BEL ENG DEU FRA



Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі: Хочаце мудрасці? Чытайце «Новую зямлю»

 
 
  
20 НОЯБРЯ 2018 (Вторник) 11:57:40
"Хочаце мудрасці? Чытайце "Новую зямлю", — раіць архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан. Яго называюць "місіянерам роднай мовы" і ведаюць як выдатнага знаўцу творчасці Якуба Коласа. Карэспандэнты "Звязды" адправіліся разам з уладыкам на яго малую радзіму, у вёску Карзуны (Чэрвеньскі раён). Гутарка, вядома, пайшла пра спадчыну беларусаў, якую немагчыма ўявіць без веры ў Бога і літаратуры.

Усяго 20 кіламетраў на ўсход ад мітуслівага шумнага Мінска — і трапляеш у іншы свет: вуліцы без асфальту, на драўляным плоце ляніва пазяхае шэры кот, а на лаўках сядзяць бабулі ў хустках.

— Вось яны, мае дарагія Карзуны. Складана паверыць, што раней навокал балоты былі, туманамі прыкрытыя. Добра помню, як жанчыны па журавіны хадзілі... Але правялі меліярацыю. Бачыце, якія роўныя палі цяпер. У добрае надвор'е адсюль нават Нацыянальны аэрапорт відаць, да яго кіламетраў 25, — з ледзь заўважнай ноткай суму кажа ўладыка Сцяфан, акідваючы позіркам невялікую вёску.

Мы стаім у самым цэнтры Карзуноў — на месцы, дзе калісь знаходзілася пачатковая школа, у якую хадзіў наш герой. Цяпер тут зіхацяць крыжы невялікай капліцы ў гонар Аўгустоўскай іконы Божай Маці. Зазірнуўшы ўнутр, разумееш, што гэта не зусім каплічка, а своеасаблівая "царква-помнік": ёсць алтар з іканастасам, на сценах — гранітныя дошкі з імёнамі вяскоўцаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

— Палова з гэтых людзей — мае сваякі, я быў абавязаны ўвекавечыць іх памяць. Дарэчы, загінулі нашыя мужыкі і хлопцы ў баях пад польскім горадам Аўгуставам. Менавіта там, дзе ў Першую сусветную Божая Маці з'явілася перад салдатамі рускай арміі. Таму і капліцу ў гонар Аўгустоўскай іконы асвяцілі.

Пакуль ідзём ад цэнтра да хаты, архіерэй прыгадвае, як раней тая ці іншая карзуноўская вуліца ў народзе называлася, вітаецца з землякамі. Ён тут свой чалавек, хоць і не жыве ў вёсцы з пачатку 70-х гадоў.

Акуратны дом на два пакоі сустракае цяплом. На печы — "хатні музей". Старадаўні прас, верацяно і іншыя рэчы, якіх у сучасным побыце не сустрэнеш. Падаконнік упрыгожвае талерка з выявай Якуба Коласа, тут жа ляжаць яго кнігі. Чапляецца позірк за бялюткія ручнікі з чырвонай вышыўкай і карункамі, даматканы абрус. "Бабуліныя", — не без гонару заўважае ўладыка. На сцяне два чорна-белыя партрэты: мужчына ў гальштуку і жанчына ў традыцыйным строі. Бацькі?

— Дзед Васіль і баба Агапа. Ім гэты дом і належаў. Дзядулю я не помню, ён загінуў у 44-м, але пакінуў мне спадчыну, — архіерэй дастае "дзедаву бухгалтарскую папку".

Сярод папяровага багацця пасведчанні аб заканчэнні школы і заключэнні шлюбу, працоўныя справаздачы, пісаныя на пачатку 30-х гадоў тарашкевіцай, падзякі ад студэнтаў-практыкантаў, пажоўклыя групавыя фотакарткі, газета з навіной пра крушэнне судна, на якім служыў дзедаў брат, лісты з фронту. Усё дорага ўнуку.

— "Калі дадому не вярнуся, зрабіце каля хаты клумбу з маімі любімымі кветкамі. Ці не рабіце..." — зачытвае ўладыка радкі адной з апошніх вестак. — Дзед Васіль вельмі любіў браткі. Зірніце на ягоны партрэт: ён якраз упрыгожаны гэтымі засушанымі кветкамі.

Чалавек ад зямлі

Свецкае імя архіепіскапа Сцяфана — Ігар Корзун. Род ягоны — сялянскі, на Чэрвеньскай зямлі вядомы з канца XVІІІ стагоддзя.

— Мы людзі простыя, вясковыя. Хаця да вучобы здольныя. Той жа дзед бухгалтарам стаў. І мне хацелася вучыцца. Раней дзеці ішлі ў школу ў сем гадоў, але я, узяўшы сшытак з алоўкам, прыйшоў у першы клас на год раней. "Не дарос яшчэ", — астудзілі запал настаўнікі і адправілі дамоў. Словамі не перадаць, як я тады галасіў! — з усмешкай прыгадвае суразмоўнік. — Пасля школы, доўга не думаючы, паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум. Здавалася, жыццёвы шлях вызначаны — буду аграномам.

Калі ва ўладыкі запытацца, як ён прыйшоў да веры, абавязкова пачуеш жартаўлівы адказ: "Да манаства пачаў рыхтавацца ў арміі. Тры гады правёў сярод туркменскіх пустынь".

— Служыць было цікава. Першы год давялося быць страявым салдатам у войсках супрацьпаветранай абароны, а пасля мяне прызначылі старшым важатым службовых сабак, вартаваць пазіцыю нашай часці. Усяго багацця — сем худзенькіх свінак, хоць рэбры пералічвай. Аднойчы азербайджанец, што іх даглядаў, захварэў. Суткі вайсковая скацінка стаяла галодная. А раніцай мне, як вясковаму хлопцу, далі каманду — карміць парсючкоў. Пакуль я служыў, статак вырас да сямі дзясяткаў ладных свіней. Ніколі не забуду, як генералы, перш чым правяраць пазіцыі, заходзілі палюбавацца на свінаферму.

Пасля службы малады аграном вярнуўся на радзіму. Працаваў на зямлі, як і ягоныя продкі, але жаданне звязаць лёс са служэннем Богу не пакідала. Употайкі ездзіў у мінскія храмы.

— Калі дома даведаліся, што я падаў дакументы ў духоўную семінарыю, увесь раён падняўся: выклікаў сакратар райкама партыі, у міліцыю забралі і нават хацелі адправіць на вайсковыя зборы. "Такі чалавек, аграном добры, і вучыцца на папа задумаў!" Але з Божай дапамогай і падтрымкай сям'і абышоў усе перашкоды. Праўда, у дарозе да Масквы баяўся прыпынкаў: думаў, вось-вось нехта зойдзе ў вагон, возьмуць мяне пад рукі і здымуць з цягніка. Калі адвучыўся і прыехаў у Мінск, у мяне запытваліся, хто рыхтаваў да паступлення ў семінарыю. Я, канешне, імёны святароў, з якімі быў знаёмы, не назваў. Выкруціўся так: "У кнігарні на праспекце вялізны аддзел атэістычнай літаратуры, кніг там ад падлогі да самае столі. Уважліва чытаў іх і ўсяму неабходнаму навучыўся".

Мова. Колас. Палессе

У доме нумар 5 па вуліцы Акадэмічнай у Мінску архіерэя Сцяфана ведаюць добра. Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа ён часта наведвае, там нават народ збіраецца, каб яго паслухаць. У 2016 годзе на Каляды ўладыка прывёз у музей незвычайны падарунак — "Новую зямлю", "выдадзеную" ў адзіным экзэмпляры. Супрацоўнікі хацелі пагартаць старонкі кнігі, ды дзе там — яна аказалася тортам! Высветлілася, што ў 1938-м, калі Якуб Колас і яго жонка адзначалі 25-годдзе шлюбу, дзеці таксама падарылі ім торт у форме кніжкі. Супадзенне здзівіла і архіерэя, і ўсіх прысутных.

"Місіянерам роднай мовы" ўладыку Сцяфана ўпершыню назвалі на адной з музейных сустрэч і, што называецца, прыляпілася.

— Гэта ўсё жарты, канешне. Нічога выключнага я ў гэтым не бачу. Як бацькі мяне навучылі, так і гавару. А чаго саромецца? Паспрыяла і беларускамоўная школа. Дагэтуль памятаю напеўнае маўленне сваіх настаўніц Таццяны Васілеўны Сакаловай і Марыі Арцёмаўны Бурак. Сядзеў на занятках і заслухваўся.

— А ў семінарыі Вам беларускае маўленне не перашкаджала?

— Там вучылася шмат нашых хлопцаў, з імі размаўляў па-беларуску. А вось на занятках па царкоўнаславянскай мове, вядома, прыходзілася ўвесь час за сваім языком сачыць. Паспрабуй "акні" — экзамен не здасі!

— Адкуль узялася любоў да творчасці народнага песняра?

— А як яго можна не любіць? Вершы, паэмы лёгкай мовай напісаныя, добра запамінаюцца. "Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому..." — кожнаму са школы вядомыя. Ён пісаў пра тое, што блізка кожнаму беларусу. Да таго ж быў з нашых, вясковых. Праваслаўны. За ўсё гэта Колас мне і спадабаўся.

— Калі б з'явілася магчымасць задаць пытанне паэту...

— Мяне цікавіць духоўны бок яго жыцця. Селяніна без веры ўявіць немагчыма, а ён быў з сялян. "Без Бога — не да парога" — кажуць у народзе. І калі ў першых творах мы гэта добра адчуваем, то пазней пад ціскам савецкай атэістычнай рэчаіснасці, Якубу Коласу прыйшлося гэта хаваць. Цікава мне, якой была вучоба ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Да таго ж у жонкі ён узяў дачку псаломшчыка.

— Пэўна, вы ўсе коласаўскія мясціны аб'ездзілі?

— А як жа! Дарэчы, значная іх частка да Пінска-Лунінецкай епархіі адносіцца. Люсіна, Лунінец і Пінкавічы — малады Якуб Колас працаваў настаўнікам на Палессі і пакінуў свой след.

— Ён сваё бачанне палешукоў паказаў у трылогіі "На ростанях". А да якіх высноў за 28 гадоў службы на Палессі прыйшлі вы?

— Цікавы народ палешукі. Як палюбяць, дык назаўсёды. Але калі не спадабаешся ім, то ўцякай на ўсе чатыры бакі! Яшчэ адна важная рыса мясцовага люду — мала ядуць, але такія працавітыя. Была ў маім жыцці адна гісторыя, звязаная з іх цягай да зямлі. Запрасілі мяне неяк на прастольнае свята ў Свята-Мікалаеўскую царкву ў Кажан-Гарадок. Канец мая, горача на дварэ, пчолкі ў садах гудуць. Перад службай заставалася крыху часу. Думаю, перш чым зайсці ў храм, дай прайдуся па ваколіцах. Сцежка прывяла мяне да поля. На ім жанчыны буракі палолі. "Добры дзень! — кажу. — Бог вам у помач! Але ж сёння свята, Мікола. Вы сваю справу пакіньце, ідзіце ў царкву памаліцеся". І пайшоў далей. Назад з прагулкі вяртаўся праз гэтае ж поле, аднак жанчын там не ўбачыў, іх быццам карова злізнула. Добра, думаю, паслухаліся. Стаў правіць службу і чую шэпт за спінаю. Прыслухаўся, а ў народзе чуткі ідуць, што сам святы Мікола з'явіўся і жанчын з поля прагнаў. Ох, і смяяўся я тады! Пераканаць жанчын у тым, што гэта я па полі хадзіў, не атрымалася. Там і цяпер многія думаюць, што да іх святы прыходзіў.

Для паэта і яго "зорачкі"

Сёння на званіцы Свята-Варварынскага сабора ў Пінску можна ўбачыць шыльду, якая нагадвае аб вянчанні Якуба Коласа з Марыяй Каменскай. З'явілася яна не так даўно — у 2015 годзе.

— Кожная нацыя мае герояў, якія рабілі ўсё магчымае для станаўлення свайго народа. У рускіх — Аляксандр Пушкін, ва ўкраінцаў — Тарас Шаўчэнка, а ў нас — Якуб Колас. Палешукі могуць ганарыцца тым, што народны пясняр пэўны час жыў на іх зямлі, — лічыць уладыка Сцяфан. — На маскоўскім храме Ушэсця Гасподня даўно вісіць шыльда ў памяць аб вянчанні Пушкіна з Наталляй Ганчаровай. Вось я і падумаў: а чым Пінск горшы за Маскву? Таксама сталіца, толькі палеская. Захацелася, каб і пра вянчанне нашага класіка ведалі. Так у нас шыльда і з'явілася.

Цікава, што ў Пінску Колас не проста павянчаўся з Марыяй Дзмітрыеўнай. Менавіта тут яны пазнаёміліся, разгортвалася гісторыя іх кахання. Марыя была першай прыгажуняй на настаўніцкіх курсах, якія вёў Канстанцін Міхайлавіч. Не заўважыць яе было немагчыма. Малады пісьменнік праводзіў дзяўчыну дадому, прысвячаў вершы, але прапанову ажаніцца... зрабіла сама Каменская!

У дзённіках і лістах Якуб Колас называў сваю жонку не толькі каханай, але і "добрай дружачкай", "зоркай", "святыняй". На схіле дзён ён напіша: "Такія жанчыны, як яна, пападаюцца не часцей, як адна на 10 000 жанчын. На маёй дарозе траплялася многа прыгожых дзяўчат і маладзіц. Шмат кім з іх я глыбока захапляўся, але перад Марыяй Дзмітрыеўнай я быў чысты. Скажу болей (а Ваша справа — паверыць ці не паверыць): і да жаніцьбы, і пасля жаніцьбы я ніколі не здрадзіў сваёй жонцы..."

Ганна КУРАК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

***

Сябры, так склалася, што як раз зараз на Радыёкультура ідзе чытанне паэмы Якуба Коласа "Новая зямля".  Паслухаць яе ў выкананні народных артыстаў Беларусі можна тут (клікайце на Аўдыя, што справа ад фота дзяўчынкі з кніжкай): http://radiokultura.by/be/peredacha/radyyobibliyateka

zviazda.by / sobor.by/

(просмотров 2581)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Интервью

24 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения «СИЛА ВЕРЫ» взяла интервью у священника прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерея Виктора Мельникова
19 МАРТА 2024
Программа "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых награжденных - протоиерей Игорь Коростелев
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
16 СЕНТЯБРЯ 2023
Очередной выпуск программы «Сила веры» посвящён приходу иконы «Всех скорбящих Радость»
23 АВГУСТА 2023
Продолжение интервью протоиерея Игоря Коростелева смотрите в программе «Сiла веры», посвященной 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
10 АПРЕЛЯ 2023
В программе «Прикосновение к свету» на телеканале СТВ вышло интервью с регентом Ольгой Янум
6 АПРЕЛЯ 2023
Церковная музыка - это, наверное, это самый прямой и короткий путь для детей к Богу: регент детско-юношеского хора «Встреча» Людмила Литошик
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
28 ЯНВАРЯ 2023
Смотрите программу «Сiла веры», посвященную 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
26 НОЯБРЯ 2022
К 30-летию праздничного хора прихода иконы «Всех скорбящих Радость» - программа «Свет души»
23 НОЯБРЯ 2022
Интервью с протоиереем Игорем Коростелевым, настоятелем Радосте-Скорбященского прихода-юбиляра, слушайте в программе «Свет души»
  Церковь и общество

28 МАРТА 2024
Клирик прихода иконы "Всех скорбящих Радость" провел миссионерскую встречу с детьми
28 МАРТА 2024
ТВ "Союз". В галерее им. М. Савицкого во дни Великого поста работает выставка древнебелорусского сакрального искусства «33 ступени»
27 МАРТА 2024
Помолиться о грехе детоубийства: с 28 марта по 3 апреля в приходе иконы «Всех скорбящих Радость» города Минска будет пребывать чудотворная икона
23 МАРТА 2024
Митрополит Вениамин совершил заупокойную литию на месте погребения Первого Патриаршего Экзарха всея Беларуси Митрополита Филарета
22 МАРТА 2024
Великий канон Андрея Критского. Четверг
20 МАРТА 2024
Великий канон Андрея Критского. Среда
19 МАРТА 2024
«С чего начинается Родина» - диалоговая площадка в гимназии №27
19 МАРТА 2024
Великий канон Андрея Критского. Вторник
18 МАРТА 2024
Протоиерей Игорь Коростелев с клириками приняли участие в чине прощения в Свято-Духовом кафедральном соборе
17 МАРТА 2024
Прощеное воскресенье: простить и испросить прощения
16 МАРТА 2024
О раскаянии без покаяния, или почему так важно уметь прощать себя
16 МАРТА 2024
Анонс трансляции: богослужения прощеного воскресенья
Новости
Архив новостей :