BEL ENG DEU FRA



9 ліпеня праграма “Святло душы” пазнаёміць слухачоў з прыходам храма ў гонар Сабора Беларускіх святых у Заслаўі

 

Слушать аудио

 
  
7 ИЮЛЯ 2016 (Четверг) 10:24:42
Сваё імя горад Заслаўе атрымаў у гонар старэйшага сына святога князя Уладзіміра Ізяслава, які разам з маці , княгіняй Рагнедай, быў пасланы ў крэпасць на мяжы Кіеўскай і Полацкай земляў. Драматычная гісторыя Рагнеды - дачкі полацкага князя Рагвалода - вядома з летапісаў , і яны сведчаць, што яе сын Ізяслаў быў сапраўдным хрысціянінам, а Рагнеда прыняла манаскі пострыг з іменем Анастасія. Безумоўна, тутэйшая зямля вядзе ад іх свае духоўныя вытокі, і не выпадкова ў Заслаўі ўзняўся першы храм у гонар беларускіх святых.

Яго падмурак быў закладзены 13 лістапада 1993 года. Ініцыятарамі будаўніцтва сталі Таццяна Гаранская, загадчыца заслаўскага гісторыка-культурнага запаведніка, і яе муж - вядомы беларускі мастак Віктар Маркавец, якія спачатку вырашілі ўзняць храм на свае сродкі.

Пра гісторыю храма і яго сучаснае жыццё слухайце ў праграме “Святло душы” 9 ліпеня ў 7.30 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 8.30 і 21. 30 на канале “Культура”./ sobor.by/
(просмотров 3135)





Новости разделов:

СМИ о Церкви

6 ДЕКАБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о монастыре святой великомученицы Екатерины на Синае
29 НОЯБРЯ 2024
Святыни Вилейщины - в программе "Свет души"
26 НОЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о праздновании Покрова Пресвятой Богородицы и Дня Матери в Солигорске
20 НОЯБРЯ 2024
Столичный храм Воскресения Христова отметит 30-летие
29 ОКТЯБРЯ 2024
Гостем программы "Свет души" стал руководитель братства в честь Виленских мучеников Константин Антонович
23 ОКТЯБРЯ 2024
Выпуск праграмы "Святло душы" пра святыні Вілейшчыны: Свята-Троіцкі храм у Даўгінаве
23 ОКТЯБРЯ 2024
Программа "Духовное слово" о выставке "Иконы Ветки. Спас Нерукотворный"
3 ОКТЯБРЯ 2024
О выставке «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX веков» расскажет программ «Свет души»
26 СЕНТЯБРЯ 2024
До 13 октября в Художественном музее работает выставка «Символы, атрибуты и аллегории в искусстве Беларуси XVII–XIX вв.»
23 СЕНТЯБРЯ 2024
Программа «Свет души» расскажет о святынях Вилейщины: храмах Рождества Пресвятой Богородицы в Куренце и Петра и Павла в Косуте
16 СЕНТЯБРЯ 2024
О преподобной Евфросинии Московской расскажет программа «Свет души»
27 АВГУСТА 2024
Пра шлях 31-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарогі да святыняў» раскажа праграма «Святло душы»
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :