BEL ENG DEU FRA



140-годдзю выдатнага рэгента і кампазітара Паўла Часнакова прысвечана праграма “Святло душы”

 

Слушать аудио

 
  
26 ДЕКАБРЯ 2017 (Вторник) 16:54:10
Павел Часнакоў нарадзіўся ў 1877 годзе ў падмаскоўнай вёсцы ў сям'і рэгента і з маленства спяваў у царкоўным хоры. У сямігадовым узросце бацька аддаў хлопчыка ў маскоўскае Сінадальнае вучылішча царкоўнага спеву, якое той скончыў з залатым медалем. Малады рэгент працуе ў храмах Масквы, дае ўрокі спеваў у гімназіях і жаночых пансіёнах. Хор пры царкве Святой Троіцы пад яго кіраўніцтвам лічаць лепшым ў Маскве. Казалі: “Не пеўчым плацілі, а яны плацілі, каб іх прынялі ў хор Часнакова”.

Дасягнуўшы вышынь рэгенцкага майстэрства ў дарэвалюцыйнай Расіі, ён, беражоны Богам ад рэпрэсій, прадоўжыў служэнне Царкве і харавой справе і ўзгадаў новае пакаленне харавых дырыжораў, у тым ліку беларускай харавой школы.

На пачатку 20-га стагоддзя ён -- прызнаны аўтар духоўнай музыкі, дае канцэрты па Расіі як дырыжор, аднак, пажадаўшы ўдасканальваць кампазітарскае майстэрства, паступае ў кампазітарскі клас Маскоўскай кансерваторыі, якую заканчвае летам 1917 года.

У савецкай Расіі Павел Часнакоў выкладаў харавую справу ў Маскоўскай кансерваторыі, працаваў хармайстрам Вялікага тэатра і кіраваў капэлай маскоўскай філармоніі.

Разам з тым, ён стаў апошнім рэгентам храма Хрыста Збавіцеля ўзарванага ў 30-я гады. Кажуць, гэты акт вандалізму так узрушыў Паўла Рыгоравіча, што ён перастаў пісаць музыку і даў своеасаблівы зарок маўчання.

Павел Часнакоў пакінуў шмат царкоўных песнапенняў, у якім захаваў рускі харавы строй. Пасля яго спачыну ў 1944 годзе “Журнал Московской Патриархии” ў некралогу пісаў: “Этот замечательный композитор осмыслил церковную музыку как молитвенные крылья, на которых наша душа легко возносится к престолу Всевышнего".

На працягу многіх гадоў Павел Часнакоў працаваў над кнігай “ Хор и управление им”, якая дагэтуль з”яўляецца падручнікам для маладых дырыжораў. Вось адна з яго парад рэгентам і кожнаму харавому дырыжору:

Дурное или хорошее отношение регента к певцам и певцов к регенту имеет соответствующее влияние на исполнение. Ведь что такое исполнение? Это – теснейшее духовное общение, полное слияние душ певцов с душой регента. Регент в момент исполнения – солнце, певцы – цветы. Как цветы раскрываются и тянутся к солнцу, впитывая его животворящие лучи, так и певцы в момент исполнения открывают свои души, принимая в них излучение вдохновения регента и вдохновляясь.

140-годдзе Паўла Часнакова было адзначала канцэртам “Харавыя легенды” ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у якім прагучала Літургія Іаана Залатавуста і свецкія хоры кампазітара. Гэта масштабны праект Асацыяцыі харавых дырыжораў Беларусі, якую ўзначальвае госць праграмы дацэнт Беларускай акадэміі музыкі, загадчыца кафедры харавога дырыжыравання Інэса Бадзяка.

Слухайце праграму “Святло душы” 23 снежня ў 7.30 і 20.20 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паўтор у той жа дзень у 8.30 на канале “Культура”.

/ sobor.by/

(просмотров 3073)





Новости разделов:

Беларуская мова

22 МАРТА 2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
19 МАРТА 2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
17 МАРТА 2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
17 МАРТА 2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
10 МАРТА 2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
23 ИЮЛЯ 2020
Дабравесце.by: Новый Завет на белорусском языке доступен в интернете
26 ФЕВРАЛЯ 2020
Аб чым больш за ўсё шкадаваў Рыгор Барадулін?
31 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на студзень
2 ДЕКАБРЯ 2019
Расклад беларускамоўных Літургій у храмах Беларусi на снежань
4 НОЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на лістапад
5 ОКТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на кастрычнік 2019 года
2 СЕНТЯБРЯ 2019
Расклад Літургій на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі на верасень
  СМИ о Церкви

26 ИЮЛЯ 2023
О протоиерее Евфстафии Недельском расскажет программа «Свет души»
2 ИЮЛЯ 2023
О проекте «Воины духа» расскажет программа «Свет души»
5 ИЮНЯ 2023
К дню памяти преподобной Евфросинии Полоцкой: неизвестные факты о покровительнице Беларуси
28 АПРЕЛЯ 2023
Мир книг протоиерея Артемия Владимирова в программе «Свет души»
26 АПРЕЛЯ 2023
«Святые иконы Чернобыля» в программе «Свет души»
18 АПРЕЛЯ 2023
Активисты БРСМ помогли в благоустройстве Храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость»
17 АПРЕЛЯ 2023
Православные верующие празднуют Пасху. Репортаж первого канала телевидения Беларуси
7 АПРЕЛЯ 2023
Ветка - Кармянскi манастыр - Добруш. Заключны этап экспедыцыі “Дарога да святыняў“ у праграме “Святло душы”
2 АПРЕЛЯ 2023
Праграма «Святло душы»: Карма- Чачэрск. На шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў»
27 МАРТА 2023
Ольга Янум, Семен Климанов, Мария Бахвалова - в программе «Свет души» рассказывают о концертах «Песнопения Великого поста»
20 МАРТА 2023
Па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Капаткевичы- Сасновы Бор- Карма
9 МАРТА 2023
Мінск-аг. Ленін-Ляскавічы-Петрыкаў - па шляху 29-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» у праграме «Святло душы»
  Церковные хоры

4 ОКТЯБРЯ 2023
Праздничный хор прихода храма «Всех скорбящих Радость» записал новый альбом «Песнопения Русского зарубежья»
26 СЕНТЯБРЯ 2023
Детско-юношеский хор "Встреча" минского прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" принял участие в праздничном концерте, посвященном 230-летию Минской епархии
16 МАЯ 2023
«Ныне отпущаеши раба Твоего, Владыко…» прозвучало в память о почившей Наталье Эдуардовне Богадаевой
10 АПРЕЛЯ 2023
В программе «Прикосновение к свету» на телеканале СТВ вышло интервью с регентом Ольгой Янум
6 АПРЕЛЯ 2023
Хоровой концерт «Песнопения Великого поста. Время покаяния» в приходе иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» с участим детско-юношеских хоров
6 АПРЕЛЯ 2023
2 апреля в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоялся второй хоровой концерт "Песнопения Великого поста. Время покаяния"
6 АПРЕЛЯ 2023
Почила о Господе композитор духовной музыки, второй регент воскресного хора прихода иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" города Минска Наталья Эдуардовна Богадаева
3 АПРЕЛЯ 2023
Духовная радость и эмоциональное удовольствие. Песнопения Великого поста прозвучали в Белгосфилармонии и храме иконы "Всех скорбящих Радость"
26 МАРТА 2023
30 марта в Свято-Духовом кафедральном соборе Минска состоится Великопостный концерт «Душе моя…»
5 МАРТА 2023
26 февраля в минском приходе храма иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоялся концерт камерного хора "Salutaris"
3 МАРТА 2023
Первая пятница Великого поста. "День освящения колива". Церковный календарь: 3 марта
21 ЯНВАРЯ 2023
В Белорусской государственной филармонии состоялся гала-концерт «Хоровой собор», приуроченный к празднованию 30-летия прихода иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» (Полная версия)
Новости (аудио)
Архив аудионовостей :

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru


© www.sobor.by 2004-2016.