BEL ENG DEU FRA



23 снежня ў бібліятэцы НАН Беларусі - лекцыя “Традиции Рождества”, а 27 снежня - майстар-клас “Святочная эка-майстэрня”

 
 
  
22 ДЕКАБРЯ 2016 (Четверг) 11:28:35
23 і 27 снежня 2016 года Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае ўсіх акунуцца ў атмасферу перадкалядных дзён і прапануе цыкл святочных мерапрыемстваў “Учора звячора засвяціла зора”.

23 снежня:

16.00 – бібліятэка запрашае на адкрыццё ў холле 1 паверха выставы выданняў з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў “Учора звячора засвяціла зора”. На выстаўцы будуць прадстаўлены: падборка хрысціянскіх календароў 18–20 стагоддзяў, перадкалядныя нумары беларускіх газет і часопісаў першай паловы ХХ стагоддзя з віншаваннямі і святочнымі творамі, унікальная газета–"аднаднёўка" 1926 года "Калядны звон", Бібліі розных краін свету. Таксама наведнікі змогуць пабачыць адлюстраванне сюжэту Божага нараджэння ў кніжных гравюрах і іконах.

18.00–19.45 – адбудзецца лекцыя “Традиции Рождества” з удзелам пратаіерэя храма Опцінскіх Старцаў, выкладчыка БДПУ імя М.Танка Аляксандра Альбертавіча Шымбалёва (інфармацыйна-выставачны цэнтр, п. 110).

У гэты ж вечар прапануем вашай увазе выставу рэлігійна-філасофскай літаратуры “…И не погаснет то, что раз в душе зажглось”. Для тых, каго цікавіць тэма духоўных пошукаў прапануем сузор’е мысліцеляў, прысвяціўшых свае працы праблемам касмічнага быцця і чалавека, як яго цэнтральнага звяна.

Ад жанру каляднай аповесці заўсёды чакаюць асаблівых цудаў, якія маглі б адбыцца толькі напярэдадні вялікага свята. Усе самыя папулярныя і кранальныя гісторыі вы знойдзеце на нашай выставе “Рождественские чудеса в художественной литературе для детей любого возраста”.

Добрыя справы можна будзе зрабіць у ходзе дабрачыннай акцыі “Падары кнігу, падары радасць!”, якая накіравана на дапамогу беларускім хоспісам. Калі ў вас ёсць добрая кніга для дзяцей ці дарослых (новая ці ў добрым стане), якую вы можаце ахвяраваць тым, хто мае ў ёй патрэбу, прыносьце, калі ласка!

Выставы, а таксама і акцыя будуць дзейнічаць на працягу ўсяго святочнага перыяду, аж да старога Новага года.

27 снежня:

11.30–13.00 – для дарослых і дзяцей будзе працаваць “Святочная эка-майстэрня”. Вы даведаецеся, як зрабіць прыгожыя падарункі і калядны дэкор з падручных матэрыялаў (Экалагічны інфармацыйны цэнтр “Эка-Інфа”, п. 501).

Далучайцеся! І няхай цуды ў вашым жыцці абавязкова здараюцца!

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Сурганава, 15 (ст.м. “Акадэмія навук”).

Кантактная інфармацыя: (+37529) 616 50 71 Аліна Уладзіміраўна Шкутава

Група укантакце / sobor.by/

(просмотров 2867)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Церковь и общество

9 МАЯ 2024
Белорусские казаки возложили венок к монументу Победы в городе Минске
7 МАЯ 2024
В Минске проходит Пасхальная звонильная неделя
6 МАЯ 2024
ТВ "Союз. Студенты БГУИРа принимают участие в республиканском конкурсе социальных молодежных проектов
5 МАЯ 2024
ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! ХРИСТОС ВОСКРЕСЕ! Православные верующие празднуют Пасху
5 МАЯ 2024
ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ МИТРОПОЛИТА МИНСКОГО И ЗАСЛАВСКОГО ВЕНИАМИНА, ПАТРИАРШЕГО ЭКЗАРХА ВСЕЯ БЕЛАРУСИ, АРХИПАСТЫРЯМ, СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЯМ, МОНАШЕСТВУЮЩИМ И ВСЕМ ВЕРНЫМ ЧАДАМ БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ
5 МАЯ 2024
В Неделю Святой Пасхи Патриарший Экзарх всея Беларуси совершил Пасхальную вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска
4 МАЯ 2024
"Все по молитвам дается, только стараться надо". Простыми словами о главном: интервью с мастером-резчиком Алексеем Хацкевичем
4 МАЯ 2024
В Великую субботу православные готовятся к Пасхе. Репортаж телеканала "Беларусь 1"
4 МАЯ 2024
МВД Беларуси примет дополнительные меры безопасности во время Пасхи
4 МАЯ 2024
В Иерусалиме сошел Благодатный огонь
2 МАЯ 2024
Календарь событий и дат в Белорусской Православной Церкви: май 2024 года
1 МАЯ 2024
Сегодня Великая Среда Страстной седмицы
Новости
Архив новостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.