BEL ENG DEU FRA

Па маршруце духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Ружаны - Целяханы - Лагішын

 
 
  
18 ОКТЯБРЯ 2018 (Четверг) 14:30:43
У Ружанах нас сустракалі пад адноўленай брамай знакамітага палаца Сапегаў - сімвала паселішча.

Хрэсны ход рушыў да плошчы, дзе побач дзве гістарычныя святыні - каталіцкі касцёл і праваслаўная Свята-Петра-Паўлаўская царква. На богаслужэнне сабраліся святары і вернікі з наваколля. Малітва была доўгай і шчырай, пасля людзі прымалі Святы Агонь, а мы гутарылі з настаяцелем храма айцом Аляксандрам Сеням.

Пасля, ля храма, заклалі Сад малітвы. Гэта вельмі даўняя і прыгожая традыцыя экспедыцыі. Звычайна у кожным месцы нам перадаюць зямліцу, якая потым падсыпаецца пры пасадцы дрэваў. Так у Садах малітвы яднаюцца святыя куточкі Айчыны.

Пакідаем Ружаны.... Мінаем знакаміты палац, разбураны яшчэ ў Першую сусветную вайну. А ў Целяханах нас сустракаюць ля мемарыяла воінам-вызваліцелям Вялікай Айчыннай.

Ля Свята-Траецкага храма адбылася творчае спатканне з месцічамі. Нас вітае даўні сябра экспедыцыі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Фёдаравіч Велікаселец.

Храм у Целяханах аднавіўся пасля Першай сусветнай вайны, яшчэ за польскім часам, дзякуючы намаганням святара Іаана Струкоўскага. Адметны, драўляны, у атачэнні саду і кветнікаў.

Месцічы кажуць: назва Целяханы паходзіць ад словазлучэння “Цела хана”. Існуе паданне, што некалі, пры нашэсці татар, якія пацярпелі моцнае паражэнне, тут быў пахаваны хан-ваеначальнік.

Вядомы Целяханы каналам імя Агінскага, які пралягае праз паселішча.

Па дарозе да Лагішына заўважаем доты, як на Святым Полі, пад Баранавічамі. Гэта знакі Першай сусветнай вайны. Непадалёку, у Мокрай Дубраве, пахаванне Рымы Івановай - сястры міласэрнасці, якая павяла ў атаку салдат і атрымала смяротнае раненне.

Частку ўдзельнікаў экспедыцыі запрашаюць на Урок міру ў лагішынскую сярэднюю школу - тут памятаюць пра гора і страты, пра подзвігі абаронцаў Айчыны. Астатнія скіроўваюцца да Дома міласэрнасці. Ініціятарам яго стварэння стала каталіцкая абшчына Лагішына. Дзесяць гадоў пашло на збор сродкаў, праектаванне і будаўніцтва. Цяпер тут знаходзяць прытулак састарэлыя людзі, многія - адзінокія з навакольных вёсак. Прымаюць каталікоў і праваслаўных, людзей іншага веравызнання і няверуючых. Праваслаўны і каталіцкі святары праводзяць набажэнствы і спавядаюць нямоглых, тут людзі знаходзяць Бога.

Ад Дома міласэрнасці пачынаецца хрэсны ход, а на плошчы, дзе праваслаўны і каталіцкі храмы побач, ужо гудуць званы...

Слухайце праграму “Святло душы” 20 кастрычніка ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё (106,2FM).

На фота - царква Святой Тройцы ў Целяханах. Аўтар фота Аляксандр Строкач, radzima.org.

/ sobor.by/

(просмотров 1055)

Скачать аудио





Новости разделов:

Беларуская мова

4 ИЮЛЯ 2019
Прадстаўляем вам расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на ліпень
31 МАЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на чэрвень
22 МАЯ 2019
Запрашаецца моладзь у археалагічную экспедыцыю пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім манастыры з 13 па 28 ліпеня
17 МАЯ 2019
20 мая ў Жыровіцах адбудзецца "Жыровіцкі фэст"
10 МАЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на май
3 МАЯ 2019
Памяць мучаніка-дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага шануе сёння Царква
2 МАЯ 2019
У Гродна ў абноўлены храм унеслі гістарычны спіс цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці
2 МАЯ 2019
Брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Вялікдзень спектаклем "Каралеўства крывых люстэркаў" - яго паказ можна замовіць! (Відэа)
18 АПРЕЛЯ 2019
Радыёпраграма “Святло душы” - пра праваслаўны фестываль "Радасць"
17 АПРЕЛЯ 2019
Памяць свяшчэннамучаніка Іаана Вячоркі святкуе сёння Царква
1 МАРТА 2019
Айцец Сергій Гардун: "Полацкі сабор 1839 года можна параўнаць з падзеннем Берлінскай сцяны"
28 ФЕВРАЛЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на сакавік
  СМИ о Церкви

18 ИЮЛЯ 2019
Программа "Свет души" расскажет о 20-летней истории духовно-просветительской газеты «Воскресение»
6 ИЮНЯ 2019
О республиканском проекте для школьников и педагогов «Мы говорим о Пушкине» расскажет программа "Свет души"
31 МАЯ 2019
Программа «Свет души» расскажет об исповедническом пути священномученика Леонида Бирюковича
24 МАЯ 2019
Программа «Свет души» расскажет о молитвеннике земли Березинской священномученике Леониде Бирюковиче
18 АПРЕЛЯ 2019
Радыёпраграма “Святло душы” - пра праваслаўны фестываль "Радасць"
21 МАРТА 2019
Презентация книги Вячеслава Бондаренко «Отец Иоанн Крестьянкин. И путь, и истина, и жизнь» - в программе «Свет души»
28 ФЕВРАЛЯ 2019
В программе «Свет души» - встреча с директором издательства «Четыре четверти» Лилианой Анцух
8 ФЕВРАЛЯ 2019
Праграма "Святло душы" раскажа пра пераклад Новага Запавету на беларускую мову Біблейскай камісіяй БПЦ
15 ЯНВАРЯ 2019
Радиопрограмма «Духовное слово» рассказала о Вифлееме (слушайте запись эфира)
13 ДЕКАБРЯ 2018
Программа «Свет души» расскажет о православном храме в Антарктике
29 НОЯБРЯ 2018
1 декабря программа «Свет души» вспомнит детского писателя и православного миссионера Бориса Ганаго
16 НОЯБРЯ 2018
Пра Барысаглебскую капліцу-музей Першай сусветнай вайны раскажа праграма “Святло душы”

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.