульнаўсходнеславянская. Гэта тая мова, на якой напісаны знакаміты помнік “Слово о полку Игореве”.

Калі ў 13 стагоддзі распалася Кіеўская Русь, з’явіліся новыя дзяржаўныя ўтварэнні. Тыя, што ўзніклі на беларускіх землях, увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У межах ВКЛ і сфарміравалася беларуская народнасць.

Пасля распаду Кіеўскай Русі (13 ст.) з агульнаўсходнеславянскай мовы адначасова і паралельна сталі фарміравацца тры мовы: руская, украінская і беларуская. Нам трэба абавязкова ведаць і памятаць пра адзіную Старажытную Русь, пра агульную адзіную мову. Нашы тры народа паходзяць ад аднаго цэлага. Нам усім трэба даражыць гэтым адзінствам. Калі б гэтую памяць не імкнуліся знішчыць, то можа не было б такога страшнага крывавага канфлікту на Украіне, які балюча адбіваецца і на Беларусі, і на Расіі.

Сапраўдны росквіт старабеларускай мовы адбываўся ў 15-16 ст у ВКЛ. У той час на старабеларускай мове выйшла некалькі рэдакцый Статута ВКЛ – нашай Канстытуцыі. І цяпер наша Канстытуцыя існуе на беларускай мове. Але цяпер гэта хутчэй нейкі сімвал дзяржаўнасці – што Канстытуцыя існуе на беларускай мове. А тады ніхто не думаў пра нейкі сімвалізм. Статут ВКЛ пісаўся на старабеларускай мове па той прычыне, што ўсе дзяржаўныя ўстановы карысталіся гэтай мовай, вялікакняжацкі род карыстаўся гэтай мовай, усе законы пісаліся і ствараліся на гэтай мове. Тады ў нас быў паўнавартасны перыяд нацыянальнага жыцця, калі мова была ва ўсіх сферах жыцця. Невыпадкова, што на пачатку 16 ст. у нас з’явілася нават друкаваная Біблія. І мы, беларусы, былі другім славянскім народам (першым былі чэхі) , які надрукаваў сваю Біблію.

“З важнымі падзеямі школы знаёмяць павярхоўна”

Мы ведаем, што нашым першадрукаром з’яўляецца Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка. У 2017 годзе мы як раз будзем адзначаць юбілей – 500-годзе з’яўлення першай кнігі Скарыны, кнігі Псалтыр. Нібыта гэта вядома людзям, нават школьнікам. Іншая справа, што з гэтай сапраўды выдатнай падзеяй для беларускай гісторыі і культуры нашы школы знаёмяць павярхоўна.

“Многім тады здавалася, што Беларусь назаўсёды стала часткай Польшчы”

Пасля росквіту, быў у нас перыяд вельмі няшчасны - пасля Люблінскай Уніі (1569г.), калі ВКЛ і Польшча аб’ядналіся ў адну дзяржаву. У 17-18 ст Беларусь перажывала перыяд нацыянальнага заняпаду, значна цяжэйшы за сённяшні ненармальны стан з беларускай мовай. Тады ў нас быў вельмі інтэнсіўны працэс распаўсюджвання польскай культуры і мовы. І гэты працэс быў агрэсіўны - ён не пакідаў месца для старабеларускай мовы, якая называлася рускай мовай, што таксама некаторых бянтэжыць. У 1696 годзе на ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў была прынята пастанова, якая заканадаўча забараняла выкарыстоўваць старабеларускую мову - з гэтага моманту беларуская мова спынілася ў сваім развіцці як літаратурня мова. Але гэты закон аб канчатковай забароне старабеларускай мовы быў вынікам папярэдняга стагоддзя яе выціснення з грамадскага жыцця. Пасля гэтага, можна сказаць, што Беларусь стала польскай правінцыяй. Усе пісьменныя людзі пісалі па-польску, усе атрымлівалі адукацыю па-польску, усе дзяржаўныя ўстановы працавалі па-польску. Пра Беларусь успаміналі як пра даўнейшае княства Літоўскае. Што гэта было нешта адметнае, не польскае. Але ўспаміналі як нешта гістарычнае, што гэта некалі такое было.

Славуты польскі паэт Адам Міцкевіч усклікаў некалі “О, Літво! Ойчызно моя!”. Але напісаў ён гэта не па-беларуску, а па-польску. І для яго гэта было абсалютна натуральна. Ён быў беларус па паходжанню, які цалкам і поўнасцю стаў чалавекам польскай культуры, таму справядліва, што Адам Міцкевіч лічыцца польскім паэтам.

“У складзе Расіі адпала забарона на беларускую мову”

Сітуацыя з беларускай мовай змянілася, калі беларускія землі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расіі - тады адпала дзяржаўная забарона на беларускую мову. У Расіі сталі глядзець на беларусаў, як на сваіх, памятаючы пра агульную Русь. І менавіта дзякуючы гэтаму факту і быў шанец для беларускай мовы адрадзіцца, бо калі б яна ўспрымалася як чужая, ніхто б не стаў спрыяць яе адраджэнню. Чужым было польскае.

Расійская ўлада была зацікаўлена, каб змянілася польская свядомасць беларускага народа, і ён адчуў сваю еднасць з рускай культурай. Былі створаны ўмовы, каб беларусы пераходзілі з польскай мовы на рускую. За некалькі дзесяцігоддзяў адукаваная частка беларускага насельніцтва і сапраўды перайшла з польскай на рускую мовы. Як прыклад: быў такі вядомы святар беларускі Плакід Янкоўскі, спачатку уніят, а пасля праваслаўны. Ён быў вядомым польскім пісьменнікам. Дык вось, ён за некалькі гадоў перайшоў на рускую мову. Але такі пераход быў магчымы толькі для людзей адукаваных. А большась людзей была не адукаваная зусім ці малаадукаваная – яны працягвалі выкарыстоўваць беларускую мову ў гаворцы. Такім чынам, дзякуючы таму, што большасць насельніцтва не атрымлівала адукацыі, беларуская мова працягвала жыць у народнай гаворцы.. Але адзінай літаратурнай беларускай мовы, дя якой дыялекты маглі б паступова набліжацца, не было. Па гэтай прычыне ў Беларусі гэтыя дыялекты вельмі розныя.

Як Праваслаўная Царква адраджала беларускую мову

У 19 ст. пачаўся працэс па стварэнню беларускай літаратурнай мовы. Вялікія крокі ў гэтым зрабіла Праваслаўная Царква. У 1840 г Свяцейшы Сінод выдаў і прыслаў на кожны беларускі прыход указ мітрапаліта літоўскага і віленскага Іосіфа Сямашкі аб тым, каб свяшчэннікі ў пропаведзях пераходзілі на беларускую мову. Але ў той час беларуская мова ўспрымалася як занадта простая, бо яшчэ ў 17 ст. яна прыпыніла сваё развіццё як літаратурная мова. А на дыялектах прапаведаваць святары не вельмі хацелі, таму яшчэ ў 1860-70 гады нават студэнты духоўнай семінарыі працягвалі размаўляць па-польску. Асноўная прычына, чаму Праваслаўная Царква выдала такі ўказ – малаадукаванасць народа, які кепска разумеў і польскую, і рускую мовы. Царква ж хацела, каб людзі разумелі пропаведзі. Гэты Указ 1840 года меў вялікае значэнне. Таму што: па-першае, многія свяшчэннікі загаварылі з народам па-беларуску, па-другое, вучоныя і гісторыкі, якія выраслі ў свядомасці беларускага народа, сталі цікавіцца беларускай мовай. Дзяржава гэтаму спрыяла. У 19 ст. быў шэраг вучоных, якія спрабавалі фарміраваць літаратурную беларускую мову: протаіерэй Іаан Грыгаровіч, які акрамя іншага склаў два слоўніка беларускай мовы; мовазнавец Іван Іванавіч Насовіч – склаў зборнік беларускага фальклора і “Словарь белорусского наречия”.

- Адкуль пайшла гаворка, што беларуская мова – дыялект рускай мовы?

- Справа ў тым, што ў 19 ст “наречиями” называлі і велікарускую (рускую) і маларускую (украінскую) мовы. Усе 3 народы – рускі, украінскі, беларускі – некалі складалі адзін народ і мелі агульную мову, таму ўсе гэтыя тры мовы часта лічылі дыялектамі адной старажытнай мовы. Такім чынам, лічылі, што беларуская мова – адзін з трох дыялектаў супольнай адзінай старажытнай мовы, не лепшы і не горшы за іншыя (рускую і украінскую мовы). У прадмове да кнігі І.Насовіча “Словарь белорусского наречия” сказана, што гэта “первый полный словарь одного из местных наречий Русского языка”

Прывяду яшчэ адзін прыклад: на працягу 19 ст ішоў пераклад Бібліі на рускую мову. Гэты быў вельмі складаны працэс: яго то дазвалялі, то забаранялі. У той час ішла палеміка: ці патрэбны гэты пераклад? Мітрапаліт Кіеўскі і Галіцкі Філарэт (Амфітэатраў) быў супраць перакладу Бібліі на рускую мову. Адзін з яго аргументаў быў такі: руская мова – адно з “наречий”, такім чынам, калі ёсць жаданне перакласці Біблію на велікарускае “наречие”, трэба перакласці яе і на маларускае (на украінскую мову) і на беларускае “наречие”. Але ён лічыў, што на “наречие” зусім не трэба перакладаць, дастаткова мець царкоўнаславянскі тэкст, агульны для ўсіх.

Але тое, што беларуская мова – дыялект сучаснай рускай мовы - так прымітыўна ў 19 ст. ніхто не лічыў. Па-першае, культурнае жыццё на беларускіх землях было больш старажытным, чым на расійскіх (калі браць агульна). Руская мова ўтварылася ад цэнтральна-рускіх дыялектаў, а іх цэнтрам з’яўлялася Масква. Тым часам першае ўпамінанне Масквы было толькі ў 13 ст, тады як Полацк і Тураў згадваліся на некалькі стагоддзяў раней.

Тых, хто сёння кажа, што беларуская мова – дыялект рускай, трэба запытаць, у чым прызнакі яе дыялектнасці? Асаблівасць дыялектаў – яны не маюць пісьменнасці і дзяржаўнага ўжывання. Але ў нас ёсць літаратурная беларуская мова, гэта відавочна – ёсць багатая беларуская літаратура, як арыгінальная, так і пераклады на беларускую мову, ёсць беларускія слоўнікі і граматыкі. Беларуская мова існуе, яна выкладаецца ў школах. Іншае пытанне, што беларуская мова не мае паўнавартаснага статуса ў дзяржаве, але патэнцыял яго мець у яе ёсць.

- Балюча некаторыя беларусы ўспрымаюць назву Беларусі па-руску “Белоруссия”…

- Я разумею, чаму яе так называюць, і нават поўнасцю з гэтым згодзен, - ветліва ўсміхаецца айцец Сергій. – Мы, беларусы, маем права мець назву сваёй краіны на сваёй мове: Беларусь - гэта назва па-беларуску, якая была заўжды, бо яшчэ Караткевіч пісаў: “Бог жыве на Беларусі”. Але ніякая краіна не мае права патрабаваць ад іншых краін называць яе на сваёй мове. Так немцы называюць сваю краіну Дойчланд (Deutschland), а палякі сваю – Польска (Polska), але мы кажам Германія и Польшча! Тады чаму мы патрабуем у іншых краін называць нас па-беларуску? Назву Беларусь з беларускай мовы кожны перакладае на сваю ўласную мову ў адпаведнасці з яе фанетычнымі нормамі.

- Але па-руску Беларусь мы, беларусы, таксама пішам БелАрусь…

- Але гэта не правільна! Незразумела, чаму беларускія чыноўнікі так пераклалі назву нашай краіны на рускую мову. Украінцы пішуць Білорусь, бо “белы” ў іх “білий”, а палякі па-польску кажуць Бялорусь (Białoruś), бо ў іх “белы” - “biały”. У Расіі нас называюць “Белоруссия” – гэта іх права. А пісаць Беларусь па-руску “Беларусь” – гэта непісьменна! Калі зрабіць марфемны разбор слова, то літара “а” – гэта спалучальная галосная. Але ў рускай мове няма спалучальнай галоснай “а”, ёсць толькі “о” і “е”. А ў нас атрымліваецца па-руску пішам “Беларусь”, але “белорусы”. Сталіца Расіі Масква, але яна на розных мовах па-рознаму гучыць – Москаў (англ. Moscow), Моску (франц. Moscou). Таксама і назва “Расія”: па-польску – Рос’я, па-англійску – Раша (Russia). І грамадзяне Расіі да гэтага ставяцца спакойна.

- Але папулярна думка, што калі нехта кажа “Белоруссия”, а не “Беларусь”, то ён набліжае яе да Расіі і нібы не паважае яе суверэнітэт…

- Гэта асацыяцыя абсалютна неправільная! Я таксама лічу правільным казаць Малдавія, а не Малдова, “на Украіне”, а не “у Украіне”, бо гэта ж бязглуздіцца! З-за палітычных перамен нельга парушаць правілаў мовы. Трэба мову не самім прыдумваць. А калі мы хочам правільна гаварыць і пісаць па-руску, то павінны вучыцца гаварыць і пісаць так, як па-руску гавораць і пішуць у Расіі. А ў Расіі нашу краіну называюць “Белоруссия”, так і мы павінны называць, калі размаўляем па-руску.

Чытайце і глядзіце таксама:

"Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне - мы страчваем часцінку сябе". На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун >>>

Протаіерэй Сергій Гардун: Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі >>>

/ sobor.by/

(просмотров 5928)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Интервью

9 ОКТЯБРЯ 2024
Предлагают стать крестным: согласиться или нет? Отвечает священник нашего храма
2 ОКТЯБРЯ 2024
«С женой и с детьми нужно дружить». Протоиерей Павел Кивович – о самом важном для каждого человека
9 СЕНТЯБРЯ 2024
"Люди хотят любви, но боятся взять на себя ответственность". Клирик прихода иконы "Всех скорбящих Радость" - в программе "Сила веры"
13 ИЮЛЯ 2024
В эфир вышла программа "Існасць" о минском приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
27 АПРЕЛЯ 2024
В программе «Прикосновение к свету» о Лазаревой субботе рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
30 МАРТА 2024
Интервью священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова (2-я часть)
24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
19 МАРТА 2024
Программа "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых награжденных - протоиерей Игорь Коростелев
14 МАРТА 2024
26 января в эфир на телеканале "Беларусь 3" вышла программа "СИЛА ВЕРЫ", посвященная знакомству с Минским приходом храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
  Церковь и общество

6 ДЕКАБРЯ 2024
Приход иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» посетили учащиеся школы №140
5 ДЕКАБРЯ 2024
Начался четвертый этап «Музыкальный фестиваль семьи вместе» семейного проекта
3 ДЕКАБРЯ 2024
Конкурс просветительских видеороликов приглашает участников
3 ДЕКАБРЯ 2024
Знакомство с приходом: протоиерей Игорь Коростелев провел экскурсию для студентов БГТУ
2 ДЕКАБРЯ 2024
Меню Рождественского поста: что приготовить
1 ДЕКАБРЯ 2024
Состоялось заседание Координационного совета по библиотечной деятельности при Синодальном отделе Белорусской Православной Церкви по катехизации
30 НОЯБРЯ 2024
ТВ "Союз". В приходе иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" чествовали победителей республиканских конкурсов «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания» и «Свет милосердия»
30 НОЯБРЯ 2024
5 декабря состоится Форум волонтёров Минской епархии Белорусской Православной Церкви
30 НОЯБРЯ 2024
2 декабря в 13-30 Культурно-спортивный центр УП «Минское отделениеБелорусской железной дороги» (ул. Чкалова, 7) распахнет свои двери дляучастников и гостей праздника «Творчество рождает радость»
28 НОЯБРЯ 2024
Начало приема работ на Международный конкурс творческих литературных и исследовательских работ «Духовный свет»
27 НОЯБРЯ 2024
ТВ " Союз". В Минске проходит выставка международного проекта "Русская Атлантида" «Пейзажи памяти»
27 НОЯБРЯ 2024
28 ноября в Минске откроются X Белорусские образовательные Рождественские чтения «80-летие Великой Победы: память и духовный опыт поколений. К 25-летию Союзного государства»
Новости
Архив новостей :