Брацтва Уладзіміра Хіраска са спектаклем і гульнямі наведала інтэрнат у Чэхаўшчыне

  
19 ЯНВАРЯ 2016 (Вторник) 15:29:57
У апошні дзень святак, у сонечную і марозную нядзелю, 17 студзеня, моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска накіравалася з падарункамі і сваім новым спектаклем па твору Чарльза Дзікенса ў Чэхаўшчыну – да дзяцей з мясцовай дапаможнай школы-інтэрната.

Прыезд братчыкаў для малых з інтэрната заўжды святочная падзея. Гасцей з Мінска яны чакаюць увесь год. Пачуўшы вуркатанне аўтобуса і ўбачыўшы знаёмыя твары, шчаслівыя падлеткі высыпалі на двор дапамагаць братчыкам разгружаць дэкарацыі і падарункі.

Акцёры з ліку братчыкаў хутка прыстасаваліся да новых умоваў, пераапрануліся і ўсталявалі дэкарацыі. Калі зала напоўнілася дзецьмі, на сцэну падняўся кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч. Падрабязна і жывенька ён распавёў прыстутным гісторыю Нараджэння Хрыстова, папярэдзіўшы дзяцей слухаць уважліва – на прыканцы дня малых чакала віктарына па агучанай тэме з падарункамі за правільны адказ.

Расповяд пра Хрыстова Нараджэнне не толькі прасвяціў падлеткаў, але і падрыхтаваў да знаёмства са спектаклем брацтва па твору Чарльза Дзікенса. Гэта драматычная гісторыя ўзлаванага на ўвесь свет Скруджа, які на схіле гадоў разумее, што страціў любімых і змарнаваў час свайго жыцця ў шалёнай пагоні за грашыма. Шчырае пакаянне напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова даруе яму магчымасць змяніцца і ўратаваць душу…

Спектакль у братчыкаў атрымаўся светлы і глыбокі па зместу – яго варта паглядзець кожнаму. Ён пакідае надзею, узмацняе веру, даруе радасць, што мы яшчэ жывыя і здольныя быць сатворцамі свайго лёсу… Дзеці глядзелі яго з захапленнем. Нават тыя, хто балбатаў, хутка прыціхлі і ўважліва сачылі за развіццём падзей. Акцёры сыходзілі пад шквал апладысментаў.

Падсілкаваўшыся абедам, валанцёры разам з дзецьмі рушылі на двор. Бліскучы снег, вялізныя сумёты, яскравая сонейка і бясконцае сіняе неба – здаецца, сама прырода вітала дружную кампанію і разам з ёй радавалася жыццю. На свежым паветры малыя прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах – бегалі навыперадкі на адной лыжы, перацягвалі адзін аднаго на веніку – весяліліся ад душы. Нават калі падрыхтаваныя гульні скончыліся і вызначылася каманда пераможцаў дзетвара яшчэ доўга кідалася снежкамі і валялася ў пушыстым снезе.

Зацягнуць у інтэрнат малых удалося толькі запрашэннем на святочны стол з салодкімі прысмакамі, якія прывезлі братчыкі. Аднавіўшы сілы, усе з запалам пакінулі іх на “танцполе” – пад завадную музыку народаў свету дзеці разам з мінчукамі весела танцавалі армянскія, грэчаскія і славянскія танцы, шчасліва смяяліся ды абдымаліся. Пад занавес выйшаў Дзед Мароз з падарункамі. Кожны атрымаў ад яго асабісты гасцінец, сярод якіх былі кніжкі на розныя тэмы ( "Сонца", "Рыбы", "Чалавечае цела", "Жывёлы" і гд), сшыткі ды альбомы для малявання, алоўкі і нататнікі, шампуні, шкарпэткі і гд.

Ад’язджалі братчыкі, калі на небе ўжо свяцілі зоркі. Падлеткі, не звяртаючы ўвагу на мароз, ступалі ў цемры па скрыпучым снезе, шчыра дзякавалі і запытвалі “калі вы зноў прыедзеце?”. З вокнаў інтэрната глядзелі –блішчэлі дзсяткі шчаслівых вочак...

- Нешта дакладна спланаваць, калі едзеш у дзіцячы дом, немагчыма. Усё адбываецца, як абываецца, але заўсёды – добра. Так і зараз - дзякуючы цудоўнай гульні артыстаў, цудоўнаму надвор’ю і дзейнасці тых, хто паехаў з намі, усё атрымалася. Калі бачыш поўныя падзякі вочы малых, не хочацца з’язджаць, - дзеліцца ўражаннямі кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч. - Дзякуй усім ахвяравальнікам, якія дапамаглі набыць дзецям падарункі. Асаблівая падзяка мінскай ГУА “Гімназія № 192” і яе дырэктару Пазняковай Ірыне Уладзіміраўне!

Тым часам па прыездзе ў Мінск а восьмай гадзіне вечара прыгоды братчыкаў не скончыліся. Натхнёныя дзецьмі на добрыя справы, поўныя жадання дзяліцца любоўю і радасцю з усім светам, у апошнія гадзіны святкаў яны, падсілкаваўшыся гарбатай з печывам, выйшлі на вуліцы Мiнска - калядаваць і несці жыхарам сталіцы святочную вестку: "Хрыстос Нарадзіўся – Бог Увасабіўся!"

/ sobor.by/

(просмотров 4831)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021 (Пон
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021 (Пят
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021 (Сре
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
17 МАРТА 2021 (Сре
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
10 МАРТА 2021 (Сре
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020 (Че
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020 (Среда
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019 (Вторн
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019 (Понед
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019 (Поне
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019 (Суббо
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019 (Понеде
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Братство Сщмч. Владимира Хираско

24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
30 ОКТЯБРЯ 2025 (Четве
27 октября братство священномученика Владимира Хираско отпраздновало "свой" день
28 ОКТЯБРЯ 2025 (Вторн
Братство священномученика Владимира Хираско совершило паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский монастырь
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Паломничество в Свято-Елисеевский Лавришевский мужской монастырь - приглашаются все желающие
6 ОКТЯБРЯ 2025 (Понед
Вечером 6 октября братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих на литературный вечер
4 СЕНТЯБРЯ 2025 (Четвер
Минское братство сщмч. Владимира Хираско приглашает всех желающих в свои ряды
4 АВГУСТА 2025 (Понед
4 августа, вечером, братство сщмч. Владимира Хираско приглашает на просмотр фильма «Дом Давида»
6 ИЮЛЯ 2025 (Во
7 июля братство Владимира Хираско организует литературный вечер и приглашает всех желающих
30 ИЮНЯ 2025 (По
Сегодня в братстве - просмотр и обсуждение фильма
23 ИЮНЯ 2025 (По
23 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на беседу «Апостол Павел»
16 ИЮНЯ 2025 (По
16 июня братство священномученика Владимира Хираско приглашает на квиз
9 ИЮНЯ 2025 (По
Братство прихода иконы Божией Матери приглашает на беседу, посвященную празднику Святой Троицы
  Приход Всех Скорбящих Радость

4 ДЕКАБРЯ 2025 (Четве
Введение во храм Пресвятой Богородицы. Проповедь епископа Несвижского Авксентия
3 ДЕКАБРЯ 2025 (Среда
ТВ "Союз". В Минске назвали победителей XII Международного фестиваля социальной рекламы в защиту жизни и семьи «Ладошка»
30 НОЯБРЯ 2025 (Воск
Притча о безумном богаче. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева
29 НОЯБРЯ 2025 (Субб
Клирик прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» провел беседу для учащихся СШ № 179 города Минска
28 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
ТВ "Союз". Территория прихода храма "Всех скорбящих Радость" в Минске в ближайшие годы значительно преобразится
28 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
С инновационной Концепцией развития взрослых с особенностями психофизического развития Социальных мастерских ознакомились российские и белорусские специалисты
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
В канун Собора Архистратига Михаила и прочих Небесных Сил бесплотных Патриарший Экзарх совершил всенощное бдение в храме святого Архангела Михаила города Минска
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
24 ноября приходское братство приглашает на братскую встречу
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
В нашем приходе проходит набор учащихся в кружок развития познавательных и творческих способностей
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
Кто ближний мой? Проповедь епископа Несвижского Авксентия
24 НОЯБРЯ 2025 (Поне
Расписание богослужений в нашем храме с 24 по 30 ноября
21 НОЯБРЯ 2025 (Пятн
ТВ "Союз". В Минске состоялся открытый форум в защиту жизни детей до рождения "Да! Будет жизнь!"

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004 - 2025.