Праграма “Святло душы” пачынае цыкл перадач “Па шляху 28-й духоўна–асветніцкай эскпедыцыі “Дарога да святынь”
4 АПРЕЛЯ 2022 (Понедельник) 15:06:58 Мінск - веска Арабаўшчына - Святое Поле - аграгарадок Агарэвічы - ўрочышча Ізбійскі Бор. Па святых куточках Міншчыны і палесскага краю прайшоў шлях 28-й навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святынь”.Кожны год яна выпраўляецца ад мінскага Свята-Духава сабора. У алтары гарыць Незгасная Лампада Благадатнага Агню, што сыходзіць у Вялікую Суботу ў Іерусаліме. Ад яе запальваецца Лампада экспедыцыі, якая множыць Святое Святло ў храмах і дамах, школах і бальніцах, на месцах былых баеў. Па традыцыі шлях пачынаецца ад мінскага кафедральнага Свята- Духава сабора. Экспедыцыя адбываецца дзякуючы падтрымцы Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі і Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, ад імя якога нас вітаў Аляксандр Аляксеевіч Румак. Прымаем благаслаўленне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Першы прыпынак пад Баранавічамі, у полі ля вескі Арабаўшчына. 23 мая 1996 года тут загінуў першы Герой Беларусі Уладзімір Карват. Яго самалет загарэўся, выконваючы планавы начны палет, і мужны летчык адвеў яго ад жылых дамоў. На месцы гібелі ўдзячныя людзі паставілі помнік, часткай якога стала крыло самалета з яго нумарам баявой машыны- 29. Кожны год, у памятную дату, сюды прыходзяць жыхары навакольных весак, родныя героя і яго баявыя сябры з баранавіцкай авіябазы. Да помніка нас суправаджаюць Мікалай Уладзіміравіч Грыбаў - старшыня Сталовіцкага сельскага савета і Міхаіл Мікалаевіч Барысевіч- намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама. Разам з намі жыхары бліжэйшых весак. Духаўнік экспедыцыі святар Аляксандр Пачопка пачынае жалобны малебен. Наступны прыпынак на Святым Полі ля вескі Загор”е. Кожны год экспедыцыя наведвае гэтую мясціну, бо яна спазнала шмат войнаў, і зямля прыняла шмат чалавечых жыццяў. У Першую сусветную тут на тры гады затрымалася лінія фронту. Магчыма хтосьці з салдат меў пры сабе благаслаўленне - невялічкую ікону Пакрова Божай Маці, і загінуў разам з ею. Праз шмат гадоў яна трапіла ў коўш экскаватара, які чэрпаў астанкі праху людскога, пры будаўніцтве шасейнай дарогі Брэст-Масква, і страх Божы прымусіў будаўнікоў спыніць работу. Ікона ахоўвала сон загінуўшых на Святым Полі, а цяпер стала пуцяводным абразам экспедыцыі і праслаўлена як Загор”е - Сталовіцкая ікона. З ей мы заўседы на нашым місіянерскім шляху, а напарэдадні экспедыцыі ў яе гонар быў асвечаны храм у Мінску, які стаў прытулкам людзей са слабым зрокам. На Святым Полі, ля капліцы Іаана Прадтцечы, нас сустракае яе настаяцель айцец Федар. Ад імя экспедыцыі месцічаў вітае айцец Аляксандр Пачопка. Хлеб ды соль прымае заснавальніца экспедыцыі паэтка Ніна Загорская. Цяпер яна манашка Кіра, але заўсёды з намі на місіянерскім шляху. Служыцца памінальная ліція. Зноў у дарозе... Пад Ляхавічамі веска з адметнай назвай- Літва. Тут таксама сляды баеў Першай сусветнай вайны і воінскія пахаванні. Спыняемся ля святой крыніцы, каб напіцца чысцюткай вады. А хутка сустракае край палескі. Нас гасцінна сустракае Віктар Міхайлавіч Супрун- загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама. Ля шашы турыстычная карта з адметнымі мясцінамі краю. Адсюль, з вескі Вялікія Круговічы, родам удзельнік экспедыцыі Анатоль Трафімчык -супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук, таму размова і пра гісторыю мясціны, і пра адметныя палескія дыялекты. На ўскраіне аграгарадка Агарэвічы сустракаюць месцічы з харугвамі, іконамі. Са Святым Агнем ідзем да тутэйшай царквы ў гонар святога князя Уладзіміра. Бабулькі кажуць, храм будавалі больш за дзесяць гадоў, у ім гучаць прывітальныя словы настаяцеля айца Аляксандра Лемязы. Ля кожнага храма, які наведваем, закладаецца сад малітвы. Разам з намі настаяцель храма айцец Аляксандр клапоціцца аб пасадцы алеі туй. І зноў за вокнамі лясныя палескія краявіды. Ізбійскі Бор знаходзіцца на 20-м кіламетры шашы Ганцавічы- Будча. Сярод лесу кліча да сябя прыгажуня-капліца. Вакол дрэвы, абвітыя ручнікамі і каляровымі стужкамі-гэта мясцовая палеская традыцыя. Не раз потым бачылі ў тых мясцінах крыжы, абвязаныя такімі дарункамі паломнікаў. Існуе паданне: на гэтым месцы некалі паміраў падарожнік, скалечаны ліхімі людьмі. Пачаў ен маліцца Богародзіцы, і з”явіўся Яе абраз, і пачуўся голас, што будзе дапамаць ўсім, хто звернецца да Яе. Чалавек ацаліўся, а ўрочышча атрымала назву Ізбійскі бор.Але есць яшчэ адзін аповед, падобны на гісторыю з”яўлення Божай Маці Жыровіцкай, калі цудадзеная ікона з”явлася на дрэве мясцоваму пастуху. Сюды сталі прыходзіць людзі, і ўзнікла царква Успення Прасвятой Богародзіцы. У вайну яна згарэла, а цудадзейны абраз знік. Аднак, па-ранейшаму людзі не забывалі святое месца. У 2014 годзе ганцавіцкі благачынны Петр Піліпчук пачаў адраджэнне святыні, і вось мы прынеслі Святы Іерусалімскі Агонь у новы храм. Абраз Божай Маці, які дзіўным чынам разам з крыжом праявіўся на спіле дрэва тут, храме... Слухайце праграму “Святло душы” 2 красавіка ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радые. Паўтор на канале “Культура” 3 красавіка ў 17.30. /sobor.by/ /ПЕРВЫЙ НАЦИОНАЛЬНЫЙ КАНАЛ БЕЛОРУССКОГО РАДИО/ (просмотров 2497) |
Новости разделов: