BEL ENG DEU FRA



Айцец Сергій Гардун: "Полацкі сабор 1839 года можна параўнаць з падзеннем Берлінскай сцяны"

 
  
1 МАРТА 2019 (Пятница) 13:26:18
Падчас святкавання на днях у Полацку 180-годдзя Полацкага царкоўнага сабора 1839 года протаіерэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БГУ, выступіў з дакладам на тэму "Вынiкi Полацкага Сабора".

Прапануем вам аўдыё і тэкставую версію яго прамовы.

"Гісторыя ўніяцтва пачалася з праклёну"

- Самае важнае, з чаго трэба пачаць, што Полацкі сабор паклаў канец аднаму з самых вялікіх і самых балючых падзелаў у гісторыі беларускага народа. У выніку Брэсцкай уніі наш народ аказаўся раздзелены на 2 часткі, якія яшчэ напярэдадні абвяшчэння уніі ўсведамлялі сябе як адно цэлае, як браты і сёстры - з адной верай, з адной мовай, з адным менталітэтам. А пасля абвяшчэння уніі сталі ўсведамляць сябе праціўнікамі і ворагамі адзін аднаму. І гэта – з самых першых дзён.

Магчыма, не ўсе ведаюць, што гісторыя ўніяцтва пачалася з праклёну. Нагадаю, як гэта было.

6 кастрычніка 1596 года ў Брэст на царкоўны сабор сабралася каля 300 чалавек праваслаўнага духавенства на чале з Экзархам Канстанцiнопальскага Патрыярха архімандрытам Нікіфарам. Акрамя духавенства было яшчэ больш свецкіх асоб, якіх узначальваў князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі. З усёй гэтай колькасці сабраных толькі 9 чалавек згадзіліся на унію і пачалі свае саборныя пасяджэнні. Больш як 200 духоўных асоб і ўсе праваслаўныя міране засядалі асобна і на сваім саборы аднадушна прынялі пастанову застацца вернымі Праваслаўнай Царкве і свайму патрыярху.

І тады вось тыя 9 чалавек адступнікаў у адносінах да ўсяго праваслаўнага духавенства прынялі наступную пастанову, цытата: “Тыя ўсе няхай будуць праклятыя! З епіскапскіх кафедр і з пасад мы іх звальняем і звяргаем вечным звяржэннем, каб не адважыліся епітрахіль на шыю сваю надзець і ні ў якім разе ніякага свяшчэннадзеяння не правялі! Вечна і нязменна ад Бога Айца і Сына і Святога Духа”.

Вось так жорстка і катыгарычна 9 праваслаўных асоб парвалі з праваслаўем і паслалі праклён усім тым, каго яшчэ ўчора называлі братамі.

Асобныя словы ў гэтай жа пастанове выказаны і ў адрас праваслаўнага народа, які аднадушна падтрымліваў сваіх пастыраў. Цытата: “А калі хто прызнае іх епіскапамі альбо прасвітарамі, то, паколькі яны выклятыя намі, той і сам няхай будзе пракляты, і дом яго. Ад Айца і Сына і Святога Духа”. Праўда, страшна словы гэтыя чытаць, але гэта тое, што пастанавіў уніяцкі сабор.

Вось так у нашым народзе ў канцы XVI стагоддзя адбыўся трагічны разлом.

Унія прывяла да братазабойства і ўзаемнай нянавісці

Заўважу, што ў даўніяцкі перыяд Рэч Паспалітую можна было назваць краінай з рэлігійнай цярпімасцю. Нават казалі, што гэта краіна без вогнішчаў, без кастроў. У ёй ужываліся паміж сабой праваслаўныя і католікі, іўдзеі і мусульмане. Адразу калі з’явілася ўніяцтва, у краіне пачалася сапраўдная рэлігійная вайна. Вось як апісвае яе беларускі пісьменнік Кастусь Тарасаў. Ён памёр у 2010 годзе. Пры жыцці тое, што ён пісаў, публікавалі, але як ён памёр, сталі яго перавыдаваць, але гэта (тое, што я зараз працытую) сталі (у яго кнігах) апускаць:

“Нежаданне уніі выказалі шырокія пласты насельніцтва, церпячы за сваю стойкасць пакуты. Гісторыя сцвярджэння уніі ведае сотні і сотні прыкладаў, калі праціўнікаў яе тапілі, стралялі, збівалі да паўсмерці, адымалі храмы, ператворваючы іх ва ўніяцкія, калі супярэчнікаў уніі катавалі, як крымінальных злачынцаў. Самым горшым вынікам стала тое, што унія прывяла да братазабойства і ўзаемнай нянавісці. Сыны аднаго народа, наступнікі адных продкаў, нашчадкі агульнай гісторыі пачалі варагаваць не з чужынцамі, а паміж сабою. І варагаваць на смерць”.

І вось гэтаму доўгаму перыяду адчужанасці, непрыязні, нянавісці, варажнечы паміж дзьвума часткамі аднаго народа Белай Русі Полацкі сабор паклаў канец.

Як ёміста і лаканічна паказана гэта ў надпісе на выдадзеным з гэтай нагоды медалі – “адарваныя насіллем і з’яднаныя любоўю”.

Полацкі сабор можна параўнаць з падзеннем Берлінскай сцяны

Полацкі сабор 1839 года можна параўнаць для сучаснікаў, каб ясна было, у сучаснай гісторыі з падзеннем Берлінскай сцяны. І там, і тут дзве палавіны аднаго народа зноў сталі адным цэлым. Думаю, гэты прыклад зразумелы ўсім.

Але, калі гаварыць пра вынікі Полацкага сабора, то ёсць больш тонкія рэчы, зразумелыя больш багасловам прафесіяналам. Але і пра іх трэба сказаць.

Полацкі сабор вызваліў з палону мёртвай лацінскай схаластыкі багаслоўскую думку, якая ў перыяд уніі была вельмі прымітыўнай і грубай. На той час, калі абвяшчалася Брэсцкая царкоўная унія, у каталіцтве ўжо даўно на працягу стагоддзяў існаваў вельмі моцны і разам з тым неверагодна пачварны культ Папы Рымскага. І гэта было відаць на самым пачатку заключэння уніі. Калі епіскапы Кірыл Цярлецкі і Іпацій Пацей восенню 1595 года накіраваліся ў Рым і 23 снежня 1595 года іх увялі ў вялікую залу, дзе на троне сядзеў Папа Рымскі Клімент VIII, яны павінны былі стаць перад ім на калені, пацалаваць папскі чаравік і, стоячы на каленях, заявіць ад імя ўсіх праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай, што яны пераходзяць у каталіцтва. Так пачалася унія.

Вядомы кардынал, выдатны багаслоў XVI ст Белармін у сваім творы Disputationes de controversiis christianae fidei, разважаючы пра супярэчнасці хрысціянскай веры, піша: “Папа ў прамым і абсалютным сэнсе слова вышэйшы за ўсю ўсяленскую Царкву. Калі б нават Папа памыліўся, напрыклад, прадпісаў заганы і забараніў дабрадзейнасці, то Царква ўсё ж павінна была б верыць, што заганы - дабро, а дабрадзейнасці - зло, калі не хоча паграшыць супраць свайго сумлення”. Заўважу, што Белармін закончыў гэты свой твор у 1593 годзе, за 3 гады да Брэсцкай уніі.

Як вядома, такога роду тэорыі развіваліся і далей, увесь перыяд, калі ў нас было ўніяцтва, і прывялі да таго, што ў 1870 годзе на Першым Ватыканскім саборы католікі афіцыйна абвясцілі дагмат пра беспамылковасць Рымскага Папы, калі ён афіцыйна навучае веры і маралі. Заўважу, што пазіцыя каталіцкай Царквы не змянілася і цяпер. У кароткім катэхізісе каталіцкага свяшчэнніка Тышкевіча, выдадзеным у Рыме на рускай мове ў 1942 годзе спецыяльна для эмігрантаў з Расіі, сказана так: “Большой грех говорить: Христос один, можно спастись во всех исповеданиях, всё равно быть ли католиком или православным, без Папы” і далей “только церковь, возглавляемая Папой Римским, есть подлинная Церковь Христова”, і яшчэ “без послушания Папе, наместнику Христову, невозможно полное послушание Христу”. Это цитаты из “Катехизиса” (католического) 1942 года.

Вядома, што многія ўніяцкія іерархі атрымлівалі сваю адукацыю непасрэдна ў Рыме, і вось такое гіпертрафіраванае ўспрыманне асобы Папы яны, будучы потым вякладчыкамі ўніяцкіх навучальных устаноў, настаяцелямі манастыроў і іерархамі няслі прыхажанам уніяцкіх храмаў і праз друкаваныя кнігі, і праз вусныя пропаведзі.

Ад католікаў уніяты ўспрынялі і ерытычную ўстаўку ў Сімвал веры, што Святы Дух сыходзіць не толькі ад Айца, а яшчэ і ад Сына, хаця ў Евангеліі сказана, што Святы Дух сыходзіць менавіта ад Айца. І вось у Полацкім кафедральным саборы роўна 180 гадоў таму ў святой Сафіі ўпершыню Бажэственая літургія 12 лютага 1839 года, у дзень Полацкага сабора, прагучала без філіокле – без гэтай устаўкі і без памінання Папы.

Прымітыўнасць і крайнюю схаластычнасць таго багаслоўя, якім кіраваліся ўніяты, пакажу на некалькіх прыкладах, узятых з аўтарытэтнай для беларускіх уніятаў кнігі, выдадзенай у 1722 годзе ўніяцкім мітрапалітам Лявонам Кішкам. Кніга ўяўляе сабой катэхізіс і складзена ў форме пытанняў і адказаў. Вось некаторыя прыклады.

Пытанне: “Што трэба рабіць, калі з прычыны вялікіх хвароб маці дзіця не магло бы нарадзіцца?”

Адказ: “У гэты час ты павінен уліць вады ў вусны маці, кажучы Хрысце, Цара Божы, у імя Айца і Сына і Святога Духа”.

Пытанне: “Што трэба рабіць, калі маці памрэ, маючы дзіця ва ўлонні сваім?”

Адказ: “У гэты час улонне яе трэба разрэзаць і здабытае дзіця, калі яно будзе жывым, ахрысціць”.

А вось яшчэ больш дзіўныя рэчы – пытанне і адказ пра таінства мірапамазання.

Пытанне: “Ці мірапамазанне патрэбна для спасення?”

Адказ: “Мірапамазанне не патрэбна для спасення, бо і без яго чалавек можа быць спасёным. Яно патрэбна, аднак - для прымнажэння міласці Божай і ўмацавання ў веры хрысціянскай”.

Такія адказы цяжка каментыраваць, яны паказваюць, што аўтар знаходзіцца па-за хрысціянскім багаслоўем, а іменна ў сферы лацінскай схаластыкі.

Пытанне пра Еўхарыстыю: “Ці патрэбна для спасення таінства Еўхарыстыі?”

Адказ: “Не патрэбна, бо без яго можа чалавек быць спасёным. Аднак яно патрэбна з прычына запаведзі Божай, бо Сам Хрыстос пра яго кажа: хто есць Маю Плоць і п'е Маю Кроў, той мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень”.

Здавалася б, прыведзеныя словы Хрыста сцвярджаюць неабходнасць прычашчэння для спасення, але аўтар, знаходзячыся ў сістэме мёртвай схаластыкі, гэтага не адчувае....

… Гэтыя прыклады паказваюць, наколькі ўніяты залежылі ад католікаў.

Ва ўніяцтве перарвалася традыцыя шанавання мясцовых праваслаўных святых

Яшчэ пару слоў пра тое, што Полацкі сабор вярнуў нам старажытную даўніяцкую гісторыю. Калі пачалося ўніяцтва, то ва ўніяцтве перарвалася традыцыя шанавання мясцовых праваслаўных святых. У ўніяцкіх месяцасловах 18-19 ст няма імёнаў свяціцеля Кірыла Тураўскага, прападобнай Еўфрасінні Полацкай і ніякіх іншых беларускіх святых за выключэннем Віленскіх мучанікаў. Заўважу, што з усіх рускіх святых ва ўніяцкіх літургічных кнігах можна сустрэць толькі імёны князя Уладзіміра, Барыса і Глеба, прападобных Антонія і Феадосія Пячэрскіх і часам Віленскіх мучанікаў. Нават раўнаапостальнай княгіні Вольгі ў уніяцкіх кнігах няма. Усе імёны старажытных святых вярнуліся ў нашы месяцасловы дзякуючы сабору 1839 года.

Полацкі сабор 1839 года стаў у поўным сэнсе гэтых слоў – момантам ісціны. Ён паказаў усю прыроду ўніяцтва і вызначыў канфесійны склад і далейшае развіццё нашага народа на стагоддзі наперад. Без яго наша гісторыя была бы іншай.

Чытайце таксама па тэме:

Протаіерэй Сергій Гардун: Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) уз’яднаў дзве раздзеленыя часткі беларускага народа — уніятаў і праваслаўных — у адно цэлае >>>

Айцец Сергій Гардун: "Я ўпэўнены, што Францыск Скарына быў праваслаўным" >>>

Протаіерэй Сергій Гардун: Праваслаўе як падмурак беларускай нацыі >>>

"Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне - мы страчваем часцінку сябе". На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун >>>

/ sobor.by/

(просмотров 2379)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  Интервью

12 МАРТА 2024
Программа Белорусского телевидения "Сила веры" рассказала о премии "За духовное возрождение". В числе первых, награждённых премией - настоятель прихода храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» протоиерей Игорь Коростелёв
27 ДЕКАБРЯ 2023
ВРЕМЯ ДУХОВНОГО ВОЗРОЖДЕНИЯ
22 ДЕКАБРЯ 2023
Интервью светлой памяти протоиерея Сергия Гордуна - в программе "Сила веры" рассказывает протоиерей Игорь Коростелев
16 СЕНТЯБРЯ 2023
Очередной выпуск программы «Сила веры» посвящён приходу иконы «Всех скорбящих Радость»
23 АВГУСТА 2023
Продолжение интервью протоиерея Игоря Коростелева смотрите в программе «Сiла веры», посвященной 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
10 АПРЕЛЯ 2023
В программе «Прикосновение к свету» на телеканале СТВ вышло интервью с регентом Ольгой Янум
6 АПРЕЛЯ 2023
Церковная музыка - это, наверное, это самый прямой и короткий путь для детей к Богу: регент детско-юношеского хора «Встреча» Людмила Литошик
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
28 ЯНВАРЯ 2023
Смотрите программу «Сiла веры», посвященную 30-летию прихода иконы «Всех скорбящих Радость» (видео)
26 НОЯБРЯ 2022
К 30-летию праздничного хора прихода иконы «Всех скорбящих Радость» - программа «Свет души»
23 НОЯБРЯ 2022
Интервью с протоиереем Игорем Коростелевым, настоятелем Радосте-Скорбященского прихода-юбиляра, слушайте в программе «Свет души»
15 НОЯБРЯ 2022
Приход иконы "Всех скорбящих Радость" - в программе «Прикосновение к свету»
  Просвещение

15 МАРТА 2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
28 НОЯБРЯ 2023
Стартовал республиканский конкурс «Молодежь Беларуси за жизнь, нравственность и семейные ценности»
9 ОКТЯБРЯ 2022
Стартовал конкурс на присуждение стипендии имени митрополита Филарета (Вахромеева)
9 ИЮЛЯ 2022
Занятия Летнего библейского института пройдут в Минской духовной семинарии в августе
27 ИЮНЯ 2022
В Минском духовном училище состоялся выпускной акт
6 ИЮНЯ 2022
Минская духовная семинария приглашает на занятия Летнего богословского института
6 ИЮНЯ 2022
Летняя православная школа приглашает детей из Бобруйской епархии
20 АПРЕЛЯ 2022
Просветительский центр Фонда Евфросинии Полоцкой приглашает на цикл лекций «Три ветви христианства: чем они отличаются друг от друга?»
15 МАРТА 2022
Начался прием документов на участие в конкурсе изданий «Просвещение через книгу»
14 МАРТА 2022
Цикл лекций «Историческая география Беларуси» пройдет в Минске
5 МАРТА 2022
Вручены дипломы церковным звонарям - выпускникам 44 набора отделения звонарей МДУ
3 ФЕВРАЛЯ 2022
4 февраля в Национальной библиотеке откроется экспозиция «Венценосная семья. Путь Любви»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :